Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

Паводле фармацыйнага падыходу гісторыя падзяляецца на грамадска-эканамічныя фармацыі. Фармацыя – сістэмаўтваральны пачатак ўсяго сацыяльна-эканамічнага і палітычнага ладу дадзенага грамадства. Фармацыі адрозніваюцца па дамінуючых формах уласнасці.

У аснову фармацыйнага падыходу пакладзена марксісцкае разуменне гістарычнага працэсу. Паводле гэтага вучэння, гісторыя чалавецтва ведае пяць спосабаў вытворчасці, што паслядоўна змянялі адзін аднаго:

  1. першабытнаабшчынны,

  2. рабаўладальніцкі,

  3. феадальны,

  4. капіталістычны,

  5. сацыялістычны (камуністычны).

Пераход ад адной фармацыі да другой абумоўлены зменай форм уласнасці на асноўныя сродкі вытворчасці. Такая змена адбываецца пад уплывам прагрэсу вытворчых сіл, які адкрывае новыя матэрыяльныя магчымасці для чалавечай дзейнасці, для фарміравання новых грамадскіх адносін. Згодна з фармацыйным падыходам, кожны з пералічаных спосабаў вытворчасці быў больш прагрэсіўны за папярэдні.

На сённяшні дзень большасць навукоўцаў адмовілася ад перыядызацыі па фармацыях, а шырокую папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства. Цывілізацыйны падыход да тлумачэння гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з’яўлення марксаўскай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, але канчатковае афармленне новага падыходу адбылося ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. (А. Тойнбі, І. Данілеўскі, О. Шпенглер).

У аснову цывілізацыйнага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцяў, волі і ведаў.

Цывілізацыя (лац. civilis – дзяржаўны, грамадзянскі) – адно з найважнейшых паняццяў міжнароднага інтэлектуальнага і публіцыстычнага дыскурсу. Мае шмат значэнняў, адрозніваецца няпэўнасцю і размытасцю сэнсу. Абазначае сінонім культуры, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі, уладкаванасць чалавечага жыцця і інш. Сучасная гістарычная навука разумее пад цывілізацыяй вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы і якія выпрацавалі характэрныя і устойлівыя рысы сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі, культуры і ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.

Марксісцкая гістарычная навука зрабіла паняцце фармацыі выключным, вылучыўшы яго як адзіную прынцыповую сілу, што накіроўвае рух чалавечай гісторыі. Адсюль абсурдныя вызначэнні «капіталістычнай», «рабаўладальніцкай», «сацыялістычнай» цывілізацый. Між тым сувязь цывілізацыі, культуры і фармацыі далёка не прамая і адназначная. Таму вывучаць гэтыя структуры неабходна асобна, хоць і не страчваючы іх цэласнасці. Тэорыя фармацый цікавіцца структурай грамадства на кожным этапе развіцця і заканамернасцямі яго існавання. Тэорыя цывілізацыі займаецца аналізам тых механізмаў, якія забяспечваюць існаванне самой цввілізацыі, не дазвалючы грамадству зноў вярнуцца ў першабытны стан.

Метадалогія гісторыі грунтуецца на перыядызацыі – навуковым падыходзе да разгляду гістарычнага працэсу, які ў адпаведнасці з пэўнымі крытэрыямі падзяляе гісторыю грамадства на пэўныя перыяды. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Адразу ж неабходна заўважыць, што канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час.

Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раўназначныя паслядоўна наступаючыя ступені) і іерархічныя (калі вялікія ступені гісторыі падзяляюцца на меншыя, напрыклад – сярэднявечча на ранняе і поздняе). Акрамя таго, існуюць і спецыяльныя перыядызацыі, напрыклад, археалагічная. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып. Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі. Згодна з іх меркаваннямі, чалавецтва ў сваім развіцці прайшло тры стадыі. Першая стадыя – “залаты век” – характаразавалася прысваеннем гатовых дароў прыроды. Другая стадыя – дзікасць – была звязана са з’яўленнем і распаўсюджваннем такіх форм гаспадарання, як паляванне і жывёлагадоўля. Трэцяя стадыя – цывілізацыя – характаразавалася высокім узроўнем развіцця земляробства і грамадскага жыцця. Пераход ад адной ступені да другой праходзіў паступова. Гэта перыядызацыя з некаторымі змяненнямі і дапрацоўкамі была галоўнай да сярэдзіны XIX ст.

Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV – XVI ст., якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII ст. канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.

У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства, пра якую было сказана вышэй, і на падставе якой была складзена адпаведная перыядызацыя. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.

Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.

Курс “Гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ахоплівае мінулае Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён, адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая насяляла некалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый.

Першапачатковай была перыядызацыя, у якой за аснову ўзяты агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. Менавіта яе выкарыстаў Вацлаў Ластоўскі ў сваей “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910). Усю гісторыю ён падзяліў на пяць частак:

  1. ад першых часоў да ўцёкаў полацкіх князеў у Літву (1129);

  2. ад звароту іх (1132) да смерці Вітаўта (1430);

  3. ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569);

  4. ад Люблінскай уніі да падзелу Рэчы Паспалітай (1795);

  5. Беларусь пад Расіяй.

Такога ж падыходу прытрымліваўся у 1920-я гады і беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі”. У аснову яго перыядызацыі пакладзены асаблівасці палітыка-сацыяльнага і культурнага жыцця беларускага народу. Было выдзелена чатыры перыяды, згодна тым дзяржаўным утварэнням, у склад якіх уваходзілі беларускія землі:

  1. Полацкі (ІХ – ХІІІ ст.);

  2. Літоўска-Беларускі (ХІІІ – першая палова ХVI ст.);

  3. Польскі (1569 г. – канец ХVІІІ ст.);

  4. Расійскі (канец ХVIII – пачатак XX ст.). 

Фактычна У. Ігнатоўскі выдзеліў і пяты перыяд, упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы, прысвяціўшы яго савецкаму часу, і назваў яго “Беларусь пасля звяржэння царызму”.

Пры стварэнні “Гісторыі Беларускай ССР” у пяці тамах (1972 – 1975) у аснову перыядызацыі быў пакладзены фармацыйны падыход, і таму гістарычны працэс на тэрыторыі Беларусі стаў уключаць у сябе: 1) першабытнаабшчынны лад, 2) перыяд феадалізму, 3) капіталізму, 4) сацыялізму.

Фармацыйны падыход характэрны і для “Нарысаў гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (1994 – 1995), хаця па змесце гэтая калектыўная праца істотна адрозніваецца ад папярэдняй. У ёй адсутнічаюць многія ранейшых міфы і стэрэатыпы і зроблена спроба паказаць гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый.

У гады дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь зноў стаў шырока выкарыстоўвацца агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. На памежжы ХХ і ХХІ ст. групай беларускіх гісторыкаў на чале з М. Сташкевічам і П. Брыгадзіным ажыццёўлена перыядызацыя гісторыі Беларусі з улікам цывілізацыйнага падыходу. Гісторыя Беларусі, паводле яе, складаецца з шасці перыядаў:

1) спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь;

2) Беларусь ад Люблінскай уніі (1569) да падзелаў Рэчы Паспалітай;

3) індустрыяльная цывілізацыя (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.) і Беларусь;

4) Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, станаўленне новага ўкладу жыцця;

5) Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.);

6) шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

Яшчэ адна сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі ў самым агульным выглядзе вылучае наступныя перыяды:

  • старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);

  • сярэднія вякі (V ст. н.э. – XV ст. н.э.);

  • новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);

  • навейшы час (з 1918 г. па сённяшні дзень).

Старажытнае грамадства (40 тыс. гадоў да н. э. – V ст. н.э.). Гэты перыяд падзяляецца на тры этапы:

1. Каменны век 100 – 3 тыс. гадоў да н. э.:

а) палеаліт 100 – 10 тыс. гадоў да н. э.

б) мезаліт 10 – 6 тыс. гадоў да н. э.

в) неаліт 5 – 3 тыс. гадоў да н. э.

2. Бронзавы век на мяжы 3-га – 2-га тыс. – 1 тыс. гадоў да н. э.

3. Жалезны век 1 тыс.гадоў да н. э. – V ст. н.э.

Сярэднявечча (канец V – ХV ст.). Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – першая палова ХІІІ ст.); развіцце феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст).

Новы час (ХVІ – пачатак ХХ ст.). Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).

Навейшы час (з 1917 г. – да нашых дзён). У гэтым перыядзе выдзяляюцца два этапы: да 1945 г. і з 1945 г. да нашых дзён.