- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
Берлін вёў дыпламатычную гульню як з Лонданам і Парыжам, так і з Масквой. Першым Гітлер даваў надзею на тое, што яго агрэсія будзе накіравана супраць СССР, і таму гэты факт паралізаваў магчымасці брытанскай і французскай дыпламатыі да крытычнага ўспрымання рэчаіснасці, якая склалася ў свеце. 11 жніўня швейцарскі дыпламат К.Буркхардт са згоды ўрадаў Англіі і Францыі сустракаўся з Гітлерам, які запэўніваў Захад у антысавецкім накірунку сваёй палітыкі. Пра гэтыя кантакты ведалі таксама і ў Маскве, што не давала даверу да палітыкі гэтых краін. Мэта Гітлера – не дапусціць фарміравання адзінага антыгерманскага фронту з ліку вялікіх дзяржаў была з поспехам дасягнута.
З мая 1939 г. і Масква пачала атрымліваць ад Германіі канкрэтныя прапановы па заключэнню міждзяржаўнага пагаднення. Каб пазбегнуць пагрозы ўзнікнення шырокай антысавецкай кааліцыі, СССР ідзе на кантакты з Гітлерам. 26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г. Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любых пытаннях, даць любыя гарантыі» СССР. Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы нават назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы».
20 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі гандлёвы дагавор, па якому СССР атрымаў крэдыт у 200 млн. марак для закупкі ў Германіі машын, абсталявання, аптычных прыбораў, бранявой сталі. СССР паводле дагавору пастаўляў Германіі збожжа, лес, нафту, каляровыя металы.
Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня, а ўжо праз тры дні туды прыляцеў германскі міністр замежных спраў І. Рыбентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П. Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.
Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае была падстава для абвінавачвання СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Але ці так гэта было на самой справе? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявыя дзеянні супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна.
28 верасня 1939 г. было падпісана яшчэ адно пагадненне паміж гэтымі краінамі – дагавор “Аб дружбе і граніцах”. Гэтыя і наступныя савецка-германскія дамоўленасці давалі Гітлеру поўную свабоду дзеянняў на Захадзе, але адначасова стрымлівалі пачатак баявых дзеянняў супраць галоўнага ворага фюрэра – Савецкага Саюза.
СССР пагадненні з Германіяй, нягледзячы на супрацьлегласць іх ацэнак, што існавалі і існуюць у гістарычнай навуцы, былі патрэбны. Найперш для паляпшэння становішча краіны як унутры яе, так і на міжнароднай арэне. Прадпрымалася спроба выйграць час для пэўнага ўмацавання сваёй абароназдольнасці, адвесці пагрозу стварэння адзінага антысавецкага фронту, адсунуць (нават з выкарыстаннем узброенай сілы) перадавыя рубяжы абароны далей на Захад.
1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. У вайну ўступілі брытанскія дамініёны і калоніі: Аўстралія, Новая Зеландыя, Індыя, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Пачалася Другая сусветная вайна. Адзін ваенна-палітычны блок дзяржаў узначальвалі фашысцкія Германія, Італія і мілітарысцкая Японія, другі – Вялікабрытанія, Францыя і ЗША.
Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, маючы вялікую ваенную перавагу, акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана» – прыкладную мяжу рассялення палякаў, з аднаго боку, і украінцаў і беларусаў – з другога. Мяжа была вызначана Парыжскай мірнай канферэнцыяй яшчэ ў 1919 г. Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан. Многія польскія патрыёты, якія засталіся вернымі прысязе, працягвалі змагацца, выконваючы свае вайсковыя абавязкі. Асабліва гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія капітулявалі толькі 27 верасня. Агульнае становішча польскіх войскаў аказалася катастрафічным, таму ў другой палове верасня польскай арміі, як арганізаванага цэлага, ўжо не існавала.
Развязаўшы Другую сусветную вайну, нямецка-фашысцкія акупанты ўжо ў сярэдзіне верасня 1939 г. ушчыльную наблізіліся да земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Тым самым немцы нібы падштурхоўвалі СССР як мага хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за развязванне сусветнай бойні і на савецкі бок. 17 верасня 1939 г. па распараджэнню сталінскага ўрада часці Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу і пачалі захоп Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. У першы дзень паходу былі захоплены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 верасня – Вільня, Пружаны, 20 верасня – Гродна, 21 верасня – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь і спыніліся на лініі Гродна – Брэст і далей на поўдзень. 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войскаў, пасля чаго германскія часці былі адведзены за Буг.
З прыходам савецкіх войскаў ў заходнебеларускіх землях пачалося ўсталяванне рэвалюцыйных парадкаў. У гарадах і паветах ствараліся часовыя ўправы, сялянскія камітэты. Гэтыя органы фарміраваліся на шырокай аснове. У іх складзе былі прадстаўнікі рабочых, сялянства, інтэлігенцыі і Чырвонай Арміі. У стварэнні часовых органаў кіравання прынялі ўдзел былыя члены КПЗБ. Часовыя ўправы бралі на ўлік прамысловыя прадпрыемствы, пакінутыя ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. Сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую зямлю сярод беззямельных і малазямельных вяскоўцаў.
