- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне тэмпаў вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., то на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся перш за ўсе ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці i пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасць заключалася ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму ix прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах.
Адлік часу эканамічных рэформаў у Беларусі пачаўся з 13 кастрычніка 1990 г., калі Вярхоўны Савет БССР па рашэнню саюзнага кіраўніцтва прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі, у якой было аб’яўлена аб будаўніцтве нацыянальнай самастойнай эканомікі.
Пасля дэнансацыі саюзнага дагавору і ўтварэння СНД (1991 г.) унітарная гаспадарка былога СССР ператварылася ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэты факт патрабаваў новых падыходаў ва ўзаемаадносінах паміж былымі рэспублікамі ў сферы грашова-крэдытнай, гандлёвай і мытнай палітыкі. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі. Сярод іх – аб уласнасці, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс, аб прадпрымальніцтве, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы, аб дзяржпрадпрыемствах, аб праве ўласнасці на зямлю, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве і інш.
Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту і спрыяць стабілізацыі. Аднак рэальнымі вынікамі сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, імклівы рост інфляцыі і катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі. На крызісныя зявы ў эканоміцы негатыўна паўплывалі разрыў гаспадарчых сувязей, пашырэнне абавязку па пастаўках прадукцыі з другіх рэспублік. Асабліва вострае становішча склалася з пастаўкамі ў рэспубліку сыравіны, матэрыялаў, машын і абсталявання, камплектуючых вырабаў.
З 1992 г. рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Іх сутнасць зводзілася да лібералізацыі цэн і ўвядзення механізма свабоднай канкурэнтнасці прадпрыемстваў. Але стымулюючага ўздзеяння на эканоміку Беларусі і іншых дзяржаў СНД гэта не аказала, таму што надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы і эканамічныя паказчыкі працягвалі пагаршацца. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў 1992 г. сведчылі аб тым, што нацыянальны даход рэспублікі ў параўнанні з 1991 г. скараціўся на 11%, вытворчасць прамысловай прадукцыі – на 9,4%, сельскагаспадарчай – на 6%; знешнегандлёвы абарот склаў 1,8 млрд. долараў ЗША і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім напалову.
Не вызначыўшы самастойнай эканамічнай палітыкі, працягваючы выкарыстоўваць рубель у якасці плацёжнага сродку, рэспубліка трапіла ў поўную залежнасць ад эканамічнай сітуацыі ў Расійскай Федэрацыі. Паміж краінамі СНД узнік востры міждзяржаўны плацёжны крызіс.
Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум рыначных інстытутаў, нарматыўных прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму з рыначнымі рэгулятарамі. Зроблены практычныя крокі па павышэнні адкрытасці эканомікі, лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфарміраванні адносін уласнасці. Паступова мяняліся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі субектаў гаспадарання, іх эканамічныя паводзіны. Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі адбываліся супярэчліва і непаслядоўна. Гэта звязана з навізной і маштабнасцю задач пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да капіталістычнай рыначнага тыпу, а таксама з інерцыйнасцю эканамічных працэсаў, немагчымасцю стварэння новага эканамічнага базісу за кароткі час. Для пераадолення крызісных зяў і недахопаў, а таксама вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг., прынятыя першым Усебеларускім народным сходам у кастрычніку 1996 г.
Правядзенне эканамічнай палітыкі ў Беларусі мае свае асаблівасці. Да іх адносяцца:
па-першае, кіраўніцтва дзяржавы ўзяло за аснову сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюралізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні эканомікі, задавальненне сацыяльных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры;
па-другое, прыпынена стыхійная прыватызацыя і стварэнне буйных прыватных капіталаў;
па-трэцяе, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.
На першым этапе рыначных рэформ Беларусь узаемадзейнічала з краінамі СНД у новай эканамічнай прасторы, захоўвала максімальную прысутнасць беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку і ў той жа час праводзіла палітыку, якая б заахвочвала вытворцаў шукаць новых партнёраў. Павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі застаецца вельмі сурёзнай і цяжкавырашальнай праблемай, якая патрабуе часу, структурнай перабудовы эканомікі, вялікіх матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, патэрналісцкай палітыкі з боку дзяржавы. Аднак недахопы энергетычных рэсурсаў, слабая сыравінная база, няпоўная структурная перабудова эканомікі і недахопы ў правядзенні канверсіі, нізкая якасць айчыннай прадукцыі, неплацяжы, зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, недахопы ў дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, безініцыятыўнасць гаспадарчых кіраўнікоў замаруджваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
Такім чынам, у другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі i эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання i дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне. Крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэформы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца i сёння.
Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР i аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для ix сыравіны i рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія ўваходзяць у Садружнацъ Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1995 г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які адмяніў пошліны пры імпарце i экспарце тавараў. З шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя гандлёва-эканамічныя пагадненні.
Шляхі да эфектыўнай рыначнай эканомікі вядомыя, яны выпрабаваныя многімі замежнымі краінамі і прынеслі станоўчыя вынікі. У іх аснове правядзенне прыватызацыі, фарміраванне слоя ўласнікаў, стварэнне стабільнай нацыянальнай фінансавай інфраструктуры, інтэграцыя ў сусветную эканоміку, стварэнне заканадаўчай базы лібералізацыі эканамічных адносін.
