- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з зараджэннем у пачатку ХІХ ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. На гэты працэс паўплывала, з аднаго боку, традыцыя гістарычных даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая сфарміравалася яшчэ ў ХVІ – ХVІІІ ст., з другога – уздзеянне велікапольскай і велікарускай канцэпцый, якія зводзіліся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры і прызнання Беларусі часткай Польшчы або Расіі.
Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі І. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, І. Лабойка, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. Менавіта гэтая група інтэлігенцыі пачала збіраць і друкаваць помнікі беларускага пісьменства ХVІ – ХVІІ ст. Адным з пачынальнікаў з’яўляецца І. Даніловіч (1788 – 1843). Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Вывучэннем гісторыі ВКЛ, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для “Актов Западной России” займаўся І. Анацэвіч (1780 – 1845). М. Баброўскі (1784 – 1848) ў 1822 г. адкрыў Супрасльскі летапіс, ён жа даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання.
Значны ўклад у развіцце гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы – пачынальнікі беларускай археалогіі, З.Даленга-Хадакоўскі – заснавальнік беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства. Т. Нарбут (1784 – 1864) з’яўляецца аўтарам “Гісторыі літоўскага народа” у дзевяці тамах. І. Грыгаровіч (1792 – 1852) сабраў і выдаў “Беларускі архіў старажытных актаў” (1824), гістарычныя працы “Беларуская іерархія”, “Акты, якія адносяцца да Заходняй Расіі” ў пяці тамах (1846 – 1853).
У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. рознымі аспектамі гісторыі Беларусі займаліся А. Сапуноў (1851 – 1924), В. Сямеўскі (1849 – 1916), А. Кіркор (1818 – 1886). На гэты перыяд прыходзіцца дзейнасць М. Каяловіча (1828 – 1891), найбольш вядомага працамі “Лекцыі па гісторыі заходняй Расіі” (1864 – 1884), “Гісторыя рускага самапазнання” (1901). Вучоны даследаваў пытанні этнагенезу і этнічнай тэрыторыі беларусаў, рускіх, літоўцаў, быў прыхільнікам канцэпцыі “заходнерусізму”. Ён лічыў, што беларуская народнасць склалася ў Х – ХІ ст. з крывічоў і дрыгавічоў і раднілася па веры, мове, этнаграфічных традыцыях з рускімі і ўкраінцамі. Далучэнне Беларусі і Украіны да Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ ст., на яго думку, адрадзіла старарускае адзінства.
На развіццё гістарычнай навукі аказала ўплыў капітальная праца “Беларусы” Я. Карскага (1861 – 1931). Ён першым з вучоных вызначыў этнаграфічныя межы беларусаў, уключыўшы ў іх 70 паветаў, пераканаўча паказаў, што беларусы здаўна жывуць у межах сваёй тэрыторыі, а аснову беларускага этнасу склалі дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Галоўныя адметнасці сучаснай беларускай мовы склаліся не пазней ХІІІ ст. Гэтая фундаментальная праца пазбавіла аргументацыі прыхільнікаў польскай і вялікарускай канцэпцый этнагенезу беларусаў.
Важкі ўклад у развіццё гістарычнай навукі ўнёс М. Доўнар-Запольскі (1867 – 1934), які аддаваў перавагу сацыяльна-эканамічнаму падыходу. Найбольш буйныя яго працы – “Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах” (1901), “Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства ў ХVІ ст.” (1905), “Гісторыя Беларусі”, якая была надрукавана толькі ў 1994 г.
В. Ластоўскі (1883 – 1938) першым з нацыянальных пазіцый канцэптуальна абагуліў факталагічны матэрыял пра мінулае беларускага народа ў працы “Кароткая гісторыя Беларусі” (1910). Ён з’яўляецца аўтарам крывіцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў.
У. Пічэта (1878 – 1947) апублікаваў па гісторыі Беларусі каля 150 прац. Яшчэ ў 1910 г. у працы “Літоўска-Руская дзяржава” ён, прааналізаваўшы ўключэнне беларускіх і ўкраінскіх зямель у склад ВКЛ, прыйшоў да высновы, што яны былі далучаны не прымусова. У 20-я гг. вучоны адмовіўся ад тэрміна “Літоўска-Руская дзяржава” і замяніў яго на “Літоўска-Беларуская дзяржава”, пазней стаў карыстацца назвай “Вялікае княства Літоўскае”.
У. Ігнатоўскі (1881 – 1931) у “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” (1919), паглыбіў канцэпцыю нацыянальнай гісторыі, ўвёўшы перыядызацыю гісторыі Беларусі паводле прынцыпаў дзяржаўнасці беларускіх зямель. Вялікая заслуга яго і ў сцвярджэнні, што беларуская дзяржаўнасць пачынаецца з Полацкага княства-дзяржавы, якое было цалкам незалежным і нароўні з Кіевам і Ноўгарадам змагалася за лідэрства. ВКЛ разглядалася ім як Літоўска-Беларуская дзяржава, утвораная на палітычнай, эканамічнай і духоўнай аснове Полацкай зямлі. Яму належаць працы: “Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі” (1921) і “Гісторыя Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецця” (1923), “1863 год на Беларусі” (1930).
І. Ігнаценка (1919 – 2001) сваю навуковую дзейнасць прысвяціў праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый ў 1917 – 1920 гг. Найбольш значнымі з’яўляюцца яго манаграфіі: “Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі” (1986), “Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі” (1992). Ён разглядаў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі 1917 г. як дзве фазы адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і тым самым пагаджаўся з меркаваннем Г.Пляханава, а не з поглядамі У. Леніна.
У цэлым у савецкі час даследаванні па гісторыі Беларусі былі ідэалагізаваныя і палітызаваныя, яны пацвярджалі асноўныя палажэнні генеральнай лініі Камуністычнай партыі. Таму, адны тэмы распрацоўваліся інтэнсіўна, а другія, наадварот, наогул не закраналіся. Тым не менш і ў савецкі перыяд з’яўляліся працы, якія ўзрушалі гістарычную думку, узбагачалі нашы веды новымі дасягненнямі. Прыгадаем В. Ананіча, Я. Анішчанку, М. Біча, М. Болбаса, Ю. Бохана, П. Брыгадзіна. А. Вішнеўскага, А. Гарбацкага, В. Голубева, А. Грыцкевіча, М. Ермаловіча, Э. Загарульскага, З. Капыскага, У. Кошалева, А. Краўцэвіча, П. Лойку, Л. Лыча, Я. Новіка, М. Сташкевіча. П. Чыгрынава, Г. Штыхава, З. Шыбеку і інш.
У гады перабудовы і станаўлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь з’явіліся новыя тэндэнцыі, падыходы да раскрыцця гістарычнага працэсу, якія зыходзяць не з класавых, ідэалагічных прыярытэтаў, а з навуковых, нацыянальных інтарэсаў. Знакавымі ў гэты перыяд сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (1994 – 1995) пад рэдакцыяй М. Касцюка, праца І. Марчанкі і У. Навіцкага “Беларуская ССР курсам перабудовы” (1989), манаграфія М. Касцюка “Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі” (2000), “Нарыс гісторыі Беларусі” (2001) Г. Сагановіча, праца Т. Процька “Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917 – 1941 гг.)” (2002).
