- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
Масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі і канчатковае іх замацаванне на ёй адбылося на мяжы VІ – VІІ ст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з’явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў, а ў VІІІ – ІХ ст. пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт з балцкім насельніцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіёнах. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені – крывічы, дрыгавічы і радзімічы.
Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі поўнач Беларусі і суседскія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі. Назва “крывічы” рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых – ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), ад характара “крывой”, пагоркавай мясцовасці.
Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Корань слова, напэўна, балцкі (ад літ. drёgnas – сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся “дрегува” (як літоўцы – “летува”). Славяне, якія прыйшлі пазней, успрынялі гэту назву, дадаўшы толькі славянскае “ічы”. Напэўна, і беларускае слова “дрыгва” мае балцкія карані.
Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Паводле летапісных даных, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў – басейн р. Сож. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма хутчэй за ўсё адлюстроўвае біблейскі светапогляд манаха-летапісца Нестара, чым сапраўдную рэчаіснасць. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas – знаходжанне), а канчатак славянскі.
Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як “княжанні”. У славян VІ – VІІІ ст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі, у іх існавала рабства і гандаль рабамі. Галоўным заняткам было земляробства, асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Вярхоўным уладальнікам зямлі была суседская абшчына. Ворныя землі знаходзіліся ў асабістым уладанні, а лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні абшчыннікаў. Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. У славянскім грамадстве VІ – VІІ ст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчыннікі і рабы.
У “Аповесці мінулых гадоў” летапісец паведамляў аб існаванні на сучасных беларускіх землях племянных княжанняў – першапачатковах дзяржаўных утварэнняў. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае, Тураўскае. У Х ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы. На мяжы VІІІ – ІХ ст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку.
Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г. У першай палове ІХ ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязаня водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.
У сучаснай гістарыяграфіі паняццем “Кіеўская Русь” абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян ІХ – ХІІ ст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху “з вараг у грэкі”. Племянныя княжанні ў славян былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Важнай крыніцай аб старажытнаславянскай дзяржаве з’яўляецца летапісны звод “Аповесць мінулых гадоў”, які звязвае яе ўтварэнне з варагамі (так называлі скандынаваў, якія ў ІХ – ХІ ст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? – 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак велікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.
Існуюць дзве асноўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нарманская і антынарманская. Прыхільнікі нарманскай тэорыі перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узнікненне дружын і г. д. Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасць славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў у палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролю варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў даўно прызнала, што Рурыкавічы і сама назва “Русь” скандынаўскага паходжання.
Першапачаткова панняцце “Русь” азначала толькі дружыну князя, яго “рыцарства” і адміністрацыю, а “Руская земля” – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з Х ст. так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з гарадамі Кіевам, Чарнігавам і Пераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходнеславянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Але Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічыліся “Руссю” ў летапісах ХІІ ст. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі да сярэдзіны – другой паловы ХІІ ст. мае племянныя назвы: найменне “дрыгавічы” ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., крывічы – да 1162 г., радзімічы – да 1169 г.
У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб’яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк.
Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё Х ст.
Аб’яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960 – 1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Ўладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіцце культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.
Кіеўская Русь – гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найбольш знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі – пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі – тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне –“тысячу”. Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы. Войска князя складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з’яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва – плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прывозілі сілай.
Пасля смерці Ўладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наўгародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. Пры Яраславе (каля 978 – 1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула піка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў узведзены грандыёзны 13-купальны Сафійскі сабор, заснаваны Пячорскі манастыр. З імем Яраслава звязваюць складанне “Рускай праўды”. Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам становіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён. Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель – княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны ХІІ ст. – 15, да пачатку ХІІІ ст. – ужо каля 50.
Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053 – 1125) на Любецкім з’ездзе князёў у канцы ХІ ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў. Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь ІХ – ХІ ст. не ўяўляла сабой маналітнага цэлага, а з’яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі княжацкімі дынастыямі.
