Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

В начале осени

Осень приблизилась незаметно. В раскрытое настежь окно беззвучно влетел и опустился на мои бумаги желтый кленовый лист, похожий на ладонь с широко расставленными пальцами. Как будто чья-то рука накрыла написанные строчки.

Заложив на недописанной странице первый осенний лист, я закрыл свою тетрадь и вышел в сад.

В саду было по-осеннему тихо, как в заколоченном доме. Лугом я прошел к реке. Захотелось искупаться - в последний раз! Быстро ра:ш'.н:м, бросился в воду - и тело обожгло ледяным холодом, перехватило дыхание. Выбравшись на берег, я лег на спину, втискивая тело в еще чуть теплый песок, и остался так лежать неподвижно в удобном, согревающем песчаном слепке. Вверху надо мной студеной синью опрокинулось пустынное небо: ни птицы в нем, ни облачка. Лишь иногда сверкнет серебристой вспышкой одинокая прядка паутины и тут же пропадет. Долго потом напрягаешь глаза, чтобы снова увидеть ее.

(По Е. Носову)

§6 Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залeжыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы.

  • фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р'] і [ч'], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

  • акцэнтуацыю, калі дзвюхмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за руку (замест за руку), глі'няны (замест гліня'ны), крапі'ва (замест крапіва);

  • марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай дзвюхмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў золотой медаль (замест золотая медаль), порванный шинель (замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку озеры (замест озёра, окны замест окна) і г.д.;

  • лексіку, калі, напрыклад, у беларускай мове індывід ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г. зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў даннай мове значэннем;

  • сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і т. п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага дзвюхмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

§ 6.Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.

  • Асаблівасці фанетыкі:

  1. Наяўнасць гука [ў]: акрэдытыў, каціроўка, доўгі.

  2. Наяўнасць афрыкат [дз] і [дж] як самастойных гукаў: папярэджанне, дажджы, дзень, дзвесце.

  3. Шыпячыя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], а таксама [р] заўсёды цвёрдыя: шчасце, чысты, рэнтабельнасць, шырокі, крычаць.

  4. Фрыкатыўны гук [г]: гарантыя, аблігацыя.

  5. Дзеканне і цеканне, г.зн. на месцы рускіх мяккіх зубных [д’], [т’] у беларускай мове ўжываюцца мяккія афрыкаты [дз'], [ц']: цябе, дзве, падзел, цяпер.

  6. У словах іншамоўнага паходжання зубныя [д], [т] перад галоснымі пярэдняга рада цвёрдыя: дэкларацыя, дырэктар, ратыфікацыя, тэндэр.

  7. Наяўнасць якання: дзяржава, сярэдзіна, завяшчанне.

  8. Наяўнасць акання: прадпрыемства, выкрасліць, кватарант, далікатэс.

  9. Прыстаўныя зычныя [в], [г] і прыстаўныя галосныя [і], [а]: восень, гэты, імчацца, імгла, білет ільготны.

  10. Падаўжэнне зычных (за выключэннем губных і [р]) у выніку асіміляцыі імі гука [j]: жыццё, ноччу, адміністраванне.

  11. Чаргаванне складоў ро, ло, ле з ры, лы, лі ў становішчы перад зычныміі: глотка - глытаць, бровы - брыво, блеск — блішчаць.

  12. Захаванне нязменнага націскнога е перад шыпячымі: пяеш, даеш, цешча (рус.: поёшь, даёшь, тёща).

  13. Цвёрдасць губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад ётавымі (е, ё, ю, я, і): голуб, верф, стэп. восем, сям'я (рус.: голубь, верфь, степь,восемь, семья).

  • Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]