Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Раздзел 2 Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

§8. Паняцце стыляў мовы

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, адрозніваюцца сваім ужываннем. Для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя, у тым ліку і лексічныя, сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення. Таму і адрозніваюцца, напрыклад, справаздача ці заява ад вуснай размовы суседзяў або пісьма бацькам. Падбор моўнавыяўленчых сродкаў і вызначае стылі сучаснай беларускай мовы, вывучэннем якіх займаецца стылістыка.

Моўны стыль (грэч. Stylos палачка для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы) — гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання. У стылістыцы вылучаецца пяць асноўных функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы і мастацкі.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы людзей, звязаныя з іх дзейнасцю ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, падручнікаў, манаграфiй, рэфератаў, лекцый. Асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца:

  • у лексіцы: выкарыстанне стылістычна нейтральнай лексікі, тэрміналогіі і наменклатуры, ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагульнена-адцягнены характар маўлення.

  • у марфалогіі: шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем (адлюстраванне, вылучэнне, вынясенне, скажэнне і інш); выкарыстанне назоўнікаў, утвораных ад уласных іменаў (барэль, ампер, ом і інш); актыўнае выкарыстанне злучнікаў і прыназоўнікаў, у ролі якіх могуць выступаць паўназначныя словы (у адпаведнасці, пры дапамозе, у меру і інш);

  • у сінтаксісе: пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, сярод простых распаўсюджаны няпэўна-асабовыя, пэўна-асабовыя і безасабовыя; для аб’яднання частак тэксту (абзацаў), выкарыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы (так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку).

У сучаснай навуцы навуковую літаратуру прынята ўмоўна падзяляць на:

  1. навукова-тэхнічную (артыкулы, мана-графіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні)

  2. прававую і палітычную літаратуру (пастановы, указы, дагаворы і інш)

  3. дакументальную літаратуру кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад)

Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, дагавораў, законаў і кодэксаў, актаў, даверанасцей, распісак, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г.д. Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы вылучаецца пэўнай устойлівасцю і адасобленасцю.

Асаблівасці мовы афіцыйна-дзелавога стылю абумоўлены сферай яго ўжывання.

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, лагічнасці, адназначнасці фармулёвак. Для ўсіх дзелавых папер уласціва сцісласць, эканомнасць выкладу. Патрабаванне максімальнай дакладнасці ў перадачы інфармацыі спрыяла выпрацоўцы агульнапрынятай, устойлівай формы размяшчэння матэрыялу ў дзелавых паперах (даведка, заява, пратакол, распіска, аўтабіяграфія і інш.). У пэўных сітуацыях выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі (розныя пасведчанні, дыпломы, атэстаты, грашовыя дакументы і інш.).

У залежнасці ад сферы выкарыстання выдзяляюцца наступныя жанры афіцыйна-дзелавога стылю:

  1. Дыпламатычны. Рэалізуецца ў тэкстах камюніке, ноты, канвенцыі, мемарандума, міжнародных пагадненнях.

  2. Заканадаўчы (юрыдычны). Рэалізуецца ў тэкстах законаў, статутаў, указаў, грамадзянскіх і крымінальных актаў.

  3. Адміністрацыйна-канцылярскі. Рэалізуецца ў тэкстах перапіскі, адміністрацыйных актах, дагаворах, заявах, даверанасцях, аўтабіяграфіях, распісках, характарыстыках, пратаколах.

Публіцыстычны стыль выконвае дзве асноўныя функцыі — інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння. Ён выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, у мове радыё і тэлебачання.

Гутарковы стыль — гэта стыль штодзённай неафіцыйнай размовы людзей. Ён абслугоўвае сферу бытавых моўных зносін і адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Асобнае месца ў мове займае мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры. Асноўная яго функцыя — эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Таму гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю і выразнасцю.

Кожны з разгледжаных стыляў, побач з агульнаўжывальнымі, стылістычна нейтральнымі лексічнымі і граматычныміі адзінкамі, уключае толькі яму ўласцівыя словы, фразеалагізмы, сінтаксічныя канструкцыі, інтанацыйныя сродкі, якія атрымалі назву стылістычна абмежаваных.

Стыль

Сфера выкарыстан-ня

Асаблівасці

Віды тэкстаў

Афіцыйна-дзелавы

Афіцыйныя сферы грамадскай, дзяржаўнай і вытворчай дзейнасці

Строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладання фактаў, іх аб'ектыўнасць, наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ), адсутнасць эмацыйна-афарбаваных слоў, фразеалагізмаў, выклічнікаў, ужыванне выказнікаў-інфінітываў, аднасастаўных сказаў

Афіцыйныя і службовыя дакументы: законы, статуты, пастановы, указы, паведамленні, дагаворы, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі, распіскі і інш.

Навуковы

У галіне навукі,

тэхнікі, навучальным працэсе

Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, выкарыстанне тэрмінаў, спецыфічных слоў і сінтаксічных канструкцый, складаных сказаў, адсутнасць вобразных сродкаў

Даклады, лекцыі, выступленні, навуковыя артыкулы, водгукі, рэцэнзіі, падручнікі і інш.

