Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
405
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§36. Даверанасць(Даручэнне)

Даверанасць-афіцыйны дакумент, які засведчвае даручэнне якой-небудзь асобе пэўных дзеянняў, перадачу пэўных праў даверніка.

Даверанасці бываюць 2-х тыпаў: асабістыя, выдадзеныя фізічнай асобай, афіцыйныя, выдадзеныя прадпрыемствам.

Асабістая даверанасць:

  1. назва дакумента;

  2. найменне даверніка (прозвішча,імя, імя па бацьку, пасада або адрас);

  3. асноўны тэкст (з дакладным вызначэннем праў і абавязкаў, якія давяраюцца);

  4. найменне даверанай асобы (прозвішча, імя , імя па бацьку, пасада або адрас);

  5. дата (злева ад тэкста);

  6. подпіс даверніка.(справа ад тэкста).

Асаблівасцю гэтага дакумента з’яўляецца тое, што подпіс даверніка павінен быць засведчаны якой-небудзь службовай асобай: дырэктарам арганізацыі, начальнікам адзела кадраў, начальнікам пашпартнага стала, натарыусам і г.д. Пасля гэтага ў даверанасці павінна быць ўказана дата засведчання подпісу і пячаць арганізацыі. Часам у даверанасці ўказваецца арганізацыя, куды прадстаўляецца даверанасць. Яна размяшчаецца ў верхнім правым вугле паперы.

УЗОР

ДАВЕРАНАСЦЬ

Я, Смірнова Надзея Уладзіміраўна, старшы рэдактар выдавецтва “Народная асвета” давяраю атрымаць заработную плату за жнівень 2005 года ў суме дзвесце тысяч дзвесце пяцьдзесят рублеў (200250руб) вядучаму спецыялісту адзела маркетынгу Ціханаву Мікалаю Іванавічу (пашпарт серыі МР 765432, асабiсты нумар 3200670АО34РВ3, выдадзены 5 сакавіка 2002 года Маскоўскім РАУС г. Мінска), які пражывае па адрасе: 221678 г. Мінск, вул. Ясеніна, д.45, кв.567.

Даручэнне сапраўднае да 2 лістапада 2005г.

5.09.2005 Н. У. Смірнова

Подпіс старшага рэдактара Смірновай Н. У. сведчу:

Старшы інспектар па кадрах выдавецтва “Народная асвета” Міхаленя Р. В.

§37. Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне

Працуючы з навуковым тэкстам чытач карыстаецца разнастайнымі прыемамі кампрэсіі тэксту, шо прыводзіць да складання тэксту рэферату, анатацыі, рэцэнзіі або канспекту.

            1. Рэцэнзія

Рэцэнзія (ад лац. "rесепsіо" - разгляд) - кваліфікацыйны аналіз, разбор і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, фільма, сачынення, навуковай работы і т.п. Пры падрыхтоўцы рэцэнзіі трэба нетолькі ўважліва прачытаць твор (кнігу і г.д.), але і пазнаёміцца з творамі, блізкімі па тэматыцы, праблеме. каб аб'ектыўна і добразычлііва ацаніць зробленае аўтарам.

Рэцэнзія, як і кожны маўленчы тэкст, - справа творчая. Аднак рэцэнзія мае пэўную структуру, кампазіцыю. Як правіла, рэцэнзія складаецца з:

агульнай даведкі, інфармацыі аб творы (акрэсліваецца жанр, тэма, праблематыка, галіна ведаў, да якой адносіцца твор);

характарыстыкі структуры, кампазіцыі;

агульнай ацэнкі твора;

аналізу частак (раздзелаў) (разглядаюцца асноўныя ідэі, палажэнні аўтара, яго аргументы, ход і логіка разважанняў, якасць ілюстрацыйнагаь матэрыялу, мова твора);

заключнай ацэнкі рэцэнзаванага твора, вывадаў, пажаданняў, прапаноў.