Важнай падзеяй падчас фарміравання новай улады ў Заходняй Беларусі былі выбары ў Народны сход – паўнамоцны прадстаўнічы орган. Часовыя ўправы і сялянскія камітэты разгарнулі работу па выбарах у орган, які павінен быў у заканадаўчым парадку канчаткова вызначыць пытанне аб уладзе. Аднак лёс Заходнебеларускага краю фактычна вырашаўся ў Маскве. Выбары ў Народны сход адбыліся згодна з пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. “Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі”, у якой вызначаліся мэты, час, працэдура арганізацыі і правядзення выбараў, а таксама пытанні, якія павінны быць вырашаны дэпутатамі сходу.
Выбарчае права атрымалі ўсе грамадзяне, якім споўнілася 18 гадоў, незалежна ад сацыяльнага паходжання, маёмаснага стану, нацыянальнай прыналежнасці і папярэдняй палітычнай дзейнасці. Народны сход Заходняй Беларусі праходзіў 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На ім прысутнічала 926 дэпутатаў, сярод якіх былі актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: П. Дзмітрук, В. Каляда, М. Машара, П. Пестрак, С. Прытыцкі, У. Царук і інш. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Я. Купала, Я. Колас.
Народны сход аднагалосна прыняў 29 кастрычніка дэкларацыю аб устанаўленні Савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Аднагалосна была прынята і дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, у якой змяшчаўся зварот да Вярхоўнага Савета СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР, аб’яднанні беларускага народа ў адзіную дзяржаву з мэтай «пакласці канец раз’яднанню беларускага народа». 30 кастрычніка былі прыняты дэкларацыі аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці і канфіскацыі памешчыцкіх зямель. 17 верасня Народны сход абвясціў Днём усенароднага свята.
2 лістапада нечарговая V сесія ВС СССР першага склікання задаволіла просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыла Заходнюю Беларусь у склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР. На нечарговай III сесіі ВС БССР 14 лістапада прымаецца закон, у якім было запісана: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і ўз’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве». У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва – з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская і 188 раёнаў.
1 лістапада 1939 г. беларусы даведаліся, што Віленскі край Савецкі ўрад аддзяліў ад Заходняй Беларусі і перадаў Літве. Гэта 6656 кв. км. з 457 тыс. чалавек, з якіх літоўцаў было толькі 100 тыс. Пагадненне аб яе перадачы было падпісана яшчэ 10 кастрычніка 1939 г., але яно не публікавалася, аж пакуль выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі і беластоцкая сесія не адышлі ў гісторыю. Волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў.
У канцы 1939 г. у Заходняй Беларусі быў уведзены новы адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел: вобласці, раёны, сельсаветы. Створаны 5 абласцей – Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і 101 раён. 24 сакавіка 1940 г. тут адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. У галасаванні ўдзельнічала 99,3% выбаршчыкаў. За кандыдатаў «блока камуністаў і беспартыйных» прагаласавала 98,1% выбаршчыкаў. У органах кіравання – як савецкіх, так і партыйных – пераважалі спецыялісты, прысланыя з Усходняй Беларусі і Савецкай Расіі.
У эканоміцы адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні. У лістападзе-снежні 1939 г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Адначасова пашыраліся існаваўшыя прадпрыемствы, будаваліся новыя фабрыкі і заводы. У канцы 1940 г. тут дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх былі заняты каля 40 тыс. рабочых. Аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі.
У сельскай вытворчасці ствараліся калектыўныя гаспадаркі, але ўлады не пайшлі па шляху масавай прымусовай калектывізацыі. Гэта абавязкова б вызвала ўсеагульнае сялянскае выступленне, якое паставіла б пад сумненне правамоцнасць дабравольнага далучэння Заходняй Беларусі да СССР. Тым не менш, да чэрвеня 1941 г. мелася 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 49 тыс., ці каля 7% сялянскіх гаспадарак. Іх абслугоўвалі 101 МТС з 997 трактарамі і сельскагаспадарчымі машынамі. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў. Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі сялян, асабліва заможных, але выпадкі падпалу калгасных будынкаў, тэрарыстычных актаў былі адзінкавымі. Нацыяналізацыя прамысловасці, пераадоленне беспрацоўя, павышэнне заработнай платы, пераразмеркаванне зямлі забяспечылі пэўны рост жыццёвага ўзроўню рабочых і сялян.
Такім чынам, уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец раздзяленню краіны, аднавілася яе тэрытарыяльная цэласнасць. Нягледзячы на істотныя недахопы камандна-адміністрацыйнай сістэмы, супярэчлівасць сацыялістычных пераўтварэнняў, заходнебеларускія землі пасля ўз’яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці.
