Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.

Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Бе­ларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля спынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі.

Атрымаўшы незалежнасць, Бела­русь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўніцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996 г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміце тысячагоддзя» – сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША.

Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку – нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны.

Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995 г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай.

Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі.

Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебако­вай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

Слова "дыяспара" паходзіць ад грэчаскага "diaspora", што азначае рассейванне, рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі. Ва ўсе часы па розных прычынах на­сельніцтва беларускіх зямель перасялялася ў іншыя краіны. Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася на мяжы XIX i XX ст. Развіццё капіталізму, расслаенне i абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян за межы Беларусі.

Першая сусветная вайна, Лютаўская i Кастрычніцкая рэвалюцыі, нямецкая, а затым польская акупацыя Беларусі ў 1918 – 1920 гг. абумовілі новую хвалю эміграцыі. У міжваенны перыяд асабліва значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі як вынік цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча працоўных, нацыянальнага i рэлігійнага ўціску ў складзе Польшчы.

Шмат жыхароў Беларусі апынулася па-за межамі рэспублікі ў гады Другой сусветнай вайны. Каля 1,5 млн. чалавек былі эвакуіраваны на ўсход СССР, далёка не ўсе яны вярнуліся ў рэспубліку. Амаль 380 тыс. жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. Многія тысячы беларусаў аказаліся за мяжой ў ліку савецкіх ваеннапалонных. Пакінулі Радзіму i члены многіх беларускіх палітычных арганізацый, устаноў i ваенных фарміраванняў, якія былі створаны фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі. У пасляваенныя гады шмат грамадзян Беларусі апынуліся за мяжой Бацькаўшчыны пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы ў 1945 г.

Характэрнай асаблівасцю пасляваеннай беларускай эміграцыі было тое, што яна заявіла аб сабе як аб самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, сродкі інфармацыі. У пасляваенны перыяд значна павялічыўся адток насельніцтва Беларусі ў іншыя рэгіёны СССР. Гэта была арганізаваная вярбоўка працоўных рэсурсаў на новабудоўлі, асваенне цалінных зямель у Казах­стане i прыродных рэсурсаў Сібіры i Поўначы, планавае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, добраахвотныя індывідуальныя перасяленні.

У другой палове 80-х гадоў XX ст. былі зроблены першыя крокі па ўсталяванні цесных сувязяў з суайчыннікамі за мяжой, фарміраванні новай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларускага замежжа. Пасля распаду СССР на тэрыторыях былых саюзных рэспублік пачалася хваля ўнутранай міграцыі, якая ператварылася ў знешнюю, міжнародную. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з 1990 па 1995 гг. агульная колькасць грамадзян, якія па розных прычынах пераехалі ў Бе­ларусь з іншых рэгіёнаў былога СССР, склала 482 тыс. чалавек. Адначасова частка жыхароў Беларусі мігрыравала ў былыя саюзныя рэспублікі. Па няпоўных звестках, у новых дзяржаўных утварэннях, узнікшых на тэрыторыі былога СССР, жыве каля 2,5 млн. беларусаў. Большасць з ix знаходзіцца ў суседніх краінах – Pacii, Украіне, Латвіі i Літве.

Новыя палітычныя i сацыяльна-эканамічныя абставіны, пашырэнне працэсаў нацыянальна-культурнага развіцця стымулявалі ўзнікненне ў былых саюзных рэспубліках розных беларускіх зямляцтваў, таварыстваў, суполак. Яны ажыццяўляюць прапагандысцкую i культурна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацаванне сувязяў з Бацькаўшчынай. Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Pacii (1 млн. 200 тыс.). У Маскве створаны i дзейнічаюць Таварыства бела­рускай мовы i літаратуры імя Ф.Скарыны, аб'яднанне беларусаў-вайскоўцаў, згуртаванне "Бацькаўшчына" i iнш. Бeлapycкiя культурна-асветныя таварыствы дзейнічаюць у Санкт-Пецярбургу, Hавaciбipcкy, Арэнбургу i iншыx гарадах. Добра вядомы суполкі "Kрыніца" ў Петразаводску, "Бацькаўшчына" ў Рэспубліцы Kомі, "Cyродзіч" у Рэспубліцы Саха i інш.

