Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Сінэргетыка.

У 20ст. ва ўжытак уваходзіць паняцце“самаарганізаваных сістэм”, ці адкрытых сістэм. Разгорнутае азначэнне іх зрабіў адзін са стваральнікаў квантавай механікі Эрвін Шрёдзінгер (1888-1961), пачынаючы з якога лічыцца, што самаарганізуюцца не толькі жывыя істоты, але і неарганічныя прадметы і нават космас у цэлым. Вывучэннем самаарганізаваных сістэм пачала займацца міждысцплінарная навука 20ст. сінэргетыка. Нямецкі фізік Хакен тэрмін сінэргетыка ўтварыў ад ст.грэч. слова “сінэргіо”, што ў пер. азначае “сумесныя, ўзгодненыя дзеянні”. У адрозненні ад класічнай тэрмадынамікі, якая прызнае толькі закрытыя і ўраўнаважаныя сістэмы, сінэргетыка, як тэорыя самарганізацыі абапіраецца на некласічную тэрмадынаміку і прызнае толькі адкрытыя сістэмы. Згодна некласічнай тэрмадынамікі, пачаткам самаарганізацыі з’яўляюцца выпадковыя адхіленні ад раўнавагі ў закрытых сістэмах, якія называюцца флуктуацыямі. Ва ўсіх сістэмах яны адбываюцца пастаянна, але на самым пачатку яны падаўляюцца сістэмай. Але паколькі любая сістэма, ў тым ліку і закрытая, ўзаемадзейнічае з акаляючым асяроддзем, то паступова флуктуацыі ўзмацняюцца, ў выніку чаго старая структура разшатваецца, г. зн. ўзаемасувязь паміж элементамі ў ёй слабеюць, і як вынік гэтага ўзнікае новая сістэма. У цэлым, сінэргетыку цікавяць нестацыянарныя станы ў прыродзе і грамадстве, ўзаемапераходы, разбурэнне і стварэнне безпынна ўзнікаючага і зменлівага свету. Іншымі словамі, сінэргетыка – вучэнне аб устойлівай неўстойлівасці. Сінэргетыка зыходзіць з таго факту, што ўсё тое, што ўспрымаецца намі ў дадзены момант, ўсё тое што зараз існуе і ў чым мы ўдзельнічаем – гэта толькі разрозненныя фрагменты адзінага сусветнага сінэргетычнага працэсу.

Самаарганізацыя ці сінергія ў грамадстве адрозніваецца тым, што тут дзейнічаюць людзі з іх інтарэсамі, праграмамі, і яны ставяць перад сабою самыя розныя мэты ізадачы. Напрыклад, самыя зямныя, накшталт: як пераадолець фінансавы крызіс, ці як падоўжыць сваё жыццё; ці самыя ілюзорныя - як дасягнуць безсмяротнасці, ўсяведання і г. д. Флуктуацыі ў грамадствах, у жыцці людзей выклікаюць адначасова надзею і трывогу. Надзею таму, што нават самыя нязначныя флуктуацыі могуць ўзмацняцца і гэтым зменьваць ўсю структуру сістэмы. Напрыклад, індывідуальная актыўнасць чалавека, грамадзяніна ў ва ўсіх выпадках, нават у самых неверагодных і тупіковых, з’яўляецца зусім не безсэнсоўнай. Трывога ў тым, што чалавеку заўсёды ўяўляецца, што і ён сам, і грамадства і космас не ўтрымліваюць ў саміх сабе якіх – небудзь гарантый, стабільных ці непераходных законаў, прынцыпаў, станаў. Значыць, і ў чалавека, і ў прыродзе, і ў космасе ўсё з’яўляецца плыўкім, няўстойлівым, зменлівым.

“Парадак з хаоса”: сінэргетыка ўводзіць паняцце хаоса ў лік фундаментальных і прызнае, што парадак і безпарадак узнікаюць і існуюць адначасова. Класічным для сінэргетыкі высупае прыклад аб наяўнасці двух поглядаў на Венецыю: з вышыні птушынага палёту (макраапісанне) адкрываецца панарама строга ўпарадкаванай структуры горада; з другога боку - ўспрыняццё яе знутры паказвае, што ў ім няма ніякай структуры, а ёсць толькі безсістэмны хаос.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]