Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.

  1. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак і: зямлі, пожні; у зямлі, на трамваі (рус.: земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе. эканоміка - эканоміцы, эпоха- эпосе: (рус.: книге, экономике, эпохе).

  2. Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам –ем: са старастам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у (-ю): аб Васілю, дзядзьку.

  3. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скланення маюць канчаткі –і (-ы): гарады, палі, лясы, азёры, вокны.

  4. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 1-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты. сын – сыны. Параўн рус.: брат – братья, сын - сыновья.

  5. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, валютны, вялікі, бюджэтны, самы, шосты (рус.: синий, валютный, большой и т.д.).

  6. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксау –л, ейш, -эйш, -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше.

  7. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў.

Параўн. бел.: план выкананы, рус.: план выполнен; рускаму занимающийся, изменившийся, у беларускай мове адпавядае 'які займаецца', 'які змяніўся'.

  1. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

  2. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

  3. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто – девяноста

  4. Чаргаванне заднеязычных г, к, з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу - ляж - ляжце. пяку - пячы - пячыце (рус.: лягу - ляг - лягте, пеку - пеки - пеките).

  5. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы (ючы), -ачы (-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплачваючы, забягаючы, просячы, пішучы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

  • Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел.: Дом пабудавалі. рус. Дом построен.

    2. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў Н. склоне мн. ліку: два дакументы. тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

    3. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

    4. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні. Беларускія і рускія словазлучэнні, якія акрэсліваюць адну і тую ж сітуацыю, могуць мець розную сінтаксічную структуру (іншы склон, іншы прыназоўнік і г.д.).

            1. Рускія канструкцыі

            1. Беларускія адпаведнікі

            1. благодарить друга;

            2. извиняться перед кем-то;

    жениться на ком-то;

    испытать беду;

    лишиться покоя;

    избавиться от прошлого;

    смеяться над слабым;

    насмехаться над человеком;

    удивляться новому;

    издеваться над людзьми;

    сходить за водой;

    послать за врачом;

    рассказывать о происшествии;

    он старше и сильнее отца;

    болеть гриппом;

            1. дзякаваць сябру;

    прасіць прабачэння у кагосьці;

    ажаніцца з кім-небудзь;

    спазнацца з бядою;

    страціць спакой;

    пазбыцца былога;

    смяяцца са слабога;

    кпіць з чалавека;

    дзівіцца з новага;

    здеквацца з людзей;

    схадзіць па ваду;

    паслаць па ўрача;

    расказваць пра здарэнне;

    ен старэйшы і дужэйшы за бацьку;

    хварэць на грып.

    Прачытайце словазлучэнні. Вызначце правільны варыянт.

    Замерзшая рака - замерзлая рака

    паясняльныя словы - паясняючыя словы

    зацвярдзеўшыя гукі - зацвярдзелыя гукі

    змяняемыя часціны мовы - змяняльныя часціны мовы вышэйстаячыя арганізацыі - вышэйшыя арганізацыі стаміўшыеся байцы - стомленыя байцы

    3. Выканайце супастаўляльны пераклад дзеепрыслоўяў з рускай мовы на беларускую. Падбярыце да іх назоўнікі.

    Узор: .

    (что делая?) располагая - (што робячы?) размяшчаючы (что сделав?) расположив - (што зрабіўшы?) размясціўшы

    Укрепляя, идя, отремонтировав, отдохнув, распределяя, принимая, приняв, окружив, выйдя, командуя, думая, подумав, говоря, сказав, назначая, назначив, обдумав, согласовав, утверждая, утвердив, совершая, совершив, обдумывая, осувдествив

  • Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]