
- •I права беларусі
- •Г л а в а 5 Рыжскі мірны дагавор
- •Дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах шматукладнасці эканомікі і лібералізацыі палітычнага рэжыму
- •Глава 1 расійская рэвалюцыя 1917 г.
- •I нацыянальна-дзяржаўнае
- •Самавызначэнне беларусі
- •§ 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі
- •§ 2. Утварэнне Заходняй вобласці
- •§ 3. Беларускі з'езд (кангрэс)
- •§ 4. Акупацыя Германіяй Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •§ 5. Нацыянальная палітыка Аблвыканкомзаха
- •§ 6. Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі
- •;Ро0дтнічо-Сы]«ккаго Рлданаго
- •Маніхвзст
- •§ 7. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце Канстытуцыі
- •§ 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •§ 2. Дзейнасць урада Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •§ 3. Ліквідацыя Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •Глава 3
- •§ 1. Прапольская арыентацыя
- •§ 2. Арыентацыя на краіны Антанты
- •Глава 4
- •§ 1. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб
- •§ 2. Рэўкомы
- •§ 3. Прэлімінарны (папярэдні) Рыжскі дагавор
- •§ 4. Другі Усебеларускі з'езд Саветаў. Дапаўненні да Канстытуцыі
- •§ 1. Удзелыгікі мірных перагавораў
- •§ 2. Статус ссрб як удзельніцы мірных перагавораў
- •Глава 6
- •§ 1. Супярэчнасці пераходнага перыяду
- •§ 2. Узброеныя антысавецкія фарміраванні
- •§ 3. Стварэнне часовых надзвычайных органаў
- •§ 4. Карныя меры
- •§ 5. Стабілізацыя становішча
- •§ 1. Спробы кансалідацыі сіл
- •§ 2. Роспуск урада бнр
- •§ 1. Прававыя формы ўзаемаадносін ссрб і рсфср да ўтварэння ссср
- •§ 2. Барацьба дзвюх плыняў: аўтанамізацыя нацыянальных рэспублік ці раўнапраўе?
- •§ 3. Абвяшчэнне ссср
- •§ 4. Увядзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі
- •§ 5. Падзел паўнамоцтваў Саюза і саюзных рэспублік
- •Глава9 дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах шматукладнасці эканомікі
- •I лібералізацыі палітычнага рэжыму
- •§ 1. Агульны стан эканомікі і культуры
- •§ 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне бсср
- •§ 3. Канстытуцыя Беларускай сср 1927 г.
- •§ 4. Судовыя і пазасудовыя карныя ўстановы
- •§ 5. Станаўленне права
- •Глава10 дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах карэнных палітычных
- •I сацыяльна-эканамічных змен (1930-1938)
- •§ 1. Агульны стан эканомікі бсср
- •§ 2. Вышэйшыя і мясцовыя органы дзяржаўнай улады
- •§ 3. Новыя радыкальныя пераўтварэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы
- •§ 4. Развіццё федэратыўных адносін. Узмацненне цэнтралісцкага пачатку
- •§ 5. Канстытуцыя ссср 1936 г. І Канстытуцыя Беларускай сср 1937 г.
- •§ 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура
- •§ 7. Змены ў праве
- •Глава11 беларуская сср
- •§ 1. Заходняя Беларусь у саставе Польскай дзяржавы
- •§ 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай сср
- •§ 3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.
- •§ 4. Другі Усебеларускі кангрэс
- •§ 5. Партызанскі рух
- •§6. Вызваленне Беларусі
- •§ 7. Права
- •§ 8. Бсср — адна з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
- •I права беларусі
§ 2. Статус ссрб як удзельніцы мірных перагавораў
Уступіўшы настаянню РСФСР у адносінах самастой-нага ўдзелу Украіны ў дыпламатычных перагаворах, польская дэлегацыя рашуча запярэчыла прызнанню за ССРБ такога ж статуса. У складанай тупіковай сітуацыі 10 верасня 1920 г. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, які з'яўляўся ў той час вышэйшым органам улады ў рэс-публіцы, прыняў рашэнне выдаць РСФСР мандат на вядзенне мірных перагавораў з Польшчай перш за ўсё і галоўным чынам для вызначэння граніц ССРБ. Непас-рэдны ўдзел у перагаворах прадстаўнікоў ССРБ нічога б не змяніў. Тэрытарыяльны падзел Беларусі быў прадвы-значаны.
На этапе падрыхтоўкі тэксту мірнага дагавора зноў абмяркоўвалася пытанне аб непасрэдным удзеле Беларусі ў перагаворах у Рызе. Але і гэтую прапанову РСФСР польскі бок адхіліў. У паведамленні па прамому проваду ў Мінск нарком Г. В. Чычэрын выклаў довады, чаму не-мэтазгодна настойваць на самастойным удзеле Беларусі ў перагаворах. Па-першае, удзел чацвёртай дзяржавы ўскладніць перагаворы, што абернецца іх зацягваннем. Па-другое, вельмі цяжка пераглядаць састаў удзельнікаў тады, калі ён пасля працяглых спрэчак быў вызначаны ў прэлімінарным дагаворы.
