- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на наступныя групы: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы, да якіх адносяцца заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя апісанні, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку.
Адной з найважнейшых гістарычных крыніц па гісторыі старажытнай Беларусі з’яўляюцца летапісы, найперш “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, грамадскім ладзе, аб утварэнні феадальных княстваў і г.д. Істотна дапаўняюць яе Лаўрэнцьеўскі (1377 г.), Іпацьеўскі (пачатак ХV ст.) летапісы, у якіх ёсць дадзеныя аб гарадах, культуры, княжацкіх дынастыях і г.д. Існаваў Полацкі летапіс, які быў страчаны ў ХVІІІ ст. Не дайшоў да нас і Смаленскі летапіс. Летапісныя запісы, магчыма, вяліся ў Тураве і Навагрудку. Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Вядомы адзіны яго спіс канца ХV ст. У ім змешчаны 617 рознакаляровых мініяцюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам.
Звесткі па сярэднявечнай гісторыі Беларусі захаваліся ў нямецкіх і польскіх хроніках, скандынаўскіх сагах. Сярод іх – “Эймундава сага”, якая апавядае аб падзеях, што адбываліся ў ХІ ст., “Вялікапольская хроніка”, “Хроніка Лівоніі” Г. Латвійскага, “Хроніка” Я. Длугаша. Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі краіны змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ ст.: “Летапісец велікіх князёў літоўскіх”, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». У гэтых летапісах апісваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў межах ВКЛ: войны, феадальныя міжусобіцы, народныя рухі, рэлігійныя сутычкі і г.д.
Асобнае месца належыць Баркулабаўскаму летапісу канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст., гістарычнаму помніку, які сведчыць аб нараджэнні мемуарыстыкі. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах пачатку ХVІІ ст. і г.д.
Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы незаменнай крыніцай па гісторыі Беларусі ранняга перыяду. Гэта датычыць матэрыяльнай культуры і этнічнай прыналежнасці насельніцтва. На тэрыторыі краіны захаваліся гарадзішчы, якія маюць шматвяковыя напластаванні, а таксама курганныя і бескурганныя могільнікі. На аснове археалагічных крыніц вырашаюцца спрэчныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязяў.
Найбольшыя поспехі дасягнуты ў справе археалагічнага даследвання старажытных гарадоў Беларусі. Знаходкі з раскопак даюць магчымасць узнавіць шматаблічнае жыццё гарадоў, вывучыць рамесную вытворчасць, гандалёвыя сувязі, рэлігійныя вераванні. Адшуканы выдатныя рэчы дробнай пластыкі (абразкі і крыжы, шахматныя фігуры), рэшткі манументальнага дойлідства, помнікі эпіграфікі, сфрагістыкі, нумізматыкі і інш. Беларускія даследчыкі штогод пашыраюць кола рэчавых крыніц, імкнуцца высветліць сутнасць гістарычных з’яў, якія тут адбываліся, і атрымаць магчымасць мадэліраваць гістарычны працэс каля яго вытокаў.
