- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
У другой палове ХVІІІ ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўчых навуках і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е, Ж.-Ж. Русо і іншых французскіх асветнікаў. Пад кіраўніцтвам французскага вучонага Ж.Жылібера пачала дзейнічаць медыцынская акадэмія у Гародні, пры якой былі створаны аптэка, анатамічны музей, батанічны сад, бібліятэка. Падобных школ не было ў той час ні ў Рэчы Паспалітай, ні ў Расійскай імперыі.
Школьная справа на рубяжы ХVІІ – ХVІІІ ст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах (з 1696 г. дзяржаўная). Прадметам навучання былі “сем вольных мастацтваў” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская акадэмія (пачала дзейнічаць яшчэ ў 1579 г.), якая мела статус універсітэта. З 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы.
З сярэдзіны ХVІІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Паспяховае заканчэнне іх давала магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Дзякуючы намаганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі напрыканцы ХVІІІ ст. дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх навучэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і набыла свецкі характар. Замест лацінскай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справай асветы перайшло ад царкоўных устаноў да дзяржаўных органаў.
Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў ХVІІІ ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі – “Газета Гродзенска” (на польскай мове). Кнігавыдавецтвам у Амстэрдаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны І. Капіевіч (1651 – 1714). Тут ён апынуўся пасля заканчэння Слуцкай кальвінісцкай школы, якую сучаснікі называлі “Слуцкімі Афінамі”. У Амстэрдаме ён пазнаёміўся з маладым Пятром І, калі быў запрошаны ў якасці настаўніка замежных моў для членаў расійскай дэлегацыі. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Надрукаваў таксама “Граматыку лацінскую і рускую” і “Руковедение в граматыку во славянорускую». Запрошаны ў Маскву, ён выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Разам з запрошанымі Пятром І у Расію галандскімі друкарамі Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай ў Расіі карты зорнага неба, склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – “Руска-лацінска-нямецкі” і “руска-лацінска-галандскі”.
Вядомы вучоны другой паловы ХVІІ – ХVІІІ ст. Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) – аўтар кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме і мела поспех ва ўсёй Еўропе. Ён адным з першых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам стваральніка тэорыі палётаў у касмічную прастору К. Цыялкоўскага, а таксама вынаходніка касмічных караблёў С. Каралёва. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728 – 1808) – вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, рэктар Галоўнай школы ВКЛ.
Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч, у манастве Сімяон, 1629 – 1680). Пасля заканчэння Кіева-Магілянскай калегіі – праваслаўнай установы, паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Абставіны жыцця прымусілі С. Полацкага пакінуць Бацькаўшчыну і выехаць у Маскву. Тут у хуткім часе ён стаў настаўнікам дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра І, для якога С. Полацкі надрукаваў у адчыненай ім друкарні “Буквар языка славенска”. Вялікую славу прынёс яму выдадзены з цудоўнымі гравюрамі вершаваны пераклад “Псалтыри рыфматворнай”, які стаў літаратурнай асновай сотняў музычных твораў. Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твора С. Полацкага “Рифмологион, или Стихослов” студэнт гэтай акадэміі М. Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра (1672), у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі. Яго лічаць першым у Расіі прафесійным пісьменнікам. Сучасныя даследчыкі успрымаюць С. Полацкага як асобу “на мяжы культур” Расіі і Беларусі.
У беларускім грамадстве ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. расла цікавасць да мінулага. Напрыклад, ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў “Гісторыю польскага народа”, з’явіўся шэраг мемуараў (успамінаў удзельнікаў і відавочцаў падзей). У ХVІІІ ст. цэнтрам развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў – у Ружанах, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гродне і інш. Напрыканцы ХVІІІ ст. пашыраецца палацава-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі і г.д. Была выкарыстана ідэя французскага асветніка Жан-Жака Русо аб кульце натуральнай прыроды. А. Тызенгаўз запрасіў у Гродна батаніка Жылібера, які стаў стваральнікам Каралеўскага батанічнага парка ў Гродне, а пазней узначаліў Гродзенскую медыцынскую акадэмію.
З ХVІ ст. вызначальным стылем у архітэктуры з’яўлялася барока, якому былі ўласцівы манументальнасць, раскоша ва ўбранстве будынкаў, двухвежавы фасад і інш. Паводле праекта польскага архітэктара Я. Глаўбіца ў 1743 – 1746 гг. быў перабудаваны ў стылі так званага віленскага барока уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, які значна пацярпеў у гады Паўночнай вайны ад выбуху пораху, пад склад якога быў прыстасаваны расійскімі войскамі царкоўны будынак.
Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы ХVІІІ ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжа пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме быў празваны “сядзібай музаў”. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў. Сам М.К. Агінскі быў высокаадукаваным, адораным чалавекам, прадстаўніком вядомага магнацкага роду. Па просьбе французскага асветніка Дэні Дзідро ён напісаў артыкул пра музычны інструмент арфу для яго “Энцыклапедычнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў”. Сярод асабістых сяброў М. К. Агінскага быў Іозеф Гайдн. У ХVІІІ ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. М. К. Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеафаса Агінскага – аўтара славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”, актыўнага удзельніка паўстання 1794 г. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў.