101
Пазіцыя дыпламатычнага ведамства РСФСР аб немэ-тазгоднасці ўдзелу прадстаўніка ССРБ была шчыра вы-кладзена Г. В. Чычэрыным у пісьме Цэнтральнаму Камітэту РКП(б) ад 30 снежня 1920 г. Нарком быў згод-ны з А. Г. Чарвяковым, што юрыдычныя формы адносін паміж ССРБ і РСФСР павінны будавацца на аснове раўнапраўя. Аднак ён лічыў немэтазгодным непасрэдны ўдзел беларускай дэлегацыі ў Рыжскай мірнай канферэн-цыі, бо «яна там перакуліць усе нашы дыпламатычныя камбінацыі».
Прамы ўдзел ССРБ у мірных перагаворах быў непа-жаданы і яшчэ па адной прычыне. Справа ў тым, што далёка не ўся этнічная тэрыторыя, дзе беларусы складалі большасць, у той час уваходзіла ў састаў рэспублікі. Са-вецкая Расія заклікала кіравацца прынцыпам самавызна-чэння, і ў той жа час гэты прынцып не быў паслядоўна рэалізаваны ёю самою пры самавызначэнні Беларусі. Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчьша, спрадвеку беларускія тэрыторыі, уваходзілі тады ў састаў РСФСР. Польская дыпламатыя не прамінула б разыграць гэту карту ў сваю карысць.
Так, у адказ на заклік РСФСР кіравацца правам на-цый на самавызначэнне пры ўрэгуляванні міжнародных адносін польскі бок напомніў аб мірным дагаворы Са-вецкай Расіі з Літвой, па якому літоўцам была перададзе-на значная частка беларускай тэрыторыі, на думку поль-скага боку зусім без прыняцця пад увагу этнаграфічных адносін і без высвятлення волі мясцовага насельніцтва, выключна ва ўгоду дыпламатычным камбінацыям.
У выніку Другі Усебеларускі з'езд Саветаў (14— 17 снежня 1920 г.) пасля разгляду пытання аб удзеле ССРБ у Рыжскіх мірных перагаворах ратыфікаваў дага-вор аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру і пацвердзіў выдадзены раней Ваенрэўкомам мандат ураду РСФСР на права ўстанаўлення ад імя ССРБ граніц, заключэння мірнага дагавора і звязаных з ім пагадненняў.
У Дагаворы аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру прадстаўнікі РСФСР і УССР складалі адзіную дэлега-цыю, якая дзейнічала ад імя абедзвюх рэспублік, у саставе А. А. Іофэ, С. М. Кірава, Д. 3. Мануільскага і Л. Л. Аба-
102
ленскага. У мірным дагаворы захавалася ранейшая фор-мула, але з дапаўненнем: удзельнікам дагавора значыцца і ССРБ, але не прама, а ўскосна. ССРБ упаўнаважыла прадстаўляць яе інтарэсы РСФСР.
На змесце Рыжскага мірнага дагавора, і перш за ўсё яго тэрытарыяльных артыкулаў, рашаючым чынам адбі-ліся неспрыяльныя вынікі бітвы на Вісле ў жніўні 1920 г., якую Ленін вымушаны быў ацаніць як «велізарнае пара-жэнне». I сапраўды, у выпадку ўзяцця Варшавы і саветы-зацыі ў Польшчы гісторыя Еўропы магла пайсці па іншаму рэчышчу. На занятай Чырвонай Арміяй польскай тэрыторыі ўжо з канца 1920 г. распачаў актыўныя дзеянні Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт на чале з Ю. Марх-леўскім (члены Ф. Дзяржынскі, Ф. Кон, Э. Прухняк, I. Уншліхт), які ствараў свае органы на месцах і «сходу», прытрымліваючыся савецкага вопыту, ажыццяўляў меры палітычнага і сацыяльна-эканамічнага характару. Па сут-насці Польрэўком быў часовым урадам, які процістаяў адміністрацыі Ю. Пілсудскага, хоць адкрыта аб гэтым пакуль не заяўлялася.
Пералом на фронце ў жніўні 1920 г. выставіў на пер-шы план фактар ваенных магчымасцей ваюючых бакоў. Гэта прама адбілася на пазіцыі савецкага боку на пера-мовах, асабліва ў тэрытарыяльным пытанні.
Рыжскі мірны дагавор замацаваў далучэнне да Полыпчы беларускіх і ўкраінскіх зямель. Дэмакратычны прынцып права нацый на самавызначэнне, які заключаў у сабе глыбокі гістарычны сэнс і адлюстроўваў сусветную тэндэнцыю ў развіцці міжнацыянальных адносін, ака-заўся нерэалізаваным.
