Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
432
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§34.Рэзюме.

У апошні час усе часцей можна прачытаць аб’яву якой-небудзь установы або фірмы аб пошуку супрацоўніка. У адных аб’явах змешчаны тэлефон, у іншых-толькі адрас для карэспандэнцыі. Калі вас зацікавіла аб’ява няма нічога лягчэй як пазваніць, аднак што рабіць у іншых выпадках? Калі арганізацыя указвае адрас для пісем , неабходна накіраваць рэзюме.

Рэзюме – гэта такі від дзелавой паперы, у якой сцісла змяшчаюцца неабходныя для наймальніка звесткі пра таго, хто прэтэндуе на прапанаваную працу.

Міжнародны стандарт прадпісвае набіраць тэкст рэзюме на камп’ютэры. Калі вы накіроўваеце паперы ў замежную фірму, то тэкст павінны быць на замежнай мове.

Аутар рэзюме павінен змясціць інфармацыю пра сваю адукацыю, сваю кваліфікацыю, спецыялізацыю, а таксама ра свой прафесійны вопыт. Таксама павінна указаць на якую пасаду прэтэндуе і на якую зарплату разлічвае.

Рэзюме пішацца ў наступнай паслядоўнасці:

  1. Назва. Гэта прозвішча, імя і імя па бацьку.

  2. Агульная інфармацыя. Гэта: адрас, тэлефон, е-mail. Магчыма, (але ў адрозненні ад аўтабіяграфіі не абавязкова), указваць дату нараджэння і сямейны стан.

  3. Мэта. Цікавячая вас вакансія. Важны момант: ніколі не ўказвайце адразу некалькі падыходзячых вам варыянтаў. Для кожнай цікавячай вас пасады састаўце асобнае рэзюме!

  4. Адукацыя. Асноўная адукацыя па спецыяльнасці, якая дазволіць прэтэндаваць на пасаду, адзначаную ў раздзеле “мэта”. Звесткі змяшчаюцца ў адваротным храналагічным парадку.

  5. Вопыт працы. Звычайна пішацца ў адваротным храналагічным парадку (апошняе месца працы ў пачатку). Указваецца перыяд работы, назва прадпрыемства, сфера дзейнасці фірмы, затым пасада, апісванне абавязкаў, дасягненні.

Дадатковыя звесткі. Асабовыя якасці, асабліва карысныя для выканання работы. У гэтым раздзеле трэба адзначыць і ступень авалодання камп’ютэрам і замежнымі мовамі. Могуць прыкладацца і водгукі прв вашу працу з папярэдняга прадпрыемства у і фірмы.

Практыкаванне 1. Прачытайце ніжэйпададзеныя аб’явы. Перакладзіце іх на беларускую мову. Напішыце рэзюме.

Практыкаванне 2. Перакладзіце наступныя прыметнікі на беларускую мову. Уявіце сябе дырэктарам фірмы. Дайце водгук (характарыстыку) на вашага супрацоўніка. Напішыце абяву.

Тактичный, сердечный, отзывчивый, умный, способный, старательный, ленивый, гениальный, талантливый, находчивый, бескорыстный, серьезный, смелый, прилежный, работоспособный, честный, скромный, любознательный, интеллигентный, гуманный, грубый, злой, злопамятный, мстительный, ограниченный, корыстолюбивый, заносчивый, себялюбивый, малодушный, трусливый, неряшливый, жадный, аккуратный, легкомысленный, невежливый, завистливый, вежливый, волевой, практичный, уверенный, творческий.

Практыкаванне 3. Складзіце ўласнае рэзюмэ на будучую працу.

    1. §35. Дагавор.

Дагавор — дамова дзвюх ці некалькіх асоб (арганізацый) пра вызначэнне, змяненне або спыненне якiх -небудзь правоў і абавязкаў. Напрыклад, працоўны дагавор — гэта пагадненне на выкананне адным з бакоў пэўных работ, а дагавор арэнды — гэта канкрэтныя абавязацельствы наконт перадачьі ў часовае карыстанне будынка, прадпрыемства, зямлі і г. д.

Дагаворы цяпер звычанна афармляюцца на тыпавых бланках у двух экземплярах. Адно з галоўных патрабаванняў, якія ставяцца да дагавора, — закончанасць яго зместу. У дагаворы павінна быць змешчана:

  1. месца і дата яго ўчынення (заключэння);

  2. назва дакумента;

  3. прозвішчы, імёны, імены па бацьку асоб, упаўнаважаны учыніць дагавор;

  4. праца, якую трэба выканаць;

  5. тэрмін выканання (пачатак і канец);

  6. парадак разліку;

  7. парадак вырашэння спрэчак;

  8. адрасы бакоў;

  9. подпісы і пячатка.

УЗОР

ДАГАВОР №

На брокерскія паслугі

г.Мінск «______»_____________200 г.

называны далей Кліент, у асобе_____________________, якi дзейнічае на падставе____________________, з аднаго боку, і______________________, называны далей Брокер. у асобе __________________, які дзейнічае на падставе__________, з другога боку, учынілі гэты Дагавор аб ніжэйпададзеным:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]