Ва Украіне пражывае 460 тыс. беларусаў, большасць з ix у буйных гарадах – Кіеве, Харкаве i інш. Дзейначаюць нацыянальна-культурныя таварыствы: "Беларусь" (Кіеў), "Украіна – Беларусь" (Kieў), "Бе­лая Русь" (Львоў), "Беларускі дом" (Херсон), Таварыства беларускай мовы імя M. Багдановіча (Запарожжа), Беларуская грамада імя Ф. Ска­рыны (Чарнаўцы). У Львове выдаецца газета "Беларус Галіччыны".

Каля 120 тыс. беларусаў пражывае ў Лaтвii. Тут дзейнічаюць тава­рыствы: беларускай мовы "Прамень" (Рыга), культуры "Світанак" (Рыга), асветнае "Уздым" (Даўгаўпілс) i інш. Значны ўклад у дзей­насць беларускай дыяспары ў Латвіі ўносяць аб'яднанне мастакоў-беларусаў "Маю гонар", беларуская нядзельная школа, бeлapycкi гандлёвы дом у Рызе, газета "Прамень" i інш.

Глыбокія гістарычныя карані мае беларуская дыяспара ў Літве, дзе пражывае 63 тыс. беларусаў. На пачатку 90-х гадоў XX ст. прапа­гандысцкую i культурна-асветную дзейнасць вялі Таварыства беларускай культуры, Таварыства беларускай школы, клуб "Сябрына", Каардынацыйная рада беларускіх згуртаванняў i арганізацый, Віленскае беларускае згуртаванне i інш.

Значная колькасць беларусаў пражывае ў суседняй Польшчы. Па звестках афіцыйных колаў, ix налічваецца каля 300 тыс. чалавек. Найбольш кампактна яны рассяліліся на Беласточчыне. Зараз у гэтай кpaiнe дзейнічаюць Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае дэмакратычнае аб'яднаннеадзіная ў Польшчы палітычная партыя нацыянальнай меншасці. У апошні час Беларусь стала значна больш увагі ўдзяляць пашырэнню сувязяў з суайчыннікамі ў гэтай суседняй краіне. Ажыццяўляецца яна праз дзейнасць грамадскага таварыства "Хатка", літаратурнага аб'яднання "Белавежа", Асацыяцыю беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства i інш. 3 1990 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў. У жніўні 1995 г. адкрыты першы беларускі дзіцячы садок, маюцца беларускія школы. У Польшчы выдаюцца беларуская газета "Ніва", часопіс "Беларускі каляндар" i іншыя, дзейнічаюць беларускі бізнес-клуб і інш.

Усяго за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае прыкладна 3 – 3,5 млн. беларусаў. Толькі ў ЗША, па сцвярджэнні даследчыкаў, у розныя часы асела 600-650 тыс. беларусаў. Цяпер там дзейнічаюць разнастайныя эмігранцкія арганізацыі i згуртаванні. Сярод іх беларуска-амерыканскі цэнтр у Саўт-Рыверы, грамадскі цэнтр "Полацак" у Кліўлендзе, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, згуртаванне беларускай моладзі i інш. Карыстаюцца папулярнасцю ў эмігранцкім асяроддзі газета "Беларус", чаcoпic "Полацак" i іншыя выданні.

Прыкладна 70 тыс. беларусаў пражывае ў Канадзе. У гэтай краіне дзейнічаюць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, згуртаванні беларусаў у Таронта i Квебеку, Беларускі саюз моладзі, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, выдаецца газета "Зважай". Зараз беларусы ЗША i Канады складаюць адзіную паўночна-амерыканскую групу, дзейнасць якой каардынуецца выбіраемым камітэтам. Раз у два гады праходзяць з'езды беларусаў Паўночнай Амерыкі.

У Вялікабрытаніі згуртаванне беларусаў мае свае аддзяленні ў Бірмінгеме, Брэдфардзе, Манчэсцеры. У Лондане існуе англа-беларускае навуковае таварыства, якое выдае часопіс навуковых даследаванняў, а таксама Беларуская бібліятэка i музей імя Ф.Скарыны – галоўны цэнтр беларусазнаўства на Захадзе.

Ёсць згуртаванні беларусаў i ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Існуе праваслаўны прыход у Парыжы, дзейнічае калонія беларусаў у Мюнхене, дзе працуе Беларускі цэнтр па вывучэнні беларускага пытання i выдаецца часопіс "Факел", утвораны Беларускі інстытут куль­туры i навукі ў Рыме, беларускае аддзяленне на факультэце славістыкі ва ўніверсітэце ў Капенгагене. Беларускія згуртаванні існуюць таксама ў Аўстраліі, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі i іншых краінах Лацінскай Амерыкі.