Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”

1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.

4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.

Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) – навука, якая займаецца ўпарадкаваным вывучэннем мінулага чалавецтва (краін, народаў), вызначае заканамернасці і тэндэнцыі развіцця гістарычнага працэсу. Пад гістарычным працэсам трэба разумець вынік узаемадзеянняў у розныя часы этнічных і палітычных супольнасцяў людзей.

Гістарычная навука грунтуецца на збіранні фактаў, іх сістэматызацыі і разглядзе ў сувязі аднаго з другім. У той жа час гісторыкі не могуць эксперыментальна паўтарыць мінулае, каб праверыць свае гіпотэзы, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў.

Аб’ект гістарычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Да іх адносяцца эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі ці тыпы, у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм.

Гістарычная навука выступае як навука комплексная, інтэгральная. Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных пераказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы IV – III тысячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гістарычных уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучасная гістарыяграфія. Станаўленне гісторыі як навукі завяршылася ў канцы XIX ст. і было звязана з імёнамі К. Сен-Сімона, А. Цьеры, Г. В. Ф. Гегеля, К. Маркса і інш. 

Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.

Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны час, гістарычны факт, гістарычнае месца і інш.).

Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы.

Прынцып гістарызму патрабуе ад даследчыка ўлічваць зменлівасць і развіццё рэчаіснасці ў часе.

Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе ўсебаковыга ахопу ў даследаванні вывучаемай з’явы, апоры на дасягнуты ўзровень навуковых ведаў з улікам усіх поглядаў на дадзенную праблему, выкарыстоўвання ўсёй сукупнасці метадаў даследавання.

Прынцып каштоўнаснага падыходу патрабуе выяўлення і ацэнкі індывідуальна значнага для канкрэтнай асобы ў вывучаемым аб’екце, але пры захаванні прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці.

Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады.

Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы. Да найбольш важкіх, арганічна звязаных з курсам гісторыі, можна аднесці наступныя групы метадаў даследавання:

метады агульнанавуковыя (гістарычны, лагічны, метад класіфікацыі і інш.) – лагічная аснова ўсялякага даследавання. Так, гістарычны метад дазваляе ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць працэсу генезісу вывучаемай з’явы, яе генетычныя вытокі;

спецыяльна-гістарычныя метады, у тым ліку:

метад класавага падыходу трактуе гістарычны працэс праз прызму наяўнасці розных класаў; як развіццё класавага метаду – марксісцкі падыход, які прапагандаваў наяўнасць класавай барацьбы;

гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;

гісторыка-параўнальны ці кампаратыўны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;

гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;

гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання;

дыяхранічны метад дазваляе даследчыку будаваць у часе разнастайныя па прыродзе гістарычныя працэсы;

рэтраспектыўны метад дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі;

метады сумежных навук – матэматычнай статыстыкі, сацыяльных канкрэтных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі і г.д. Сярод іх можна адзначыць колькасныя метады ў т.л. інфармацыйныя:

- колькасны аналіз;

- контэнт-аналіз;

- мадэляванне;

- метад сінергетыкі (тэорыі самаарганізаваных грамадскіх сістэм) і інш.;

метады прыродазнаўчых навук (фізічных, хімічных, біялагічных, геалагічных, тэхнічных і г.д.). Сярод іх для гісторыі найбольш важныя радыёвугляродны, дэндралагічны, металаграфічны, петраграфічны, геафізічны метады. З іх дапамогай можна вызначыць «узрост» рэшткаў дрэва, вугалю, касцей, керамікі, зерневых і збожжавых культур з сярэднестатыстычнай памылкай усяго 1-2%; ўстанавіць агульныя заканамернасці ў развіцці тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў і г.д.