- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
З пачаткам вайны ў 1914 г. беларускія губерні знаходзіліся на ваенным становішчы. Летам 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў кірунку Коўна – Вільня – Мінск. 3 верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз два тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск – Масква ў раёне Смалявіч, і толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Але германскае войска працягвала ўтрымліваць Заходнюю Беларусь.
У жніўні Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. нямецка-расійскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Браслаў – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На працягу двух гадоў і пяці месяцаў (да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і дзяліў Беларусь на дзве часткі. Тут канцэнтравалася звыш 1,5 млн. расійскіх салдат і афіцэраў і каля 1 млн. нямецкіх. У ліпені 1916 г. расійская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. салдат.
Асноўныя кірункі акупацыйнай палітыкі былі наступныя. У галіне эканомікі нямецкія ўлады выяўлялі зацікаўленасць у захаванні ў прыфрантавой паласе стабільных гаспадарчых структур, якія працавалі б на патрэбы вайны. Таму ніякіх перашкод у гаспадарчай дзейнасці яны імкнуліся не чыніць. Мясцовыя землеўладальнікі і гандлёва-прамысловыя прадпрымальнікі адразу ж трапілі пад прэс ваенных падаткаў, але пасля выплаты іх маглі займацца сваёй справай. Народ пакутаваў ад рэквізіцый, прымусовай працы на ваенных збудаваннях. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым бежанствам. З тэрыторыі Беларусі добраахвотна і пад прымусам выехала ў глыб Расіі каля двух мільёнаў чалавек (пераважна праваслаўных жанчын, дзяцей і старых).
У галіне палітыкі ў адпаведнасці з загадам камандуючага Усходнім фронтам фельдмаршала П. Фон Гіндэнбурга усякая палітычная дзейнасць на акупіраваных тэрытортыях забаранялася. Права на функцыяніраванне атрымалі камітэты дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі яшчэ да акупацыі па ўсёй прыфрантавой паласе расійскіх войскаў. Яны былі ўпаўнаважаны выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацыяльнай, асветнай і культурнай галінах.
У галіне культуры для ўмацавання свайго становішча ў краі акупацыйныя ўлады праводзілі так званую палітыку “вызвалення нацыянальных ускраін” і прынялі за правіла аднолькава адносіцца да ўсіх нацый. Усім нацыянальнасцям дазвалялася культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Такія шырокія правы беларусы атрымалі ўпершыню, хоць ва ўмовах вайны іх ажыццявіць было цяжка. Не хапала нацыянальнай інтэлігенцыі. Пры гэтым акупацыйныя ўлады больш займаліся рабаваннем беларускіх зямель, чым павышэннем культуры іх жыхароў.
Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў рускай арміі. З Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у расійскую армію было забрана 633,6 тыс. чалавек – больш за палову працаздольных мужчын. Сялянскія сем’і заставаліся без кармільцаў. Уводзілася працоўная павіннасць. Восенню 1915 г. на працы па капанню акопаў, рамонту дарог і мастоў было прыцягнута практычна ўсё працаздольнае насельцтва прыфрантавых Мінскай і Віцебскай губерняў. Дрэннае харчаванне і невыносныя ўмовы працы прыводзілі да эпідэмічных захворванняў. Вялікія ваенныя расходы, заняпад сельскай гаспадаркі выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкае зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.
У прыфрантавых умовах рабочы рух у Беларусі, дзе дзейнічалі законы ваеннага часу, быў нязначным па сваіх маштабах. Шырокі размах набыў сялянскі рух. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Сяляне адмаўляліся ад выканання ваенных павіннасцеяў, супраціўляліся рэквізіцыям. Ваенныя паражэнні расійскай арміі выклікалі салдацкі рух, расло дэзерцірства. У 1916 г. адбылося найбуйнейшае хваляванне салдат – паўстанне на Гомельскім размеркавальным пункце. Гэтыя факты сведчылі, што армія з апоры самадзяржаўя ператваралася ў яго праціўніка. У гады Першай сусветнай вайны беларускі народ страціў 1 млн. 200 тыс. чалавек.
