Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.

Знешнепалітычная дзейнасць i міжнародныя сувязі БССР у 1944 – 1991 гг. развіваліся ў рэчышчы скаардынаванай знешняй палітыкі СССР, пазней i сацыялістычных краін – членаў Варшаўскага Дагавора i Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). Перыяд 1944 – 1991 гг. можна падзяліць на тры этапы:

1) 1944 – 1953 гг.: выхад БССР на міжнародную арэну як суб'екта міжнароднага права, уваход у склад краін – заснавальніц ААН, фарміраванне асноўных кірункаў дыпламатычнай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі;

2) 1953 1985 гг.: пашырэнне ўдзелу Беларусі ў знешнепалітычнай, знешнеэканамічнай дзейнасці, пабрацімскім руху i гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульнадзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН;

3) 1985 – 1991 гг.: дэмакратызацыя грамадскага жыцця i міждзяржаўных адносін, пашырэнне нефармальных чалавечых кантактаў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

У апошнія гады Другой сусветнай вайны i ў першыя гады пасля яе, нягледзячы на палітычны рэжым сталінскай дыктатуры, знешнепалітычная дзейнасць БССР была даволі актыўнай. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў працы Падрыхтоўчай камісіі ААН у Лондане (лістапад – снежань 1945 г.), се­сіях Генеральнай Асамблеі ААН, у 1946 г. была абрана ў члены Эканамічнага i Сацыяльнага савета ААН. Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі ў лютым 1946 г. была прынята адна з першых рэзалюцый Генеральнай Асамблеі – аб выдачы i пакаранні ваенных злачынцаў. Дэлегацыя БССР таксама прыняла ўдзел у рабоце ўcix 10 камісій Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., дзе выпрацоўваліся тэксты мірных дагавораў з былымі саюзнікамі нацысцкай Германіі – Італіяй, Румыніяй, Фінляндыяй, Балгарыяй, Венгрыяй. 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў К. Кісялёў падпісаў ад імя БССР мірныя дагаворы з названымі краінамі.

Дзякуючы заслугам у барацьбе з фашызмам i палітычным кампрамісам паміж вялікімі дзяржавамі, БССР стала суб'ектам міжнародных адносін. Яна атрымала, хоць у многім i фармальна, права выхаду на міжнародную арэну. Важным фактарам для аднаўлення i наступнага эканамічнага развіцця рэспублікі стала выкарыстанне германскіх рэпарацый. Беларусь – адна з краін – заснавальніц ААН. I. Сталін на Ялцінскай канферэнцыі дамогся ад прэзідэнта ЗША Ф. Рузвельта і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля згоды на падтрымку дзвюх савецкіх рэспублік – Беларусі i Украіны – для ўключэння ў склад заснавальніц ААН. Саюзнікамі быў улічаны ўклад гэтых рэспублік у перамогу над фашызмам, а таксама ix велізарныя чалавечыя i матэрыяльныя страты ў вайне.

Канчаткова рашэнне аб членстве Беларусі i Украіны ў ААН прыняла міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска. 27 красавіка 1945 г. Беларусь i Украіна разам з СССР увайшлі ў лік краін – заснавальніц ААН. 6 мая 1945 г. урадавыя дэлегацыі Беларусі (у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі К. Кісялёў, А. Жэбрак, У. Перцаў, Г. Байдукоў, Ф. Шмыгаў) i Украіны ўключыліся ў працу канферэнцыі. Так Беларусь заняла пачэснае месца сярод 51 краіны –заснавальніцы ААН. Рэспубліка атрымала права выбірацца ў кіруючыя органы ААН, даводзіць сваю пазіцыю да міжнароднай супольнасці, уносіць на яе разгляд свае прапановы i заўвагі.

У жніўні 1945 г. Бела­русь стала членам адной са спецыялізаваных арганізацый ААН – Адміністрацыі дапамогі i аднаўлення Аб'яднаных Нацый (ЮНРРА). ЮНРРА была створана з мэтаю дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ад акупацыі. Пастаўкі харчавання, вопраткі, медыкаментаў, насення, сельскагаспадарчага i прамысловага абсталявання былі бясплатнымі i ў асноўным ажыццяўляліся тымі краінамі, якія не пацярпелі ад акупацыі, – ЗША, Канадай, Аўстраліяй, лацінаамерыканскімі дзяржавамі. У 1946 г. Беларусь была прынята ў такія спецыялізаваныя ўстановы ААН, як Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) i Сусветны паштовы саюз (СПС), у 1948 г. – у Сусветную метэаралагічную арганізацыю (СМА) i Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

У 1954 г. БССР уступіла ў Міжнародную арганізацыю працы (МАП) i Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі i культуры (ЮНЕСКА), у 1957 г. – у Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). 3 1960 г. БССР стала членам Міжнароднага бюро выстаў, з 1962 г. – Пастаяннай палаты трацейскага суда. У 1970 г. БССР уступіла ў сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у 1979 г. – у Міжнародную арганізацыю марской спадарожнікавай сувязі (МАМСС), у 1985 г. – у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮШДО). Да сярэдзіны 1980-х гг. БССР даволі актыўна праяўляла сябе ў дзейнасці амаль 70 міжнародных арганізацый i ix органаў, галоўным чынам ААН, далучылася да шэрагу міжнародных дагавораў. У 1974 – 1975 гг. Бела­русь з'яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага i Сацыяльнага Савета ААН. Міжнародная правасуб'ектнасць БССР была замацавана у Канстытуцыі рэспублікі 1978 г.

У рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР БССР курыравала ў ААН пытанні адшукання i пакарання ваенных злачынцаў, падтрымлівала ініцыятывы, якія датычылі пытанняў раззбраення, абароны сацыяльных правоў, падтрымкі нацыянальна-вызваленчага руху i г.д. Вопыт міжнароднай дзейнасці, набыты рэспублікай падчас дзейнасці ў ААН i яе спецыялізаваных арганізацыях, стаў асновай для наступнай працы па фарміраванню ўласнай знешняй палітыкі.