- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
Па умовах Рыжскага міру, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай.
Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю.
У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі – добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі.
Развіццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацыі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі – савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся.
Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню.
Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як складовая частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г., на якіх было адзначана, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам.
У 1928 – 1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928 – 1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі.
Са студзеня 1930 г. І. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг: «Пяцігодку – у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці.
На працягу другой (1933 – 1937) i трэцяй (1938 – 1941) пяцігодак прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў норму здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а ў канцы 30-х гг. – шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш.
Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі.
Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы “хлебны крызіс”1928 – 1929 гг., у якім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Улады пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца калгасы – калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, у гэтым быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.
Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх – палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы.
Такім чынам, па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Узровень сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся нізкім, па ўраджайнасці, надоях малака, якасці прадукцыі і іншых паказчыках калектыўныя гаспадаркі намнога адставалі ад асабістых сялянскіх гаспадарак. У выніку сельская гаспадарка савецкай Беларусі апынулася ў стане глыбокага крызісу.
