- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
У выніку савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., заходнія вобласці Беларусі (разам з заходняй часткай Украіны) былі далучаны да Польшчы. На гэтых землях быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Уласна беларускія тэрыторыі ўключалі Віленскае, Навагрудскае, Палескае і ўсходняя частка Беластоцкага ваяводстваў, якія атрымалі назву “Заходняя Беларусь”, ці “ўсходнія крэсы” (ускраіны). Яны складалі 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы.
Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў сярод дэмакратычных колаў назву “санацыя” (“аздараўленне”). Беларускае насельніцтва апынулася ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная Першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. На заходнебеларускіх землях адсутнічала цяжкая прамысловасць. Пераважалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёгкая галіны. Большасць прадпрыемстваў былі дробныя (да 20 рабочых) і займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек і толькі 19 з іх мелі звыш 100 рабочых. Гэта шклозавод “Нёман” у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль” у Лідзе, тытунёвая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і інш. Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знаходзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных прадпрыемстваў і майстэрань.
На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. За ўсе гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Польшчы тут была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка (Варапаева – Друя) даўжынёй 89 км, што складала 6,2% ад агульнай колькасці зноў пабудаваных чыгунак у дзяржаве. Лясныя багацці заходнебеларускіх зямель былі добрай сыравіннай базай для развіцця дрэваапрацоўчай, папяровай і лесахімічнай прамысловасці, але яны ў той час па-драпежніцку знішчаліся і ператвараліся ў важную крыніцу польскага экспарту.
Вельмі цяжка жылося ў вёсцы (85% насельніцтва). У Заходняй Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Польскай дзяржавы была адноўлена ўласная зямельная маёмасць. Размеркаваная сярод насельніцтва савецкімі ўладамі зямля вярталася да яе былых уладальнікаў. Такім чынам, на заходнебеларускіх абшарах зноў аднаўлялася буйное памешчыцкае землеўладанне. Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1% ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці.
Польскі ўрад вырашыў правесці ў дзяржаве аграрныя пераўтварэнні з мэтай знізіць сацыяльную напружанасць, адкрыць шлях да больш хуткага развіцця капіталістычных, рыначных адносін у сельскай гаспадарцы. Гэта знайшло сваё выяўленне ў шэрагу аграрных законаў аб парцэляцыі, асадніцтве, камасацыі. У 1919 г. польскі сейм прыняў закон аб аграрнай рэформе, згодна з якім ствараўся дзяржаўны зямельны фонд са свабодных зямель, якія засталіся без гаспадароў, дзяржаўных, часткі памешчыцкіх, якія складалі лішак над устаноўленым максімальным памерам маёнтка. Гэтыя невялікія ўчасткі (парцэлы) прызначаліся для свабоднага продажу. Такое перазмеркаванне зямлі атрымала назву парцэляцыі. Аднак гэтая рэформа была рэалізавана толькі ў ліпені 1925 г., калі быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Аднак у заходнебеларускіх землях парцэляцыя ў значнай ступені была выкарыстана ўрадам для іх засялення польскімі кулакамі і ваеннымі каланістамі – былымі афіцэрамі польскай арміі, так званымі асаднікамі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі па 15-45 га і на льготных умовах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні. Асаднікі былі ўзброеныя і сяліліся хутарамі, пасяленнямі ўздоўж савецка-польскай мяжы і выконвалі паліцэйскія функцыі. Яны з’яўляліся сацыяльнай апорай польскай улады на “ўсходніх крэсах”.
Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. Яшчэ адным элементам аграрных пераўтварэнняў была ліквідацыя сервітутаў – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне пашай і лясамі. Як камасацыя і парцэляцыя, гэтая мера была накіравана на ўзмацненне капіталістычных адносін у вёсцы, знішчэнне рэшткаў феадальна-прыгонніцкіх адносін.
Такім чынам, аграрная рэформа, праведзеная польскім урадам, насіла буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарцай вытворчасці, расчышчала шлях да больш хуткага развіцця капіталізму ў вёсцы. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Разам з тым рэформа не вырашыла да канца аграрнае пытанне, не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага збяднення беларускай вескі.
У пачатку 1930-х гг. у Заходняй Беларусі было прыкладна 700 тыс. чалавек лішняй рабочай сілы (каля 50% усіх працаздольных). У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсце ў эміграцыі. На працягу 1925 – 1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў Латвію, Францыю, Канаду, краіны Лацінскай Амерыкі 78,1 тыс. чалавек (некторыя даследчыкі лічаць, што каля 100 тыс. чал.).
