Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§3 Беларуская мова і іншыя славянскія мовы. Гістарычныя этапы фармiравання и развіцця беларускай мовы.

На сенняшні дзень у свеце існуе каля 4-5 тысяч моў.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў, якая мае тры падгрупы: усходнеславянскую (беларуская, руская, украінская мовы), заходнеславянскую (польская, чэшская, славацкая, і іншыя мовы) і паўднёваславянскую (балгарская, македонская, славенская мовы і іншыя). Гэтыя падгрупы склаліся гістарычна, іх назвы адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню славян. Нягледзячы на тое, што ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, па колькасці славян, што гавораць на яе мовах, яна самая вялікая.

Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы

Пытанне аб тым, якая мова стала зыходнай базай для фармавання беларускай мовы, вырашаецца ў сучаснай лінгвістыцы неадназначна.

  1. канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моваў (у тым ліку і беларускай мовы) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ-ХІV ст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: «стараруская літаратурная мова» (А. I. Жураўскі), «старажытнаруская літаратурная мова» (Л. М. Шакун), «агульнаўсходнеславянская», «усходнеславянская» (Ф. М. Янкоўскі). Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старажытнарускай літаратурнай мове паступова насычаюцца мясцовымі моўнымі рысамі. Гэту канцэпцыю падтрымліваюць многія як у Беларусі, так і за яе межамі.

  2. канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла мова праславянская, г. зн. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI - VII ст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі (Я. Станкевіч, I. Ласкоў, В. Вячорка і інш.) лічаць, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовай не было. Літаратурная ж мова усходніх славян ХІ-ХІV ст., на думку гэтых і іншых даследчыкаў, - гэта стараславянская, дакладней царкоўнаславянская мова•— мова Бібліі.

Няма адзінага погляду сярод навукоўцаў і на час фармавання беларускай літаратурнай мовы. А. I. Жураўскі лічыць, што сцвярджаць пра самастойную літаратурную мову са сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі адзнакамі можна з сярэдзіны XV ст. Л. М. Шакун пачатак гісторыі беларускай літаратурнай мовы вызначыў у дыяпазоне XIII — XV ст., Рускі гісторык мовы Б. А. Ларын адносіць утварэнне беларускай літаратурнай мовы (як і ўкраінскай) да пачатку XVI ст

У гісторыі беларускай літаратурная мовы вылучаюцца 2 асноўныя перыяды: старабеларускі і новы (сучасны).

І. Храналагічныя рамкі старабеларускага перыяду большасцю даследчыкаў вызначаюцца ад ХІ ст. да ХVIII ст. уключна. Унутры яго выдзяляюцца тры этапы.

Пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых усходнеславянскіх народнасцей і нацый (беларусаў, рускіх, украінцаў) стала Х ст. – час далучэння славян да хрысціянскай цывілізацыі. Выдатнымі помнікамі гэтага часу з’яўляюцца “Слова пра паход Ігаравы” і “Аповесць мінулых гадоў”.

ХІ-ХІІІ ст. Гэта быў першы этапа фарміравання беларускай мовы. Даследчыкі адзначаюць, што на працягу гэтых стагоддзяў асноўныя рысы беларускай моўнай сістэмы (напрыклад, аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш.) акрэсліліся дастаткова выразна. З арыгінальных твораў гэтай эпохі дайшлі творы епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага.

Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ-ХVIІ ст. На гэтым этапе ў складзе Вялікага княства Літоўскага канчаткова аформілася беларуская народнасць і яе мова, якую прынята называць “старабеларуская”.

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла як саюз усходнеславянскіх княстваў (Новагародскага, Полацкага, Пінска-Тураўскага, Берасцейскага і інш.). Старабеларуская мова з‘яўлялася у ім дзяржаўнай і ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На працягу XVXVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася багатая пісьмовая спадчына. На страбеларускай мове існавала багатая свецка-мастацкая літаратура, найбольш старажытным жанрам якой былі летапісы (“Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”, “Хроніка Быхаўца” і інш.); перакладныя воінскія і рыцарскія аповесці (“Аповесць пра Трышчана” і інш.); арыгінальныя паэтычныя і празаічныя творы (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”).

