Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Аналітычная філасофія ( нэапазітывізм. )

Умежах сучаснай філасофіі асобна існуе аналітычная філасофія. Пад час яе выдзяляюць як самастойны напрамак сучаснай філасофіі. У аналітычнай філасофіі лічыцца, што большасць праблем у навуковай сферы ўзнікае з-за неправільнага выкарыстання мовы. Пагэтаму асноўнай задачай філасофіі з’яўляецца аналіз мовы, слова, так як зразумець прадметы і свет можна настолькі наколькі дазваляе гэта зрабіць мова.

Тэрмін пазітывізм утвораны ад французскага слова “positivism”, які ўзнік на аснове лацінізма ”positivus”, што ў перакладзе азначае станоўчы, дадатны. У філасофіі пазітывізм, як напрамак замацаваўся ў 30 – х гадах ХХст. Пачынальнікам пазітывізма з’яўляецца французскі філосаф Огюст Конт (1798 -1857). Згодна Конта філасофія не павінна даследаваць нейкія абстракцыі, накшталт: што з’яўляецца першасным матэрыяльнае ці ідэальнае. Пагэтаму філасофія павінна асэнсоўваць толькі канкрэтна – навуковыя факты ці пазітыўныя факты. Паводле О. Конта навука і яе законы не здольны адказваць на пытанне “чаму?”, а яна можа адказваць на пытанне “як?” Гэта значыць навука можа займацца толькі апісаннем фактаў, назапашваць і аналізаваць іх, даследаваць логіку паміж імі, але яна не павінна нават спрабаваць разабрацца ў іх сутнасці. Напрыклад, медыцына можа зрабіць фіксацыю і апісанне факта дзевяцімесячнага ўнутрыўтробнага жыцця чалавечага плода, але яна не павінна і не здольна адказваць на пытанне: чаму менавіта 9 месяцаў і для чаго чалавек народжваецца.

Сутнасць нэапазітывізма.Фізікалізм у сацыялогіі.

Нэапазітывізм у ХХст. пачынае развівацца як працяг пазітывісцкіх традыцый ХIХ ст. Ля вытокаў яго былі англічане: логік, матэматык, філосаф Бертран Рассел (1872 – 1970) і сацыёлаг і філосаф Карл Поппер (1902 – 1994). Паводле нэапазітывізма, пры вывучэнні грамадства сацыялогія, як навука аб ім павінна выкарыстоўваць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай. Гэта і ёсць фізікалізм. Пагэтаму і для фізікі і для сацыялогіі існуюць ўніверсалныя фізікалісцкія прынцыпы і падыходы. Напрыклад, паняцце энэргіі прысутнічае не толькі ў кантэксце фізікі, але і ў сацыялогіі. Менавіта з дапамогай паняцця “энергія” аналізуецца пэўны стан грамадства. Пагэтаму сацыялогія пры вывучэнні грамадства выкарыстоўвае паняцці, кшталту: сацыяльная энэргія, сацыяльны атам (чалавек). У грамадствах таксама ёсць рух, адносіны, сутыкненні паміж людзьмі, гэта значыць усё тое, што існуе і выяўляецца ў атамнай сферы, якую вывучае фізіка. Нэапазітывізм ілюструе гэта прыкладамі:

а)паводзіны чалавека, які ўцякае ад раз’юшанага натоўпу і палёт аркуша паперы ад сілы ветра з’яўляюцца аднапарадкавымі фактамі. І тое і другое можа быць пратлумачана, як рух цела ў сілавым полі. Аналагам фізічнаму паняццю сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоўваецца паняцце “сітуацыя”. Менавіта чалавек заўсёды трапляе і знаходзіцца ў пэўных сітуацыях, ці ў сілавым полі, выйсце з якога залежыць далёка не толькі ад яго самога.

