Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Футуралогія як навука і вобраз здумлення.

Тэрмін “футуралогія” ўтварыўся з двух слоў (з лац.futurum – будучыня; і грэч. логас) – і азначае: ў шырокім плане - будучыня чалавецтва; ў вузкім - сінонім прагностыкі. Сучасная футуралогія – вынік тэхнагеннай цывілізацыі на аснове культуры заходняга тыпу, і яна склалася на мяжы філасофіі,сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Футуралогія - гэта ненавуковыя, неаб’ектыўныя веды; гэта сінтэз рацыянальных і інтуітыўных элементаў прадбачання і прагназавання. Даследванне будучыні - фарміраванне спецыфічнага спосаба думання па сцэнару “мы зможам перайначыць свет, калі зменім сваю свядомасць” г. зн. немагчыма думаць адносна будучыні стандартамі сённяшняга дня.

Этапы развіцця футуралогіі:

1).У антычнасці будучыня - гэта цыклічнае развіццё і пагэтаму прадбачыць будучыню – немагчыма. Першую футуралагічную мадэль будучага грамадства стварыў Платон. Рымскія філосафы лічылі, што ўсе законы, якія ўстаноўлены грамадзянскім правам, могуць пераглядацца, а вось “натуральнае” права з’яўляецца справядлівым, вечным і нязменным. Пры гэтым, змяненні, якія звязаны з дзейнасцю чалавека носяць рэгрэсіўны характар.

2).Сярэднія вякі ў разуменні будучыні. Тут не гаварылася аб змяненні свету чалавекам, а заўважалі змяненні ў самім чалавеку. У трактаце Аўгустына “Аб горадзе Божым” робіцца новая, адрозная ад антычнай, трактоўка гістарычнага часу, як лінейная, адкрытая ў будучыню. Аўгустын звязвае прагрэс з духоўным дасканаленнем чалавека. Уся гісторыя чалавецтва пачынаецца з грэхападзення Адама і ў дальнейшым вядзе няўхільна да адпадзення чалавека ад граху – вось тады і ўзнікае Горад Божы. Паводле Аўгустына гісторыя мае лінейны характар пачынаючы ад Адама і закончыцца Страшным судом - гэта і ёсць будучыня.

3).Эпоха Новага Часу стварае найбольш выразную канцэпцыю будучыні дзе лічыцца, што культура суадносіцца не з вечнасцю, а з канкрэтным часам, які запоўнены дакладнымі справамі. У эпоху Адраджэння складваецца антропацэнтрычная мадэль сусвету (Г.Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна). Будучыня - навука і тэхніка заснаваныя на аснове гуманізма і рацыяналізма.

4).Цывілізацыйнае прадказанне будучыні.(ХХст.) У рамках посткласічнай філасофіі ствараюцца новыя мадэлі развіцця. Адна з іх , канцэпцыя Шпэнглера ( “Прыцемкі Еўропы” ) і А. Тойнбі (“Спасціжэнне Еўропы”). Тут адмаўляецца паступальнае, прагрэсіўнае развіццё чалавецтва, так як кожная культура ў сваім развіцці праходзіць пэўны цыкл: зараджэнне, вяршыню развіцця, стагнацыю і пагібель. Еўрапейская культура вычарпала свае творчыя рэсурсы, вырадзілася ў бездушны тэхніцызм і перайшла ва ўпадак, ці ў стадыю цывілізацыі.

5).Шматлінейная эвалюцыя. Усе грамадствы маюць уласную траекторыю развіцця. Эвалюцыя носіць не лінейны характар, а сусветная супольнасць не з’яўляецца гарманічным цэлым, а канфліктнай сістэмай. Значыць, няма адзінага сацыяльнага змянення, а ёсць мноства змяненняў у розных пластах і ўзроўнях рэальнасці. Пагэтаму няма адзінай эвалюцыі, а ёсць шматлінейная.

6).Інфармацыйны варыянт грамадства. Калі чалавецтва пераходзіць ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства, вытворчасць і праца адыходзяць на другі план, і саступае месца спажыванню. Дух геданізма (грэч. гедоніс: – асалода) захоплівае вялікія масы людзей і выклікае духоўную дэградацыю чалавека, які з разумнай істоты ператвараецца ў (homo consumens) чалавека – спажыўца. Чалавек не спраўляецца з наплывам інфармацыі, экранная культура прыводзіць да дыскрэтнасці ўспрыняцця і думання. Інтэнсіўнае развіццё навукова – тэхналагічнай сферы спараджае “тэхнафобію”, а чалавек ператвараецца ў слабейшы элемент экасістэмы. Духоўная сфера жыцця значна збядняецца, змяняецца ўспрыняццё часу – яго прыраўнялі да грошай, жыццё грамадства пачынае падпарадкоўвацца рытмам машын.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]