- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў i свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўcix дзяржаўных органаў. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.
У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за А. Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Аднак на шляху будауніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый i паўнамоцтваў паміж заканадаўчай i выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызicy ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі i па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь i тры – Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі народ – Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?». За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі i дапаўненнямі прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў.
Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Канстытуцыя пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай. У 2004 г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. i прыняцці часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай рэдакцыі. 19 сакавіка 2006 г. А. Лукашэнка ў трэці раз, а ў снежні 2010 г. у чацвёрты раз стаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Працэс зараджэння i фарміравання новых партый у пачатку 90-х гг. быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай i палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.
У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай i накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных i іншых аб'яднанняў i таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый.
У Беларусі ў 1990 – 1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. ix было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікімі. Практычна па рубяжы 80 – 90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі i ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу.
Як вядома, апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.
У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю. У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта – пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі.
У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Aсновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС. Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху.
У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый i аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны.
У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы i грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў i дзяўчат для абароны правоў i законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.
