- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.
6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
Упершыню навуковую думку наконт першаснага пранікнення першабытных людзей – неандэртальцаў (іх рэшткі ўпершыню знойдзены ў даліне р. Неандэр у Германіі) на тэрыторыю Беларусі ў палеаліце (100 – 35 тыс. гадоў да н.э.) сфармуляваў у ХІХ ст. Еўдакім Раманаў. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Клеявічы і Падлужжа. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў вельмі халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памершых, ажыццяўлялі калектыўныя работы.
У перыяд позняга палеаліту (35 – 10 тыс. гадоў да н.э.) на тэрыторыі Беларусі з’явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – неаантрап, або краманьёнец (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26 – 23 тыс. гадоў назад. У той час уся навакольная тэрыторыя была амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзі выкарыстоўвалі буйныя косці мамантаў для будаўніцтва жылля. У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, абкладзенае каменнямі. Зверху жыллё пакрывалася шкурамі жывёл і нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.
Асноўнымі заняткамі людзей было збіральніцтва (для гэтага выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні), загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўства (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мёд. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсе ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім, або прысвойваючым.
Пасля адыходу апошняга ледавіка (прыкладна 15 – 11 тыс. гадоў да н.э.) адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лясамі, была заселена больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем (у гэтым ім дапамагаў сабака – першая прыручаная чалавекам жывёла), пераходзілі да аседлага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідравальныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцерку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі).
Ужо прыкладна з V-га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбіней 3-5 м, якія знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50-70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб’ядноўваюцца ў плямёны. Вядучую ролю ў старажытным грамадстве адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асяроддзі першабытных паляўнічых і збіральнікаў. З ёй была звязана будучыня калектыву – нараджэнне і выхаванне патомства (гэты парадак жыцця называюць матрыярхатам). Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай.
На мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Укараненне земляробства і жывёлагадоўлі як асновы для пастаяннага ўзнаўлення галоўных прадуктаў харчавання і меншай залежнасці ад прыроды, пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892 – 1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывёў да істотных змен у сацыяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяўленнях і дэмаграфічных працэсах.
Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыка), а потым – лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі бронзавыя сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака рабілі ўжо пласкадонны гліняны посуд. Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат.
Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век, які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды (VІІ ст. да н.э.).
Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае “сырое” паветра, таму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае “крычнае” жалеза. На гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі (ур. Цербахунь) Віцебскага раёна выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Жалеза амаль цалкам выцесніла камень, медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць выключна для ўпрыгожанняў.
І ў бронзавым і ў жалезным вяках шырока выкарыстоўваюцца хатнія промыслы: пляценне, ткацтва і прадзенне. Ткацкі станок быў вядомы V тыс. гадоў назад. Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства (якое змяніла лядна-агнявое) паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. Паміж асобнымі пляменамі і групамі пляменаў усталёўваюцца культурныя сувязі і абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары з далёкіх краёў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на тэрыторыі Беларусі. Развіццё гаспадаркі садзейнічала ўзнікненню суседска-родавай (позняродавай) абшчыны, раздрабненню вялікіх патрыяльхальных сем’яў (апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было цяпер і сіламі адной невялікай сям’і). Формамі ўласнасці ў абшчыне былі прыватная (сямейная) і калектыўная (абшчынная).
