- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
Пад уплывам вайны 1812 г., уздзеяннем грамадска-палітычных рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх назыянальна-вызваленчых ідэй у Беларусі зараджаецца рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. У гэты перыяд нацыянальная ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай, навуковай, культурна-асветніцкай дзейнасці, у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна апалячанай, беларускай шляхты. Важную ролю ў развіцці вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб’яднанні нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліся ў форме розных тайных арганізацый, якія ўзнікалі пры навучальных установах. Іх цэнтрам быў Віленскі універсітэт.
У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А. Міцкевіча, Ю. Яжоўскага, Т. Зана, Я. Чачота і інш. было створана “Таварыства філаматаў” (аматараў навук). Спачатку гурткоўцы ставілі перад сабою культурна-асветніцкія мэты і імкнуліся шляхам адукацыі дабіцца паляпшэння стану Бацькаўшчыны. Пазней яны прыступілі да распрацоўкі праграмы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Левая частка філаматаў выступала за знішчэнне прыгоннага ўціску сялян. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання фальклору, мовы, вераванняў і звычак беларусаў, гісторыі ВКЛ. Практычна да “таварыства філаматаў” вельмі блізкімі былі “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”, якія таксама існавалі ў Віленскім універсітэце і цікавіліся Беларуссю і мовай мясцовага народа. Але ўлетку 1820 г. гэтыя гурткі былі закрыты.
У 1820 – 1823 гг. у Віленскім універсітэце дзейнічала канспіратыўнае “Таварыства філарэтаў” (аматараў дабрачыннасці), якое ўзначальваў Т. Зан. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты. Так, удзельнікі таварыства ставілі палітычную мэту – адраджэнне Рэчы Паспалітай, у склад якой павінна была ўвайсці і Беларусь. Яны імкнуліся ствараць філарэцкія філіялы па ўсёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Такія арганізацыі імкнуліся стварыць у родным Наваградку А. Міцкевіч, у Шчучыне – А. Петрашкевіч. У 1819 – 1823 гг. тайныя таварыствы існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Свіслачы, Полацку, Віцебску, Мінску.
Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. Мноства дзекабрыстаў былі пераведзены ў Беларусь на вайсковую службу ў 1820 г. – А.Бястужаў-Марлінскі, А. Адоеўскі, М. Лунін, К. Рылееў і інш. Кіраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў у 1821 г. у Мінску напісаў першы варыянт канстытуцыі, па якой у Расіі павінна была ўстанавіцца канстытуцыйная манархія. Па ініцыятыве С. Мураўёва-Апостала быў распрацаваны план арышту цара падчас яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскую крэпасць для агляду войска. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры “Паўднёвага таварыства”.
Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасці сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерні. У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў у ім было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў” пад кіраўніцтвам К. Ігяльстрома, М. Рукевіча. Галоўнай мэтай таварыства было ўстанаўленне “ўсеагульнага дабра”, якое прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу.
14 снежня 1825 г. дзекабрысты паднялі паўстанне на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень было падаўлена. 24 снежня, праз 10 дзён пасля паўстання сябры “Таварыства” заклікалі салдат у Бабруйску адмовіцца ад прысягі новаму цару Мікалаю І, але іншыя суседнія вайсковыя часці не падтрымалі іх, і выступленне было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823 – 1824 гг., улады выкрылі і ліквідавалі таварыствы філаматаў і філарэтаў, а таксама вучнёўскія арганізацыі.
У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве пачалося паўстанне, падрыхтаванае тайнымі таварыстамі. У 1831 г. яно перакінулася на Літву і Беларусь. Падставай для пачатку паўстання стала паведамленне, што Мікалай І, як кароль польскі, хоча накіраваць польскае войска ў Францыю для падаўлення рэвалюцыі. Група паўстанцаў напала на рэзідэнцыю намесніка цара ў Польшчы, галоўнакамандуючага польскай арміі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Іх падтрымалі насельніцтва Варшавы і польскае войска. 30 лістапада паўстаўшыя авалодалі Варшавай і расійскія войскі вымушаны былі адступіць.
У кіраўніцтве паўстаннем вызначыліся дзве плыні. Шляхецка-радыкальную плынь узначальваў І. Лялевель – прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную – князь А. Чартарыйскі, які з 18 студзеня 1831 г. стаў старшынёй нацыянальнага ўрада. Радыкалы выступалі за надзяленне сялян зямлёй з выплатай страт памешчыкам, за сумесную з расійскім народам вызваленчую вайну з царызмам пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду”. Аднак і радыкальная шляхецкая плынь не прызнавала нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. Кансерватары адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы, выступалі за дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад і ўстанаўленне канстытуцыйнай манархіі, але дзве партыі дабіваліся ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Абмежаваная праграма шляхецкага паўстання фактычна пазбавіла яго падтрымкі з боку сялянства. У чэрвені 1831 г. недалёка ад Вільні адбыўся бой польскага войска і мясцовых паўстанцкіх атрадаў з расійскім войскам. Перамогу атрымала апошняе. Паўстанцы з вялікімі стратамі былі вымушаны адступіць на захад. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У верасні 1831 г. расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала І. Паскевіча авалодала Варшавай.
Вынікам паражэння паўстання для Каралеўства Польскага з’явілася скасаванне Канстытуцыі 1815 г., асобнай польскай арміі, сейма, а таксама ўвядзення расійскага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу. Такім чынам, пасля шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. былі скасаваны ўсе прыкметы польскай дзяржаўнасці і Польшча была далучана да Расійскай імперыі. Маёнткі ўдзельнікаў былі канфіскаваны і перададзены ва ўласнасць дзяржаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш за 10 тыс. шляхціцаў былі пераведзены ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан. Таксама ўводзіліся расійскія законы і скасоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. (у 1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях). У 1840 г. Мікалай І забараніў выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”, а замест іх уводзілася назва “Северо-Западный край”. Дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. У 1839 г. была скасавана Берасцейская царкоўная унія 1596 г. і уніяты (каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян) далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.
