- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
У красавіку 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. І. Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам трэба было ўзяць уладу ў свае рукі.
Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццём падзей. У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал Л. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу шляхам устанаўлення ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі, дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый, мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мецяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г.зн. большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбыўся захоп улады бальшавікамі. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Мінскі гарадскі савет спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады і абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які апіраўся на салдат.
Супраць новай улады выступілі меншавікі, эсэры і бундаўцы. У Мінску яны стварылі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў i ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі.
Пасля Петраграда i Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку. Хутка i бяскроўна адбыўся пераход улады у арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) i забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.
Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах) як першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў), які дзейнічаў да 2 студзеня 1919 г. Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны на чале з К. Ландарам Савет народных камісараў (СНК) як выканаўчы орган Аблвыкамзаха. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі.
Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу краі, заставаліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых i сялян Беларусі, i выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.
У лютым 1918 г. Германія аднавіла баявыя дзеянні на Ўсходнім фронце, якія былі распачаты ў час Першай сусветнай вайны ў 1915 – 1916 гг. Савецкі ўрад быў вымушаны ва ўмовах адсутнасці рэгулярнай арміі пайсці на падпісанне 3 сакавіка 1918 г. Брэсцкага мірнага дагавора з Германіяй. Згодна з умовамі дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго перыяду акупацыі войскамі Германіі, а потым i Польшчы у 1919 – 1920 гг. захоўвалася савецкая ўлада ў Рудабельскай i суседніх воласцях Бабруйскага павета – так званая «Рудабельская рэспубліка» пад кіраўніцтвам бальшавікоў.
Лістападаўская 1918 г. буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі прывяла да выхаду Германіі з Першай сусветнай вайны, у якой яна пацярпела паражэнне. Савецкі ўрад у лістападзе 1918 г. скасаваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія распачала наступленне i да лютага 1919 г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