б)фізіка элементарных часцінак сцвярджае, што пратоны і нейтроны існуюць у ядры не як “фізічныя рэальнасці” , а ўзнікаюць з ядра толькі пад уздзеяннем удара звонку. Якая часцінка будзе выштурхнута пры удару, залежыць і ад сілы ўдара і ад самога ядра. Па такому правілу дзейнічае і чалавек : ён рэагуе на знешнія сацыяльныя фактары, напрыклад, на эканамічныя крызісы; і адначасова ён падпарадкаваны сваім унутраным магчымасцям па выхаду з крызіса, а пагэтаму прадказаць вектар і сілу “адказаў” чалавека на глыбокія сацыяльныя зрушэнні вельмі цяжка. Усё залежыць ад знешняга і ўнутранага кантэкста.

Лагічны атамізм.

Нэапазітывізм лічыць, што ўсе ісціны павінны прысутнічаць у “пратакольных”, ці атамарных сказах. Пагэтаму апісанне усіх фізічных і сацыяльных з’яў, неабходна рабіць толькі моваю фізікі а не асабістымі перажываннямі чалавека. Напрыклад, мовай асабістых перажыванняў, мы ў адпаведнай сітуацыі здольны толькі сказаць: “Мне холадна”. На фізікалісцкай (пратакольнай) мове мы можам сказаць: “стрэлка (ці слупок вадкасці) на градусніку знаходзіцца на адмеціне мінус 23градусы. Але і на фізікалісцкай мове гэты сказ не з’яўляецца “пратакольным” так як граматычныя атамы (словы), накшталт, “тэмпература”, “градус”, ”мінус”, не з’яўляюцца непасрэдна прыроднымі рэчамі (фактамі), а толькі штучна – створанымі чалавекам канструктамі. Значыць і прырода, і грамадства, і сусвет ў цэлым немагчыма даследаваць навуковай мовай, так як ў ёй няма якіх – небудзь галоўных сказаў, у ёй кожны сказ – гэта толькі гіпотэза. У нашым прыкладзе: існуюць толькі гіпотэзы аб градусе, мінусе, тэмпературы і г. д. і яны толькі “прыкладваюцца” да прыроды і прадметаў і г. д. Значыць мовай фізікі немагчыма апісаць прыродныя факты ў поўным аб’ёме, так як немагчыма зразумець іх сутнасць з пазіцый знешняга назірання. Таксама і моваю сацыялогіі немагчыма, напрыклад, апісаць мэту жыцця чалавека, адказаць на пытанне што такое шчасце, каханне, жаданне, так як усё гэта і шмат яшчэ што знешне можа і не праяўляцца. Такім чынам фізіка вывучае толькі знешнія, бачныя бакі, моманты фізічных працэсаў і з’яваў, а сацыялогія адпаведна толькі паводзіны і дзеянні людзей г. зн. усё тое, што паддаецца фіксацыі і вымярэнню з пазіцый знешнега назірання, а сутнасць, змест прадметаў заўсёды застаюцца “рэчамі ў сабе”.

Верыфікацыя і яе сутнасць.

Верыфікацыя (ў пер.з лац. азначае пошукі ісціны). Усе выказванні, грамтычныя сказы, жаданні чалавека, навуковыя адкрыцці, філасофскія і рэлігійныя палажэнні, калі іх немагчыма вопытна праверыць з’яўляюцца безсэнсоўнымі. Напрыклад, выказванне “душа чалавека – безсмяротная” немагчыма верыфікаваць г. зн. вопытна праверыць. Не падпадаюць пад верыфікацыю і філасофскія пытанні: што з’яўляецца першасным: матэрыяльнае ці ідэальнае; існуе бог ці не існуе. Палажэнне сучаснай астраноміі аб тым, што планеты варочаюцца вакол сонца, таксама не верыфікуецца, так як навука не здольна ў пералічэнні ўсіх планет. Немагчыма верыфікаваць асобнага індывіда, так як ён упадабляецца таму аркушу паперы, які трапляе ў сілавое поле; індывід заўсёды падпарадкаваны калектыўным жаданням, традыцыям, мэтам, а калі так, то перад тым як вывучаць індывіда, неабходна даследаваць грамадства, калектыў, сям’ю г. зн. нейкія групы людзей у межах якіх існуе сілавое поле.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]