Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРС ЛЕКЦИЙ Ненадовец А.М., Гребенчук И.В. Интегрированный модуль История. Курс лекций ( №286 ).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

6. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.

З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй “аўтанамізацыі”, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства – федэрацыю, у якую на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік –СССР.

Такім чынам, БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх кpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым удвая, а колькасць насельніцтва – амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.

Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. (увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны.

Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкамаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.