Публі-

цыстычны

У перыядычным друку, грамадскім жыцці

Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, афіцыйнасць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, выкарыстанне агітацынна-прапагандысцкіх сродкаў, уласна-ацэначнай лексікі і фразеалогіі, эпітэтаў, метафар, паўтораў, рытарычных зваротаў

Газеты,

часопісы, выступленні, даклады,

лекцыі, рэцэнзіі,

замалёўкі, артыкулы і інш.

Мастацкі

У мастацкай літаратуры

Спалучае ў сабе элементы розных стыляў, характарызуецца шырокім выкарыстаннем сінонімаў, мнагазначных слоў, разнастайных тропаў, а таксама дыялектызмаў, жарганізмаў, прафесія-налізмаў і інш.

Апавяданні,

аповесці,

раманы, казкі,

быліны і інш.

Размоўны

Неафіцыйная штодзенная сфера зносінаў людзей

Спецыфічная, стылістычна зніжаная, прастамоўная лексіка і фразеалогія, жаргонныя словы. Перарывістасць, экспрэсіўнасць, ужыванне няпоўных сказаў, сказаў-слоў, усечаных словазлучэнняў, частае ужыванне выклічнікаў, часціц і іншых выяўленчых сродкаў.

Практыкаванне 1. Вызначыце стыль тэксту:

а) гутарковы;

б) навуковы;

в) публіцыстычны.

Бабуля расказвае далей. Мінула шэрая восень, зноў настала белая зіма. Снегу нападала шмат. На полі, на лузе, у лесе – скрозь бела-бела. А на тым белым снезе русачок вельмі прыметны. Страшна яму. Сядзіць ен пад елачкай і горка плача. На задніх лапках сядзіць, а пярэднімі – слезы горкія выцірае. (Паводле З. Бяспалага)

а) афіцыйы;

б) навуковы;

в) публіцыстычны.

Падчас выхаду “Беларускай граматыкі” Браніслава Тарашкевіча ў 1918 годзе на Беларусі існавала ўжо больш за дзвесце беларускіх школ і настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Ім патрэбна была ўнармаваная граматыка, бо пакуль пісалі так, як гаварылі. Гэта асноўнае правіла занатаваў у сваім падручніку і Браніслаў Тарашкевіч. Найпрасцейшыя правілы, найпрасцейшая граматыка – гэта вялікае дасягненне народа, бо за прастатой правапісу стаіць вялікая эканомія чалавечых рэсурсаў, матэрыяльных і духоўных. Выданне адкрывала для беларускіх асветнікаў новыя мажлівасці. (Паводле У. Содаля)

а) гутарковы;

б) мастацкі;

в) публіцыстычны.

Карані дрэва пасля зімовага нябыту прагна пацягнулі з адталай зямлі сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпіста трымаў бурштынавы лісток. Салодкая дрыготка прабегла па агромністым целе, і клен прачнуўся. Ен страпянуў веццем і ўбачыў з вышыні тое, што сніў усю доўгую зіму. (Паводле У. Арлова)

а) афіцыйны;

б) навуковы;

в) публіцыстычны.

Гісторык і этнограф Леў Гумілеў пісаў, што любое грамадства налічвае некалькі генітычна прадвызначаных груп. Умоўна ен называў іх “салдаты”, “купцы“, “вучоныя”, “падарожнікі” і “ідэолагі”. Ясна, што “салдаты” прывыклі падпарадкоўвацца, “купцы” – мяняць і прадаваць, “вучоныя” – шукаць і адкрываць, “падарожнікам” не сядзіцца на месцы, а “ідэолагі” заняты складаннем сістэмы ідэй грамадства.

Гэты расклад тым больш цікавы, што ў наш час ці не палова грамадства стала “купцамі”. Хац прыроду не аспрэчыш. Калі вы нарадзіліся “вучоным”, “купцом” вам не быць. І наадварот. (С. Шаўцоў)

Практыкаванне 2. Размяркуйце дадзеныя ніжэй словы на тры групы: 1-назвы заканадаўчых дакументаў, 2-назвы дыпламатычных дакументаў, 3–назвы адміністрацыйна-канцылярскiх папер.

Нота, закон, статут, камюніке, дагавор, указ, мемарандум, інструкцыя, даведка, акт, даверанасць, пакт,характарыстыка, анкета, аўтабіяграфія, распіска, заява, пагаджэнне, тлумачальная запіска, канвенцыя.

*Знайдзiце азначэнне вышэй пададзеных дакументаў у «Тлумачальным слоўнiку беларускай мовы»

Практыкаванне 3. Прачытайце тэкст і прааналізуйце яго. Прывядзіце доказы таго, што гэты тэкст навуковага стылю.

Нацыянальныя меншасці - гэта супольнасці, якія ў поліэтнічных дзяржавах складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні:з асноўнай, тытульнай нацыянальнасцю краіны. Такія групы людзей звычайна адрозніваюцца па сваім этнічным паходжанні, матэрыяльнай і духоўнай культуры, самасвядомасці, мове, рэлігіі, ментальнасці.

Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматнацыянальных краінах свету. Асноўныя іх правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі, дзяржаўнымі законамі і іншымі заканадаўчымі актамі.

На тэрыторыі Беларусі прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцей з'явіліся пераважна ў эпоху сярэднявечча, што было абумоўлена рознымі гістарычнымі прычынамі: геапалітычным становішчам беларускіх земляў на скрыжаванні шляхоў паміж Захадам і Ўсходам, Поўначчу і Поўднем, міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі сувязямі, працяглым сумесным пражываннем у этнакантактных зонах і г.д. (Паводле Э.Дубянецкага)

Практыкаванне 4. Перакладзіце на беларускую мову. Вызначце яго характэрныя асаблiвасцi як тэксту афiцыйна-дзелавога стылю. Да якога жанру адносіцца гэты тэкст?

Доводим до вашего сведения, что вчера после полуночи над районным центром – городом Сосны и прилегающей к нему сельской местностью пронеслась сильная гроза, продолжавшаяся около получаса. Скорость ветра достигала 30-35 метров в секунду. Причинен значительный материальный ущерб собственности колхозов и деревень Ивановка, Щепилово и Вязники исчисляемый, по предварительным данным, в десятки тысяч рублей.

Имели место пожары, возникшие вследствии удара молнии. Сильно пострадало здание школы, для его восстановления требуется капитальный ремонт. Вышедшая из берегов в результате проливного дождя река Вад затопила значительную площадь. Человеческих жертв не было. Образована специальная комиссия для выяснения размеров причиненного стихийным бедствием ущерба и оказания помощи пострадавшему местному населению. О принятых мерах будет незамедлительно доложено.

Практыкаванне 5. Прачытайце артыкул. Вызначце моўныя сродкі, якія даюць падставу аднесці яго да публіцыстычнага стылю.

Колькі ёсць дзяржаў на свеце - кожная ў свой час утваралася, станавілася, умацоўвалася на грунце нацыянальнай ідэі. Ідэі палітычнай, эканамічнай і духоўнай самастойнасці народа, дзяржаўнай незалежнасці краіны. Ад дашкольнага ўзросту грамадзяне засвойваюць гэту ісціну так, што пасля не ўзнікае пытанняў тыпу: хто я - грамадзянін якой дзяржавы? Ці павінен я даражыць і ганарыцца сваёй прыналежнасцю да гэтай краіны? Ці павінен я ведаць мову гэтай зямлі, гэтага народа, часцінкай якога з'яўляюся? Такія пытанні не ўзнікаюць у грамадзян Францыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і г.д. Не ўзнікаюць - бо проста не могуць узнікнуць. Недарэчнасцю было б задавацца такімі пытаннямі. Там гэта ўсе зразумела само сабою. Унікальнае выключэнне - Рэспубліка Беларусь. Суверэнная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

Чаму ў нас, беларусаў, такі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці - вялікая тэма для асобнай гаворкі. Цяпер жа магу сказаць толькі адным радком: гэта вынік трагічнага гістарычнага лёсу народа. Пачалася гэта, наша трагедыя шмат стагоддзяў назад і доўжыцца па сённяшні дзень. Але якім бы трагічным ні быў шлях - народ ацалеў, выжыў і справядліва прэтэндуе на свае законнае месца пад сонцам. І выжыў дзякуючы таму, што захаваў сваю мову, бо, як геніяльна сказаў Дастаеўскі “народ і мова – сінонімы”, бо зберажэнне мовы есць адна з умоў зберажэння народа. (Паводле Н. Гілевіча)

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ен належыць? Абгрунтуйце свой адказ.

Фінансавы план распрацоўваецца на год з разбіўкай па кварталах. У першым раздзеле адлюстроўваецца прыбытак ад усіх відаў дзейнасці, паявыя ўзносы і ўклады членаў працоўнага калектыву. Важнае месца ў даходнай частцы фінансавага плана займаюць амартызацыйныя адлічэнні і ўстойлівыя пасівы. У акцыянерных таварыствах істотнае месца ў паступленнях займаюць паступленні ад выпуску і распаўсюджвання акцый і даходы па аперацыях з імі.

У другім раздзеле фінансавага плана адлюстоўваюцца выдаткі на расшырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, сацыяльныя патрэбы членаў калектыву, пагашэнне банкаўскіх крэдытаў. Акцыянерныя таварыствы плануюць у гэтым раздзеле выдачу дывідэндаў.

У трэцім раздзеле паказваюцца такія плацяжы ў бюджэт, як падаткі на прыбытак, даходы, нерухомасць і г.д. Да фінансавага плана дадаюць разлікі выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, планы прыбытку і яго размеркаванне, разлікі па ўсіх відах падаткаў і абавязковых адлічэнняў у пазабюджэтныя фонды, планы фінансавання капітальных укладанняў і рамонту і іншыя планаваныя разлікі выдаткаў і паступленняў (А.Шаўлюкоў).

Практыкаванне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Да якога стылю ён належыць?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]