Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§4 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). Двухмоўе - гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г. д.). Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

  • індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

  • групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі;

  • поўнае ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. 3 пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае і беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельнітва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася ў цэлым як шматмоўная, кампанентамі якой былі пералічаныя вышэй канкрэтныя разнавіднасці двухмоўя пры фактычным аднамоўі значнай часткі насельніцтва.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

  • індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

  • руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

  • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча цяжка прызнаць у наш час нармальным.

Практыкаванне 1. Выпішыце з тэксту ўласнабеларускія словы і словы, перакладзіце іх на рускую мову.

У з о р: вавёрка белка.

У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы. Не скрыпяць дрэвы, не калышуцца голлі. Гэту ціш парушыць часам хіба толькі паджарая вавёрка з пушыстым хвастом. Сігаючы з сасны на сасну, кране галінку — пасыплецца на зямлю снег, закружыцца і лёгка паплыве ў паветры між камлёў дрэў, бы дым з галавешкі, падкінутай угару. Каля кустоў, з шапкамі снежнай навісі, ляжаць свежыя сляды зайцоў і іншай дробнай дзічыны. Месцамі гэтыя сляды перацінаюць другія, глыбокія, лапа ў лапу, пакінутыя галоднымі ваўкамі. На снезе ўбачыш і вузлаваты шнурок слядкоў лісы, якая мышкавала пад елкамі.

Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. Скрыпяць камякі снегу з-пад конскіх капытоў і разбіваюцца на пырскі аб перадок саней.

Праз аснежаны гушчар маладога ельніку стала прасвечвацца невялікая палянка, якую кругом абступае магутны смалісты старалес. У засені старалесу стаіць леснічоўка. Там сядзіба лесніка Апанаса. Прысадзістая, пад саламянай страхой хата, прыбудаваны да яе хлеў, два гаспадарчыя будынкі, адзін для сена і снапоў, другі — вазоўня. Воддаль у яловым гушчары — лазня.

(М. М а ш а р а)

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. Як адзначанае ў тэксце звязана з геаграфічным становішчам Беларусі і яе гісторыяй?

Значная колькасць прозвішчаў трапіла да нас з суседніх моў. На працягу многіх стагоддзяў побач з беларусамі пражывалі рускія, палякі, яўрэі, літоўцы, украінцы, татары, латышы, немцы, чэхі, цыганы і інш. Землі сучаснай Беларусі ў мінулыя стагоддзі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Усе названыя дзяржавы былі многанацыянальнымі, што, безумоўна, адбілася на складзе лексікі беларускай мовы, у тым ліку і на складзе іменаў, прозвішчаў, тапанімічных назваў. Пад уплывам моў суседніх народаў, што здаўна жылі па суседству або сярод беларусаў, у нашай анамастычнай сістэме замацаваліся прозвішчы і імены гэтых народаў. У наш час многія беларусы маюць тыповыя рускія, польскія, нямецкія, цюркскія, літоўскія прозвішчы: Сярэбранікаў, Козыраў, Дзёмін; Алылеўскі, Зелянкоўскі, Стахоўскі, Станіслаўскі, Яблонскі; Фурман, Цандзер, Шанц, Фунт, Хільман, Кошман; Кардаш, Бесан, Бут-Гусаім, Басалык, Султан, Шарып; Каўрус, Мальдзіс, Тунас, Мажэйка, Лукас, Судас, Пунтус, Вількс і іншыя. (В. Шур)

Практыкаванне 3. Растлумачце значэнні сугучных беларускіх і рускіх слоў.

Вяселле - веселье, грэбля - гребля, дыван - дыван, лаяць - лаять, лістапад - листопад, люты - лютый, пытаць - пытать, рушить - рушыць, склон - склон, справа - справа, студзень - студень, чуць - чуть.

Практыкаванне 4. Перакладзiце тэкст. Якiя асаблiвасцi беларускай мовы вы заўважылi?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]