Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
432
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§13. Паронімы

П а р о н і м ы (грэч. раrа - каля, побач і оnyma - імя) — гэта словы, што маюць блізкае гучанне, але розныя па лексічным значэнні. Паронімы — словы адной часціны мовы: дыпламат дыпламант, адрасат адрасант, фабрыкат фабрыкант. Найчасцей паронімы ўтвараюць двухкампанентныя групоўкі (гнёзды): гліняны — гліністы; кантакт кантракт; адрыўны адрывісты адрывачны. Кожны паронім характарызуецца самастойнасцю, слова можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі.

Узнікненне паронімаў звязана з пастаянным павелічэннем колькасці лексічных адзінак, пашырэннем іх сэнсавай нагрузкі, узаемаўплывам слоў на семантычным і марфалагічным узроўні. Колькасць паронімаў павялічваецца таксама за кошт пранікнення ў склад агульнаўжывальнай лексікі слоў лексікі спецыяльнай, запазычання слоў з іншых моў: абанент (ням. Abonnent) — абанемент, (франц. аbonnement), эскалатар (англ.escalator) — экскаватар (англ. ехсаvator). Паронімы могуць адрознівацца прыстаўкамі і суфіксамі: управіць выправіць, паглынуць праглынуць, генеральны генеральскі. Гукавое падабенства паронімаў нярэдка вядзе да таго, што іх няправільна ўжываюць у мове, не адрозніваюць семантыку гэтых слоў. Павысіць культуру вуснай і пісьмовай мовы, пазбегнуць памылак такога тыпу дапамагаюць слоўнікі іншамоўных слоў, тлумачальныя слоўнікі, а таксама спецыяльныя даведнікі С. М. Грабчыкава «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977), «Межъязыковые омонимы и паронимы. Опыт русско-белорусского словаря» (1980). У мастацкай літаратуры паронімы выкарыстоўваюцца як сродак стылістычнай выразнасці, для канкрэтызацыі, удакладнення думак, высвятлення тонкіх сэнсавых адценняў супастаўляльных слоў, для моўнай характарыстыкі дзейных асоб і герояў мастацкага твора, стварэння камічнай сітуацыі і пабудовы каламбураў.

Практыкаванне 1. Пазначце лічбай, у якіх адносінах знаходзяцца выдзеленыя ў парах словы: сінанімічных (1), антанімічных (2), паранімічных(3):

Цяжкае пытанне — складанае заданне ( ); балоцістая мясціна — балотная расліннасць ( ); далей пакладзеш — бліжэй знойдзеш ( ); благі намер — добры ўчынак ( ); блішчыць шкельца — зіхаціць расінка ( ); ганаровае даручэнне — ганарлівая дзяўчына ( ); пастух крычыць — нехта лямантуе ( ); канец вуліцы — пачатак артыкула ( ); пачаліся спрэчкі — цяжкія дэбаты ( ); дзядуля занядужаў — дзіця захварэла ( ); звонкі голас — глухі стогн.

Практыкаванне 2. Адзначце словы з сэнсава не спалучальными словами.

а) балоцістая мясціна; л) адзіночны чалавек;

б) ступні лесвіцы; м) цеплая аўчарня;

в) пажылы мядзведзь; н) назойлівы сляпень;

г) падышлі на ўзгорак; о) адзіночны стрэл;

д) бескарыслівы чалавек; п) вадзяны млын;

е) каменная мясціна; р) дыялектычнае слова;

ж) акраек дома; с) эфектыўны жэст;

з) сталая жанчына; т) разбіты сервіз;

і) прыступкі ганка; у) заключыць кантракт;

к) балотная расліннасць; ф) балоцісты колер.

Практыкаванне 3. Прачытайце і запомніце значэнне слоў - паронімаў. Складзіце з імі5-6 сказаў.

Эфектны “які прыцягвае ўвагу, кідаецца ў вочы”; эфектыўны “дзейсны”; арганізатарскі “уласцівы арганізатарам”; арганізацыйны “звязаны з арганізацыяй, з падрыхтоўкай чаго-небудзь”; даходлівы “такі, што лёгка даходзіць да розуму”, даходны “матэрыяльна выгадны, прыбытковы”; адрас “месца знаходжання адрасата”, адрасант “асоба, якая пасылае пісьмо, тэлеграму і т.п.”; адрасат “асоба, якой адрасавана пісьмо, тэлеграма і т.п.”; рэклама “папулярызацыя чаго-н. пры дапамозе розных сродкаў інфармацыі”; рэкламацыя “скарга, прэтэнзіі, незадавальненне чым-н.”; ордэн “знак павагі за якую-н. дзейнасць”, ордэр “пісьмовае распараджэнне, дакумент на атрыманне, на выдачу чаго-небудзь”, антракт “перапыненне дзеяння”, кантракт “дагавор, пагадненне паміж двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі”; абагуліць “зрабіць індывідуальнае, уласнае калектыўным, грамадскім”; абагульніць “выразіць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі, з’явамі”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]