- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку ХХ ст. стала адной з прыкмет мадэрнізацыі – паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс прамысловага развіцця ў Беларусі меў свае асаблівасці, якія выяўляліся ў наступных з’явах:
1) пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынкаў, якое па меры будаўніцтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60 – 80-я гг. ХІХ ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на пераапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку ХХ ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць;
2) працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка;
3) вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5-15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім прыходзілася 39 рабочых.
4) дробны характар вытворчасці абумовіў даволі нізкі ўзровень яе канцэнтрацыі. У пачатку ХХ ст. канцэнтрацыя вытворчасці павялічваецца ў сувязі з пачаткам працэсу аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і сіндыкатаў. Так, напрыклад, у Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі “Маланка”. На аснове мясцовых капіталаў утварыліся акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” у Гродне, запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры і інш. Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”, электрычная станцыя і трамвай у Віцебску і інш.
Развіццё капіталістычнай гаспадаркі, станаўленне таварна-грашовых адносін непасрэдна залежалі ад шляхоў зносін. У канцы ХІХ ст. у разліку на 100 кв.км Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных – у 3 разы больш, чым еўрапейская частка Расіі. Цераз тэрыторыю Беларусі прайшлі важнейшыя магістралі: Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і інш. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель і іншыя гарады. У 1898 г. Віцебск стаў трэцім горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай.
Заработная плата рабочых у Беларусі ў 1913 г. была на 20,5 % меншая, чым па Расіі ў цэлым, і складала 35 рублёў у месяц. Землякопы і іншыя некваліфікаваныя рабочыя атрымлівалі 15-18 рублёў у месяц. Станочнік зарабляў 40-60 рублёў, ткач – 50 рублёў, будаўнік (сезонны) – да 100 рублёў, інжынер – 200-300 рублёў, вясковая настаўніца – 12-15 рублёў. У 1913 г. 1 фунт (409,5 г) жытняга хлеба каштаваў 1 капейку, 1 кварта (3,07 л) малака – 6 капеек, звычайныя боты – 3 рублі, 1 фунт ялавічыны – 14-15 капеек, веласіпед “Расія” – 85 рублёў, рабочы конь – 50 рублёў. Плата за навучанне ў Мінскай мужчынскай урадавай гімназіі складала 75 рублёў у год.
Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку ХХ ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм’ер-міністра П. Сталыпіна. Магчымасць ператварэння Расійскай імперыіі ў сапраўды моцную вялікую дзяржаву Сталыпін звязваў са стварэннем сацыяльнай апоры царызму сярод сялянства. Ва ўмовах расслаення вёскі пасля 1861 г. на беднякоў, сераднякоў і заможных сялян (60, 30 і 10 %) П.Сталыпін бачыў такую апору ў стварэнні слоя сельскай буржуазіі.
Аграрная рэформа была распачата ў 1906 г. і ўяўляла сабой “чарговую чыстку зямель для капіталізму”. Першапачатковым этапам рэформы стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Такая магчымасць замацавання зямлі ва ўласнасць давалася сялянам праз атрыманне зямлі ў водрубе, г.зн. за кошт выдзялення селяніну ўчастка зямлі ў межах вёскі па магчымасці ў адным месцы ўзамен цераспалосіцы. Таксама П. Сталыпін уводзіць хутарызацыю, якая нагадвала фермерскую гаспадарку і была арыентавана на рынак і адлюстроўвала дастаткова эфектыўны шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення іх значнай часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход і г. д., дзе было шмат неапрацаванай урадлівай глебы. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. За 1904 – 1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася каля 368 тыс. чалавек. Аднак каля 11 % сялян вярнуліся ў 1907 – 1914 гг. назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.
Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў – выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і трох украінскіх губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.
Сталыпінская рэформа ў сваёй эканамічнай частцы прывяла да росту буржуазнай уласнасці. Пераважная большасць зямель пераходзіла ў рукі заможных сялян-прадпрымальнікаў. Разам з тым большасць сялян-беднякоў і сярэднякоў, якія выйшлі на хутары, не змагла наладзіць гаспадарку і была вымушана прадаць сваю зямлю. Рэформа паспрыяла пашырэнню шматпольных севазваротаў, далейшаму паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнні. У фермерскіх і перадавых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, ў выніку чаго павышалася ўраджайнасць. У сваёй палітычнай частцы рэформа паскорыла раскол вёскі і стварэнне слоя сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, забяспечыла падтрымку царскаму ўраду і на пэўны час прадухіліла сацыяльныя ўзрушэнні, “прытупіўшы” вастрыню аграрнага пытання.