Польскія дыпламаты імкнуліся ўнесці ў тэксты праекта мірнага дагавора тэрміналогію, якая надавала б дагавору прыстойны выгляд і лёгка паддавалася б выгаднаму поль-скаму боку тлумачэнню. Так, у артыкуле II адзначалася: «Абодва дагаворныя бакі згодна з прынцыпам самавызна-чэння народаў (падкрэслена аўтарамі. — І. Ю., В. К.) прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі, а таксама згаджаюцца і пастанаўляюць, што ўсходнюю граніцу Польшчы, г. зн. граніцу паміж Расіяй, Беларуссю і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, скла-
103
дае лінія...», і далей ідзе на некалькіх старонках падра-бязны пералік населеных пунктаў, рэк і іншых аб'ектаў, якія акрэсліваюць савецка-польскую граніцу. Калі прыт-рымлівацца сапраўднага сэнсу ўжытых у тэксце дакумен-та паняццяў, то неабходна будзе прызнаць, што этнічная граніца паміж Полылчай і Беларуссю, згодна з дагаво-рам, праходзіць не на захад ад Брэста, Ваўкавыска, Грод-на, а на захад ад Слуцка, Мінска, Полацка.
У развіццё артыкула II мірны дагавор устанаўліваў правіла, што Расія і Украіна адмаўляюцца «ад усякіх пра-воў дамаганняў на землі, размешчаныя на захад ад граніцы».
Бакі адмовіліся ад кантрыбуцыі, але польскі бок спрабаваў дабіцца яе пад іншай прычынай. Польскі міністр замежных спраў Е. Сапега папракаў кіраўніка польскай дэлегацыі на перамовах у Рызе Дамбоўскага ў тым, што ёю не выкарыстана сітуацыя для атрымання максімальнай колькасці золата ад бальшавікоў. Па мірнаму дагавору РСФСР і УССР бралі на сябе абавяза-цельства заплаціць Полылчы 30 млн рублёў у залатых манетах або злітках як прызнанне «актыўнага ўдзелу Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай імперыі».
Амаль палова тэрыторыі Беларусі адышла да Поль-шчы. Палітычна актыўныя слаі грамадства, перш за ўсё інтэлігенцыя, адмоўна рэагавалі на сітуацыю. Асабліва актыўнічалі эсэры. Паўставала пытанне, як здарылася, што ў граніцах ССРБ аказалася толькі чацвёртая частка, калі не менш, этнічнай тэрыторыі беларусаў. Адбыліся афіцыйныя растлумачэнні. 3 гэтага пункту гледжання прыцягвае ўвагу артыкул сакратара Кампартыі Беларусі В. Г. Кнорына «Мір і Беларусь» («Звезда», 21 кастрыч-ніка 1920 г.). Асаблівасць яго заключаецца ў тым, што В. Г. Кнорын пазбягаў выкрыцця глыбінных прычын, якія прывялі да расчлянення Беларусі. Паводле яго слоў, Польшча ў парушэнне прынцыпу самавызначэння «дабі-лася польскай дзяржаўнай граніцы якраз пасярэдзіне беларускіх зямель, праз іх сэрца». Але ж дагавор аб папярэдніх. умовах міру падпісалі Савецкая Расія і Украіна і, значыць, прынялі польскія ўмовы, якія
104
супярэчылі агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права. Такім чынам, сутнасць справы не толькі ў экспан-сіянісцкіх імкненнях Польшчы, але і ў тым, што Чырво-ная Армія аказалася не ў стане адстаяць справядлівыя граніцы. Лідэр беларускіх камуністаў заклікаў «на ўвесь свет» пратэставаць супраць «нечуванага польскага дра-пежніцтва».
У той жа час В. Г. Кнорын прапаноўваў паглядзець на сітуацыю і з пункту гледжання перспектыў сусветнай рэвалюцыі і ў гэтай сувязі параўнаць нацыянальныя інтарэсы з інтэрнацыянальнымі інтарэсамі рабочага класа: «Мы павінны ісці на гэты мір, які патрэбен для перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расій-скай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы гатовы ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі».
Кнорын запэўніваў, што Беларусь будзе адзінай і гэта будзе хутка. Дзе рэвалюцыйны рабочы і селянін, «там калі не сёння, то заўтра будзе Савецкая ўлада». Падобнае тлумачэнне даў А. Г. Чарвякоў: «...Рэвалюцыя ў Польшчы набліжаецца і верне Беларусі адарваную ад яе частку тэрыторыі». Між тым вопыт савецка-польскай вайны патрабаваў унясення істотных карэктыў у пасту-латы тэорыі сусветнай рэвалюцыі, якая «спатыкнулася» на подступах да Варшавы.