- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
Адказам насельніцтва на ўведзены «новы парадак» з’явілася пашырэнне супраціву акупацыйным уладам, які выяўляўся ў формах партызанскага руху і падпольнай барацьбы..
Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі прайшоў некалькі перыядаў свайго развіцця і кожны з іх мае свае адметнасці.
Першы этап – арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тыле ворага. Гэта чэрвень – снежань 1941 г. Прыкмета гэтага перыяду – крызіс партызанскага руху, абумоўлены паражэннямі Чырвонай Арміі на фронце і пазіцыяй чакання, якую заняло мірнае насельніцтва.
Другі этап пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд адбываецца супрацьстаянне ў цэнтры Беларусі паміж цывільнай нямецкай адміністрацыяй Генеральнай акругі Беларусь і партызанамі ў барацьбе за падтрымку мірнага насельніцтва, вызначаецца арганізацыйная структура партызанскага руху.
Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі.
Чацвёрты перыяд беларускага партызанскага руху цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна». Менавіта да гэтага перыяду адносіцца значнае ўзмацненне савецкай партызанкі на захадзе Беларусі. Масавыя рэпрэсіі пасля забойства В. Кубэ і карныя экспедыцыі фашыстаў спрыялі разгортванню ўсенароднага характару барацьбы супраць акупантаў і ў цэнтры Беларусі.
Падпольшчыкі ў беларускіх гарадах распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, а таксама інфармацыю пра варожыя гарнізоны і перамяшчэнне войск праціўніка. Адным з першых было арганізавана Мінскае падполле, якое ўзначаліў Мінскі падпольны гаркам КПБ. Яно стала самай вялікай падпольнай арганізацыяй на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Небяспечную для свайго жыцця дзейнасць у акупіраваным Магілёве праводзіла група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У. Кузняцоў, А. Паршын, Ф. Пашанін, сярэдні і малодшы медперсанал. Знішчаючы сапраўдныя медыцынскія карткі і фабрыкуючы новыя, яны здолелі адправіць за горад сотні байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
У пачатку лістапада гомельскія падпольшчыкі на чале з Ц. Барадзіным, Р. Цімафеенкам і I. Шылавым схавалі ў рэстаране скрынку з выбухоўкай. Калі там сабраліся нямецкія афіцэры, каб ушанаваць поспехі войск вермахта пад Масквой, грымнуў магутны выбух, які знішчыў дзесяткі афіцэраў і аднаго генерала.
На Аршанскім чыгуначным вузле дзейнічала падпольная група К. Заслонава, удзельнікі якой вывелі са строю больш за 200 нямецкіх паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў цягнікоў. Падпольныя арганізацыі ствараліся не толькі ў буйных, але і невялікіх гарадах Беларусі, як, напрыклад, камсамольскае маладзёжнае падполле ў г. Скідзеле (Гродзенская вобл.) і інш. Дзейнасць падпольшчыкаў праходзіла ва ўмовах жорсткай канспірацыі і практычна без усялякай дапамогі з боку савецкага тылу. Амаль усе падпольныя арганізацыі былі выкрыты акупацыйнымі ўладамі пры дапамозе нямецкай агентуры і правакатараў.
Вялікія страты ў канцы 1942 − пачатку 1943 г. панесла Мінскае падполле: было арыштавана 100 чалавек, большасць з якіх загінула на шыбеніцах і ў лагерах смерці. Аднак рэпрэсіўныя і карныя меры не маглі задушыць антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі. 22 верасня 1943 г. мінскімі падпольшчыкамі было ажыццёўлена забойства генеральнага камісара акупацыйнай акругі «Беларусь» В. Кубэ.
У заходніх абласцях Беларусі з акупантамі змагалася і польская ваенная падпольная арганізацыя – Армія Краёва (АК), якая налічвала 250 − 300 тыс. чалавек. АК падпарадкоўвалася Польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане і атрымала заданне ствараць умовы для аднаўлення польскай дзяржаўнасці ў межах да 17 верасня 1939 г. Першапачаткова атрады АК дзейнічалі ў саюзе з савецкімі партызанамі і нават праводзілі сумесныя аперацыі супраць нямецкіх узброеных сіл. Але ў красавіку 1943 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Польскім эміграцыйным урадам, і АК ператварылася ў варожую сілу. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі «Бура», згодна з якім неабходна было ў час адступлення немцаў захапіць тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны з мэтай далейшага іх далучэння да Польшчы. Партызаны Беларусі атрымалі загад камандавання, у якім АК абвяшчалася варожай сілай, супраць якой таксама трэба было змагацца, як і супраць немцаў.
У шэрагах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі у часы Вялікай Айчыннай вайны налічвалася каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля 213 брыгад). Партызанскі рух у Беларусі стаў важным ваенна-палітычным фактарам стратэгічнага значэння, які паказаў крах акупацыйнай палітыкі немцаў. Размах дзеянняў беларускіх партызанаў можна параўнаць з вынікамі любой буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый, 19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх неабходна дадаць сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных фашыстамі пад час правядзення 140 карных экспедыцый. Дзейнасць беларускіх партызанаў знайшла належную ацэнку з боку кіраўніцтва краіны, 88 партызан-беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