Асабліва важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў Францішак Скарына (1490-1551). Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая у 1517 годзе, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Прадоўжылі яго асветніцкую дзейнасць Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

У 1569 г. была заключана Люблінская унія, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай. У ёй Вялікае княства Літоўскае аказалася ў палітычным падпарадкаванні. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы і культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця беларускай літаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усіх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прыняты закон, паводле якога беларуская мова як дзяржаўная забаранялася і ўводзілася мова польская.

Канец XVII і ўсё XVIII стагоддзе пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны этап у працяглай гісторыі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Ён бедны на пісьмовыя помнікі. Толькі беларуская народна-дыялектная мова па-ранейшаму жыла ў народзе, які нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.

ІІ. Перыяд новай беларускай літаратурнай мовы прыпадае на ХІХ-ХХ ст.

На гэтым этапе адбыліся важныя падзеі, якія змянілі лёс беларускага народа і яго мовы. У канцы ХVIII ст. Беларусь у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай аказалася ў складзе Расійскай імперыі. Але гэтая падзея не прыносіць паляпшэння ў сацыяльнае і эканамічнае жыцце беларускага народа, развіцце мовы. На працягу ХІХ ст. успыхваюць паўстанні супраць нацыянальнага прыгнету (1830 і 1863гг.). У 1840 г. спыняецца дзейнасць Статута ВКЛ 1588 г., ліквідуецца грэка-каталіцкая царква, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараняеецца ўжыванне ў афіцыйных дакументах нават назвы “Беларусь”. За ўсе ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія звычайна друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Вялікая заслуга ў стварэнні і захаванні беларускіх моўных традыцый належыць пісьменнікам В. Дуніну-Марцінкевічу, Фр. Багушэвічу, Я. Лучыне, А. Гурыновічу і інш.

Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку ХХ стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы.

Новым этапам у яе развіцці сталі 20-я гады ХХ ст., калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічыцца праца Б. А. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”.

30-я гады ХХ ст. Працэс беларусізацыі спынены пасля ўсталявання сталінскага таталітарнага рэжыму. Беларусізацыя кваліфікавалася партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замянялася рускай мовай у дзяржаўных установах і інстытутах. У 1933 годзе выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў БССР “Аб зьменах і спрашчэньи беларускага правапісу”, у адпаведнасці з якой асобныя напісанні слоў у беларускай мове адпавядалі не столькі натуральным законам яе развіцця, колькі арыентаваліся на законы арфаграфіі рускай мовы. У 1938 - Пастанова СНК і ЦК ВКП(б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачалося мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

40 – 80-я гады ХХ ст. сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкары­стання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць органы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамоўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

Прававую аснову для паспяховага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі ствараў «Закон аб мовах», прыняты 26 студзеня 1990 года. У верасні гэтага ж года ўрад рэспублікі зацвярджае Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Новыя падыходы да развіцця дзяржаўнай мовы былі канчаткова замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17 першага раздзела Канстытуцыі запісана: “Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.”

1995 год. Майскім рэферэндумам было ўзаконена беларуска-рускае двухмоўе. На жаль, беларуская мова сёння не з‘яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі, не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў жыцці рэспублікі.

Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Язык – это посредник между человеком и окружающей его действительностью. Человек узнает мир через язык, в результате чего язык становится той культурно-духовной средой, которая формирует личность, способную овладеть духовным богатством всего человечества.

Язык помог людям выделиться из животного мира, развить своё мышление, достигнуть того прогресса, который есть у нас сейчас.

Трудовая деятельность людей – основа жизни общества. Организовать эту деятельность можно только с помощью языка. Добыча огня, ловля рыбы в древности, производство на предприятиях, работа в коллективе требует усилий многих людей, организации и распределения их обязанностей. Трудовой процесс невозможен без обмена мыслями, без языка. Труд, язык и мысль развивались и развиваются теперь в единстве и взаимодействии. Язык возник в процессе коллективного труда, и на всех стадиях развития человечества он служил средством общения между людьми. В этом главная роль языка. Достижения каждого народа в развитии науки и культуры возможны только при непосредственном участии родного языка. Природа страны и история народа выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, становилось неисчерпаемой сокровищницей народного языка.

Язык нельзя считать неизменным и застывшим явлением. Он постоянно изменяется и совершенствуется. Особенно это заметно в лексике языка, так как она наиболее чувствительна к изменениям в жизни общества.

Практыкаванне 2. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму Вядомыя беларускія дзеячы. Іх роля ва ўсталяванні нацыянальнай самасвядомасці”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]