Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі

  1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне СНД.

  2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.

  3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.

  4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.

  5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікi і ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу – спробы дзяржаўнага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага ста­тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. Нa наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні пaлiтычнaй i эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі i ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторьыі рэспублікі, пераводзілся ва ўласнасць Беларус­кай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна начала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце – Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня». 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць i сёння: герба i сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных па­лос – верхняй чырвонага колеру ў 2/3 i ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны i Беларусі (Ельцын, Краўчук, Шушкевіч) ва ўмовах крызісу саюзнай улады i ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца – г. Mінск.

Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя (ўзаемадзеянне i супрацоўніцтва). Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную самастойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усе той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, i ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замежжа. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўcix удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны i прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.