Ацэнка, якая даецца ў рэцэнзіі, звычайна абгрунтоўваецца. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюцца розныя віды даданых сказаў са злучнікамі таму што, паколькі і інш. Для большай пераканальнасці ацэнкі аўтара часта выкарыстоўваюцца цытаты з самога аналізуемага твора, якія "ўплятаюцца" ў змест рэцэнзіі.

У рэцэнзіі часта выкарыстоўваюцца словы, якія выражаюць ацэнку (добра, цудоўна, удала, дастаткова добра, няправільна, памылкова і інш)

Каб не быць катэгарычным, змякчыць адмоўную ацэнку, аўтары рэцэнзіі часта выкарыстоўваюць:

  • сінанімічныя замены больш рэзкіх слоў і выразаў менш рэзкімі (слабы - недастаткова моцны);

  • пабочныя словы і сказы, якімі падкрэсліваюць, што выказванне -толькі асабістая ацэнка аўтара (я мяркую, на маю думку, думаецца і т.п.);

  • пабочныя словы і словазлучэнні слоў, якія выражаюць шкадаванне наконт выказаных недахопаў (шкада, на жаль, засмучае і інш.);

  • умоўны лад, які надае выказванню форму пажаданняў і рэкамендацый (магчыма, належыць, добра было б, было б дарэчы і інш.)

*Заданне. Напішыце рэцэнзію на навуковы артыкул па эканоміцы або іншай навуковай дысцыпліне.

Анатацыя

Анатацыя (ад лац. "аппоtаtіо" - заўвага) - характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі, твора, артыкула. Задача анатацыі: праінфармаваць чытачоў аб пэўным выданні. Паводле аб'ёму анатацыя можа быць кароткай (твор характарызуецца ў адным аспекце) і разгорнутай (інфармацыя падаецца падрабязна).

Паводле характару ацэнкі анатацыя можа быць:

апісальная - раскрываецца тэматыка, падаюцца звесткі пра кнігу, артыкул;

рэкамендацыйная - твор ацэньваецца з розных пазіцый;

анатацыя-зварот, якая ставіць за мэту зацікавіць, прывабіць чытачоў. Як правіла, такія анатацыі адрасаваны дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту.

Змест разгорнутай анатацыі можа ўключаць: сціслыя звесткі пра аўтара і яго творчасць, аналіз структуры, кампазіцыі; характарыстыку мовы галоўных герояў часу, якому прысвечаны твор; інфармацыю пра тое, што даведаецца .чытач з анатаванага твора, каму ён адрасаваны (студэнтам, настаўнікам, спецыялістам, масаваму чытачу); агульную ацэнку твора.

Пры падрыхтоўцы анатацыі выкарыстоўваюцца тыповыя звароты:

  • кніга змяшчае...;

  • у кнігу ўключаны (увайшлі) ...;

  • у кнізё змешчаны ...;

  • у гэтай кнізе (артыкуле) вы прачытаеце пра ....;

  • у артыкуле аналізуюцца (вырашаюцца, выкладзены)...;

  • чытач знойдзе звесткі (інфармацыю) пра ...;

  • кніга дае ўяўленне пра...;

  • твор (артыкул) прысвечаны ...;

  • аўтар робіць спробу вырашыць ...;

  • аўтар расказваё, разважае, раскрывае, малюе, прапануе ўвазе чытачоў, прасочвае, разглядае і г.д.

Практыкаванне 1: Напішыце анатацыю на падручнік згодна правілам напісання.

                1. Рэферат

Рэферат (ад лац. "refero" - дакладываю, паведамляю) – кароткі выклад у пісьмовай форме ці ў форме публічнага выступлення зместу кнігі, навуковай працы, вынікаў вывучэння навуковай праблемы; даклад на пэўную тэму, які ўключае агляд адпаведных літаратурных і іншых крыніц. Як правіла, рэферат мае навукова-інфармацьійнае прызначэнне. Як і іншыя віды навуковых прац, рэферат мае пэўную структуру: уступ, асноўную частку і заключэнне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]