Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Бабруйскі філіял Установы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»

А. М. Ненадавец

І. В. Грабянчук

ІНТЭГРАВАНЫ МОДУЛЬ

ГІСТОРЫЯ”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

(электронны варыянт)

Бабруйск, 2013

УДК 94 (476) (075.8)

ББК 63.3 (4 Беи)я73

Н 51

Рэцэнзент кандыдат гістарычныхчных навук, дацэнт кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта М. В. Цуба

Рэкамендавана кафедрай грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ

Зацверджана Вучэбна-метадычным саветам Бабруйскага філіяла УА «БДЭУ»

Ненадавец А. М.

Н 51 Гісторыя Беларусі. Курс лекцый (электронны варыянт) / А. М. Ненадавец,

І. В. Грабянчук. – Бабруйск: БФ УА «БДЭУ», 2013. – 135 с.

@ Ненадавец А. М., 2013

@ Грабянчук І. В., 2013

@ Бобруйский филиал УО «Белорусский

государственный экономический

университет, 2013

ЗМЕСТ

Прадмова ……………………………………………………….…………..

4

1

Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ……………………………………………………………..

6

2

Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь ………………………………………………………………….

15

3

Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь

43

3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай………………………………….

43

3.2 Беларусь у складзе Расійскай імперыі ……………………………..

54

4

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі ………………………………

76

5

Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст. ………………………………

88

6

Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны...

94

7

Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.) …………………………………………………………..

107

8

Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі ……………

121

Літаратура……………………………………………………………………...

134

Прадмова

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцяў грамадзяніна і патрыёта.

Сутнасць вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне прафесійных і сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый, асноўныя канцэпцыі класічнай гістарыяграфіі аб шляхах развіцця Беларусі;

  • перыядызацыю гістарычных падзей на тэрыторыі рэспублікі, асноўныя этапы складвання беларускага этнасу;

  • сутнасць сацыяльна-эканамічных і дзяржаўна-палітычных працэсаў, гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

  • асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, ролю нацыянальна-вызваленчых паўстанняў на тэрыторыі Беларусі, якія былі скіраваны супраць царскага рэжыму;

  • праўдзівую ролю шматлікіх войнаў і канфліктаў, у якія, так ці інакш, была ўцягнута наша краіна, значэнне беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

  • выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • правільна арыентавацца ў найбольш заблытаных гістарычных пытаннях: ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, распазнаваць характэрныя асаблівасці духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народу;

  • уяўляць, якое значэнне мелі для ходу гістарычных падзей міжканфесійныя канфлікты (эпоха язычніцтва, замена язычніцтва хрысціянствам, увядзенне уніяцтва, супрацьстаянне каталіцтва і праваслаўя і г.д.);

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі;

  • тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе.

Для рэалізацыі мэтаў, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

- засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны;

Такім чынам, галоўная задача курса – дапамагчы студэнтам засвоіць веды па гісторыі Беларусі, навучыць іх свабодна арыентавацца ў гістарычных падзеях, паказаць, як яны ўплывалі на фарміраванне сацыяльнага грамадства на пэўным этапе развіцця краіны, адзначыць значэнне гісторыі на станаўленне чалавека-грамадзяніна, які заўсёды выхоўваецца на гераічных старонках з мінулага роднага краю.