Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія сярэдневечча

Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай (зIVпаХIVст.ст.) быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. Сярэдневяковая філасофія, мае дзве назвы: Патрыстыка(з лац. pater--бацька) – тэалагізацыя антычнай філасофіі г. зв. бацькамі царквы (Аўгустын Блажэнны). Схаластыка (з лац. schola--школа; вывучэнне): у гэты час філасофія -- гэта школьная дысцыпліна па завучванні хрысціянскіх каштоўнасцей. Вяршыняй схаластыкі - філасофія Тамаза Аквіната (Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянства з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі.

Філасофія Аўгустына(354--430)

Асноўныя працы Аўгустына "Аб троіцы","Споведзь", "Аб горадзе Божым". Аўгустын у якасці першарухавіка прызнае хрысціянскага бога. Для доказнасці бога Аўгустын запазычыў законы і правілы фармальнай логікі Арыстоцеля. Бог - выступае ў якасці галоўнай сілы, а ўсе іншае: прастора, рух, чалавек, энэргія і г. д.-- вынік ягонай стваральнай сілы.

Варыянты асэнсавання веры ў бога пры дапамозе розума:

1)."верыць, каб зразумець": вера ў бога існуе для таго, каб зразумець сутнасць ўсяго існуючага,так як чалавечы розум самастойна не здольны дайсці да самай элементарнай ісціны. Напрыклад, чалавек пры дапамозе інтэлекта і логікі не здольны пратлумачыць чаму 2+2=4. На выручку розуму прыходзіць вера, якою чалавека надзяляе бог. Чалавек проста верыць, што 2+2=4 і гэтага дастаткова, каб забяспечыць розуму магчымасць для ўсемагчымых арыфметычных дзеянняў над бясконцай колькасцю лікаў. Прызнанне веры ў якасці асновы для ведаў і складае аснову для ўзнікнення навуковых аксіёмаў.

2)"веру таму, што абсурдна": чалавек шмат якія з'явы лічыць абсурднымі, неразумнымі і ў першыя чаргу тыя, якія не ўкладваюцца ў логіку зямнога жыцця. Напрыклад, абавязковасць смерці. Паводле Аўгустына каб зразумець ўсе каштоўнасці жыцця ,чалавеку неабходна паверыць ў карыснасць такога абсурду, як смерць. Тут выяўляецца парадаксальны стан: без пастаяннай пагрозы завяршэння жыцця не можа быць адчуванне яго радасці. Аўгустын узгадвае, што калі для чалавека штосці( смерць) падаецца абсурдным, то гэта не значыць, што і для бога гэта ўяўляецца абсурдным. Значыць, логіка Бога і логіка чалавека не супадаюць.

3)"верыць, каб прызнаваць існаванне часу": калі спадзявацца толькі на розум, то немагчыма абгрунтаваць існаванне цяперашнега часу. Калі ўзяць фізічны прадмет і падзяліць яго на дзве часткі, то кожная з іх працягвае рэальна існаваць. Па аналогіі час, як рэальна існуючая з'ява, таксама дзеліцца на дзве часткі: мінуўшы час, які ўжо адыйшоў і будучы час, які яшчэ не наступіў. Пагэтаму ўспрымаць, мінуўшы і будучы час немагчыма і наадварот, час успрымаецца толькі як сучасны момант і выражаецца словамі, кшталту: "цяпер", "зараз". Логіка патрабуе прызнаць, што любы момант цяперашняга часу таксама дзеліцца на два моманты: мінуўшы і будучы. Нават, граматычнае слова агучанае, ці ў думцы, існуе ў форме мінулага і будучага, а не цяперашняга часу. Напрыклад, пры вымаўленні, ці здумленні слова "прырода” адна частка яго належыць ужо мінуўшаму часу, а другая знаходзіцца ў будучыні і не існуе. Значыць, калі разважаць аб існаванні часу з пазіцый логікі (розуму), то ён абавязкова падводзіць да думкі, што момант цяперашняга часу адсутнічае. А калі так, то адсутнічае выключна ўсё. Толькі вера ў Бога дазваляе чалавеку ўсведамляць існаванне моманту цяперашняга часу і як вынік толькі верыць у рэальнае існаванне і прыроды і чалавека. Схаластыка паўплывала на развіццё еўрапейскай філасофіі і праз сваю філасофскую дактрыну спрычынілася на падзел хрысціянства на заходняе і ўсходняе.

Сімвалам схаластыкі зрабілася барацьба рэалізма і наміналізма аб паходжанні агульных паняццяў, ці універсалій (лац.: universalis - агульны)

Рэалізм (realis; з лац.: – рэчывавы, сапраўдны) лічыў, што ісцінай рэальнасцю надзелены не адзінкавыя прадметы, а толькі іх універсаліі., накшталт, “чалавек ўвогулле”. Ці, напрыклад, перад канкрэтным канём, і па – за ім рэальна існуе “конскасць”, якая ўласціва ўсім коням , стварае іх і існуе рэальна; перад і па – за чацвераногімі жывёламі існуе “чацвёраногасць” і г. д.

Наміналізм (nomen; з лац.: – імя) – рэальна і аб’ектыўна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а універсаліі толькі імёны іх, якія існуюць у мове і не існуюць па – за межамі свядомасці. З пазіцый наміналістаў па – за канкрэтнымі аб’ектамі, няма ніякай “конскасці”, “чацвёраногасці” і г. д., а ёсць толькі словы конь, чацвёраногі, якія выкарыстоўваюцца да любога каня, чацвёраногага і г. д. Напрыклад, “чалавек увогулле” не існуе, а гэта толькі абстрактнае паняцце, ці ўніверсалія, якая выпрацавана чалавечым розумам для абазначэння ўсіх людзей. Уільям Оккам англійскі філосаф 13ст. – выразны прадстаўнік наміналізма. Ён лічыў, што ўніверсаліі (агульныя паняцці), якія не паддаюцца праверцы вопытным шляхам павінны быць выдалены з навукі. “Абстракцыі не пашыраць без патрэбы!” – гэты прынцып атрымаў назву “лязо Оккама” і выконваў вялікую ролю ў адмаўленні рэалістычных тэорый, кшталту, “прыхаваных якасцей”, якія – нібыта існуюць ва ўніверсаліях і праз іх вывучэнне можна знайсці ісціну, а гэтым самым наміналізм спрыяў развіццю эксперымента ў прыродазнаўчых навуках.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]