Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Дыялектыка і яе прынцыпы

Упершыню тэрмін “дыялектыка” быў выкарыстаны Сакратам. У сакратаўскім разуменні дыялектыка – метад для адшукання ісціны праз супярэчлівыя разважанні. У гісторыі філасофіі існуюць наступныя варыянты дыялектыкі:

1) антычная дыялектыка. Грэкі разглядалі кожны прадмет у ягонай супярэчлівасці, ў ягонай супярэчлівай сувязі з іншымі прадметамі. Напрыклад, космас – гэта штосьці адзінае і суцэльнае, ў якім прысутнічаюць дзве супярэчнасці: пакой і зменлівасць. Усеагульная сувязь разумелася таксама, як пераўтварэнне аднаго першарэчыва ў другое ( зямля – вада; вада – паветра; паветра – агонь; агонь – эфір і наадварот)

2) дыялектыка нямецкай класічнай філасофіі. Найбольш лагічна вытрымана і паслядоўна выкладзеная дыялектычная сістэма Гегеля і была скіравана на доказнасць існавання абсалютнай ідэі, як стваральніцы ўсяго існуючага.

3) марксісцкая дыялектыка. Канчаткова аформілася ў 19ст. у рэчышчы марксісцкай філасофіі. Асноўнай задачай дыялектыкі раскрываючы змест супярэчлівага развіцця прыроды, грамадства, чалавека (холад – цяпло; дабро - ліха;беднасць – багацце) пратлумачыць, што прыродныя і грамадскія супярэчнасці прадвызначаюць і супярэчлівую аснову і чалавечай думкі.

Аб’ектыўная і суб’ектыўная дыялектыка.

1) аб’ектыўная дыялектыка – гэта сістэма сувязей, адносін, супярэчнасцей, якія існуюць аб’ектыўна ў прыродзе і ў грамадсвах. Напрыклад, супярэчлівыя адносіны і ўзаемасувязі, якія існуюць паміж людзьмі. А таксама супярэчлівыя адносіны чалавека з прыродай.

2) суб’ектыўная дыялектыка – гэта адлюстраванне у чалавечым розуме і памяці палажэнняў аб’ектыўнай дыялектыкі г. зн. адлюстраванне тых сувязей, адносін, супярэчнасцей, якія існуюць у прыродзе і ў чалавечым грамадстве. Напрыклад, адносіны паміж усходам і захадам ( як прыродная з’ява) – гэта аб’ектыўная дыялектыка, а адлюстраванне гэтых адносін у чалавечым розуме – гэта суб’ектыўная дыялектыка.

Прынцыпы дыялектыкі

1) прынцып узаемасувязі У сусвеце немагчыма нават уявіць які – небудзь прадмет у ягонай ізаляванасці. Напрыклад, усе ўнутрыатамныя элементарныя часцінкі маюць абавязкова жорсткую ўзаемасувязь паміж сабой. Таксама ўзаемасувязь існуе паміж усімі прадметамі на макра і мегаўзроўнях. Чалавек таксама існуе толькі ва ўзаемасувязях і адносінах з іншымі людзьмі і прадметамі.

а) унутраная сувязь. Яна існуе паміж структурнымі элементамі, якія ўтвараюць дадзены прадмет Унутраная сувязь існуе ў тым ліку і ў чалавеку: узаемасувязь унутраных органаў і працэсаў; сувязь фізіялагічнага і псіхічнага. У межах грамадства унутраныя сувязі – гэта эканамічныя, палітычныя, юрыдычныя адносіны паміж людзьмі, а таксама адносіны грамадзяніна і дзяржавы. Менавіта гэтыя адносіны і сувязі прысутнічаюць у аснове дзяржавы.

б)знешнія сувязі – гэта адносіны паміж прадметамі, біялагічнымі відамі, хімічнымі элементамі. Напрыклад, міжнародныя сувязі, адносіны паміж людзьмі, класамі, партыямі. Унутраныя сувязі заўсёды больш устойлівыя, чым знешнія. Напрыклад, унутраныя сувязі паміж нуклонамі атамнага ядра значна мацнейшыя, чым сувязі гэтага ж ядра з элементамі атамаў.

2) прынцып развіцця - гэта асноўны прынцып дыялектыкі: ва ўсіх прадметах усё рухаецца, знікае, ўзнікае, узнікаюць і ператвараюцца элементарныя часцінкі, ўзгараюцца і патухаюць зоркі, ўзнікаюць і разбураюцца дзяржавы, народжваюцца і паміраюць людзі.

Розныя філасофскія школы і прыродазнаўцы спецыфічна разумеюць і тлумачаць прынцып развіцця.

а) найбольш пашыраным на развіццё з’яўляецца разуменне яго як руху ад простага да складанага, ад ніжэйшага да вышэйшага. Пры такім падыходзе развіццё – выключны прагрэс, а рэгрэсіўныя з’явы і моманты не прызнаюцца.

б) другая канцэпцыя лічыць, што развіццё гэта ўсеагульная ўласцівасць для ўсіх прадметаў , прыродных з’яваў, працэсаў , думак чалавека. Развіццё ў такім падыходзе разглядаецца як зменлівасць увогулле. Тут у паняцці “развіццё” прысутнічаюць моманты як прагрэсу, так і рэгрэсу. Атрымліваецца, што смерць – нішто іншае, як чарговы этап усеагульнага развіцця.

Узнікае пытанне, ці магчыма прымяняць катэгорыю развіцця да сусвету ў цэлым? На побытавым узроўні дапускаецца, што ўвесь сусвет пастаянна развіваецца і ўтрымлівае нейкі зададзены напрамак развіцця. Такое разуменне ўласціва і пры тлумачэнні і чалавека і прыроды (што яны пастаянна развіваюцца) У строгім падыходзе катэгорыю развіцця нельга выкарыстоўваць да сусвету ў цэлым. Справа ў тым, што ў сусвеце , ў розных яго сферах існуюць працэсы і з’явы рознай скіраванасці. Няма ніаднаго напрамку развіцця, які ўласцівы сусвету ў цэлым. Пагэтаму змяненні і развіццё характарызуюцца лакальнасцю і праяўляецца толькі ў нейкім асобным прадмеце і ў абмежаваным часе. І наадварот, калі дапусціць, што сусвету ў цэлым уласцівы момант развіцця, то неабходна будзе прызнаваць, што сусвет з’яўляецца абмежаваным у прасторы і ў часе і што ён мае момант нараджэння і смерці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]