- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
Экспансія на Усход. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576 – 1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак рэалізацыі гэтых планаў перашкодзіла яго смерць.
На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587 – 1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У пачатку XVII ст. у Расіі пачынаецца “Смутны час”, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сацыяльных супярэчнасцяў і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычніны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча і ўступленнем на трон Барыса Гадунова.
Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя – забітага сына Івана ІV. Ілжэдзмітрыю І пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік Ілжэдзмітрый ІІ беспаспяхова спрабаваў увайсці ў расійскую сталіцу.
План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго, як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву (1609 – 1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.
Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг. Пастаянныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў першай палове ХVІІ ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх і беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову ХVІІ ст. істотна ўзрос.
У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Багдан Хмяльніцкі, які меў мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Звесткі аб гэтым выклікалі ўзброенныя выступленні сялян і гараджан на поўдні Беларусі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска ВКЛ на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады – загоны. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захоплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і іншыя беларускія гарады. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацверджаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654 – 1667 гг. Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі – Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі. 31 ліпеня была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня.
Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць шведскі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі на Польшчу, захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656), у адпаведнасці з якім Польшча і і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і аб’ядноўваліся для барацьбы са шведамі. У маі наступнага года супраць Швецыі выступіла Аўстрыя, у чэрвені – Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель.
На акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія тэндэнцыі сярод дзеючых у Беларусі казакоў. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. Да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, разгарнулася жорсткая барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі.
Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай. Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. У асобных беларускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізонаў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня.
У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам на 13,5 гадоў. Па яго ўмовам Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Акрамя таго, Расія дабілася ўключэння артыкула аб абароне інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, на аснове якога на працягу ўсяго ХVІІІ ст. яна ўмешвалася ва ўнутраныя справы заходняй суседкі.
Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разрабавана. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.
