Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофскія канцэпцыі сучаснага прыродазнаўства.

1) сучасная фізіка – гэта дыялектычнае адзінства тэарэтычных мадэляў прыроды і метадаў эксперыментальнага даследвання. Фундаментальнай задачай сучаснай фізікі з’яўляецца стварэнне тэорыі ўсіх фізічных ўзаемадзеянняў і часцінак. На сённяшні дзень вядомы болей за 300 элементарных часцінак, якія можна згрупіраваць па розных прыкметах. Усе гэтыя часцінкі складаюцца толькі з некалькіх базавых кампанентаў: лептоны і кваркі; глюоны і фатоны. Часьнінкі, якія складаюццаз двух, ці болей кваркаў – называюцца андронамі. Большасць элементарных часьцінак нестабільны і распадаюцца на іншыя часьцінкі.

Асаблівае значэнне ў сучаснай фізіцы займае паняцце “вакуум”, які надзелены складанай структурай. Элементарныя часцінкі разглядаюцца як узрушэнне вакуума. Нестабільныя вакумныя структуры стабілізуюцца пры ўзаемадзеянні з кваркавымі структурамі. Так утвараюцца рэальныя мезоны і барыёны. Такім чынам у пэўных падыходах, вакуум можна лічыць сістэмай, якая спараджае матэрыю.

2) геалогія. Зямная кара выступае асноўным аб’ектам геалогіі. Гістарычна ўзнікае “геалагічны малюнак свету”, як канкрэтызацыя філасофскай катэгорыі “навуковы малюнак свету”.

На сённяшні дзень прызнаюцца зямныя абалонкі:

гідрасфера – вадкасная зямная абалонка.

літасфера – цвёрдая частка зямной кары.

біясфера - абалонка, якая складаецца з жывых арганізмаў.

атмасфера - паветраная абалонка.

тропасфера – ніжняя частка атмасферы.

3)біялогія. ХХст. – час вялікіх адкрыццяў у навуках аб жыцці: станаўленне генетыкі, малекулярнай біялогіі, экалогіі, ў тым ліку экалагічнай геалогіі, якая вывучае верхнія гарызонты літасферы ( у тым ліку падземныя воды і газы).

Да ліку асноўных характарыстык біялагічнага аб’екта адносяцца:

-- разнароднасць форм мікраарганізмаў, раслін, жывёлін.

-- здольнасць да самаразвіцця, самаўзнаўлення.

-- мэтазгоднасць арганізацыі жывых істотаў.

Пад час афармлення класічнай генетыкі былі адкрыты законы спадчыннасці і генетычнай зменлівасці. Малекулярная біялогія абгрунтоўвае: адзінства жывой і нежывой прыроды, прыроднае самарэгуляванне, самаарганізацыю, самакіраванне ў жывой прыродзе.

Эвалюцыянізм (lat. еvolutio – разгортванне, развіццё) – прапгандуе ідэю натуральнага паходжання чалавека, што ён прадукт агульнапрыроднай эвалюцыі. Гэтая канцэпцыя звязваецца з імем Ч. Дарвіна, які вылучыў гіпотэзу аб паходжанні чалавека ад малпы; прызнаваў натуральны адбор, як рухавік эвалюцыі, які спрыяе выжыванню найболей прыстасаваных асобінаў, ці відаў.

Крэацыянізм (lat. qreatio – тварэнне) разглядае чалавека як прадукт боскага тварэння, як самую вышэйшую і дасканалую істоту створануя Богам. У крэацыянізме, адмаўляецца прыродная эвалюцыя чалавека, а сцвярджаецца ўмяшальніцтва вышэйшых боскіх сіл у гэты працэс. На сённяшні дзень адной з мадэфікацый крэацыянізма выступаюць уфалагічныя канцэпцыі антропагенеза (UFO - HLO),якія імкнуцца пратлумачыць узнікненне чалавека нейкім па- за зямным розумам (неабавязкова боскім).

Экзаменацыйныя пытанні І.М. “Філасофія”

1.Філасофія, яе эвалюцыя, праблематыка, функцыі.

2.Прадмет, структура, спецыфіка філасофіі. Вобласць філасофскіх даследванняў.

3.Светапогляд, яго структура і функцыі; матэрыялізм і ідэалізм.

4. Гістарычныя тыпы светапогляду.Светапогляд на мяжы 20-га – 21ст.

5.Філасофія ідэнтычнасці (архетыпы, менталітэт, характар душы народа).

6.Філасофія старажытнай Індыі.

7.Філасофія старажытнага Кітая.

8.Філасофія старажытнага Усходу.

9. Антычная філасофія: ад міфа да логаса.

10. Рэлігіязнаўства, этыка, эстэтыка, як прыкладныя філасофскія навукі.

11.Філасофія Сярэднявечча.

12.Філасофія Адраджэння.

13.Філасофія Новага Часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.

14. Нямецкая класічная філасофія: Кант, Гегель, Феербах.

15.Філасофія марксізма: дыялектыка – матэрыялістычнае разуменне прыроды і гісторыі.

16.Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.

17.Філасофская дэфініцыя матэрыі.

18.Прыродазнаўчае тлумачэнне матэрыі.

19.Сутнасць уяўленняў аб рэчыва-полевай матэрыі.

20.Матэрыя і рух.

21.Віртуальнасць і карпускулярна--хвалевы дуалізм.

22.Энэргетызм і пытанні “цеплавой смерці сусвету”.

23.Прастора – часавая структура матэрыяльнага быцця.

24.Тыпалогія рэальных прастораў.

25.Філасофскія праблемы аналіза свядомасці.

26.Дыялектыка як філасофская тэорыя развіцця быційнасці.

27. Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.

28.Прынцыпы і законы дыялектыкі.

29.Сінэргетыка.

30.Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.

31.Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.

32.Канцэпцыя ісціны. Ісціна і крытэрыі дастатковасці ведаў.

33. Лагічны атамізм і верыфікацыя навуковых адкрыццяў.

34.Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.

35.Агульналагічныя прыёмы пазнання.

36.Структура навукова – пазнаваўчай дзейнасці. Этыка навукі.

37.Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.

38.Грамадства: фармацыйнасць і цывілізацыйнасць.

39.Філасофскае разуменне прагрэса.

40. Паняцце метада. Класіфікацыя метадаў навуковай дзейнасці.

41.Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.

42.Філософія інжынернай дзейнасці.

43.Прырода як аб’ект прыродазнаўчага і філасофскага пазнання.

44.Культура і цывілізацыя.

45.Філасофія жыцця.

46.Аналітычная філасофія.

47.Філасофія камунікатыўнага дзеяння.

48. Глабалізацыя сацыяльных працэсаў.

49.Футуралогія як навука і вобраз здумлення.

50.Усход – Захад: філасофскі дыялог культур.

51.Філасофская думка Беларусі. Этапы станаўлення.

52.Расійская філасофія 18-20ст.

53.Філасофскія канцэпцыі сучаснага прыродазнаўства.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]