- •Прадмова
- •Тэма 1 уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Метадалагічныя асновы, прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
- •3. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •2. Фарміраванне раннекласавага грамадства і станаўленне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •3. Полацкае і Тураўскае княствы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у іх – хііі ст. Увядзенне хрысціянства і развіццё культуры.
- •4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (вкл). Знешняя палітыка і дзяржаўны лад.
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •6. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях. Асноўныя канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvіі – хvііі ст.
- •3. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі ст.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •3. Зараджэнне грамадска-палітычнага руху на Беларусі. Паўстанне 1830 – 1831 гг.
- •4. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •5. Культура Беларусі хіх ст.
- •6. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •7. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •8. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •3. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
- •6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
- •Тэма 5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гады хх ст.
- •Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •1. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
- •3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.
- •2. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе бсср.
- •3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •5. Партызанскі рух і падпольная барацьба.
- •6. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •2. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1945 – 1991 гг.
- •3. Асноўныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1991 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.
- •Тэма 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і стварэнне снд.
- •2. Беларуская палітычная сістэма ва ўмовах шматпартыйнасці.
- •3. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі.
- •4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры па інтэграванаму модулю “гісторыя беларусі” Асноўная
- •Дадатковая
7. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.
Палітыка беларусізацыі – гэта дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924 – 1929 гг. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры – беларуская, руская, яўрэйская i польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў i кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісъменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны i аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй i вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), у наступным годзе – сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках i ветэрынарны інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факулътэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя i савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнізацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Я.Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (З. Жылуновіч).
У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі тым беларускім палітычным i культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай.
У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Mіpoвіча адбывалася станаўленне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзейнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр – Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка.
Значныя поспехі былі дасягнуты у развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» – аповесць «У глыбі Палесся». У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы i інш.
У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Ю. Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусьфільм»).
Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х – 30-я гады атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае, а затым i сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва», прысвечаная дзеду Талашу. М. Гарэцкі напісаў раманы-хронікі «Камароўская хроніка» i «Віленскія камунары». М. Лыньковым была створана аповесць «Міколка-паравоз», а Я. Маўрам — «Палескія рабінзоны».
Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё у 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г. называецца Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы i балета, а ў 1937–1938 гг. – Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям i ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны i мірнага будаўніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І. Лангбарда i з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары 3. Азгур, А. Бембелъ. У галіне літаратуры i мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей i існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як творца i гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва, а творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, ix культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У. Галубка, расфарміраваны.
У 30-я гады ў краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі 6еларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) – арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Супярэчлівасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.
