Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны

  1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.

  2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

  3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

  5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.

  6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.

У сярэдзіне 30-х гг. намячаліся перадумовы для стварэння ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы, якія прадугледжвалі аказанне ўзаемнай дапамогі супраць агрэсіі. Гэта стварала пэўныя магчымасці для далейшага збліжэння еўрапейскіх краін на антыфашысцкай платформе. Вяліся кансультацыі і па падрыхтоўцы так званага “Усходнягя пакта” – дагавора аб узаемнай дапамозе паміж СССР, Чэхаславакіяй, Фінляндыяй, Польшчай, Латвіяй і Літвой з мэтай супрацьдзеяння гітлераўскай агрэсіі.

Аднак кіруючыя колы Англіі і Францыі не змаглі заняць дакладную пазіцыю ў адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі, праявіць гатоўнасць да кампрамісаў перад пагрозай фашызму. Яны ўзялі курс на “замірэнне” агрэсара, але напружанасць у Еўропе ўзрасла. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае становішча ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі.

Англійскі прэм’ер-міністр Н. Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі, але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. наркам замежных справаў СССР М. Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г. Н. Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі.

Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці ў Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваны. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстана карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э. Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і саступіць Гітлеру.

29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А. Гітлер, Н. Чэмберлен, Э. Даладзье і Б. Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію раёнам «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да яе аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху, а 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», іншыя тэрыторыі краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі.

22 сакавіка 1939 г. Германія пад пагрозай ваеннай акцыі дамаглася ад Літвы перадачы Рэйху Клайпеды (Мемель) – буйнога марскога порта на Балтыцы. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную інтэвенцыю супраць Албаніі. Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны.

Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Велікабрытанія і Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы ўзброеных сіл да вайны на 1939 – 1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а таксама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Нежыццяздольнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр германскай агрэсіі.

У сакавіку-красавіку 1939 г. урады Англіі і Францыі прадставілі Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі дадатковыя гарантыі бяспекі. У сакавіку 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні дапамогі іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія. Савецкаму Саюзу прапаноўвалі аказваць неадкладную ваенную падтрымку не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны з свайго боку, гарантавалі бяспеку, што было заведама непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай. У прапанаваным праекце пагаднення нават не прадугледжвалася абавязкаў Англіі і Францыі дапамагчы СССР у выпадку нападзення на яго Германіі. З чэрвеня па жнівень 1939 г. у Маскве праходзілі «перамовы дзеля перамоваў» паміж дэлегацыямі Вялікабрытаніі і Францыі з аднаго боку і Савецкаг Саюза – з другога. Гэтыя перамовы зайшлі ў тупік, а ідэя стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі была канчаткова пахаваная.