Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
433
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Олигополия

Термин "олигополия" применяется для описания рынка, на котором господствует несколько (примерно от 3 до 5) крупных фирм. На мировом рынке это, например, автомобильное и компьютерное производство.

Олигополия существует потому, что другим конкурирующим фирмам трудно выйти на данный рынок. Существует ряд барьеров, препятствующих проникновению новых фирм на существующий рынок. Это:

  1. высокая стоимость организации производства (строительство завода, закупка современного оборудования и т.д.);

  2. патентная защита производства.

Во многих технологически передовых отраслях (химическая, электроника) продукция защищена патентами. Для того чтобы организовать выпуск такой продукции, конкуренты должны заплатить владельцам патентов за право использовать их технологии в своем производстве или изобрести собственную новую технологию, не защищенную существующими патентами.

На олигопольном рынке ценовая конкуренция менее эффективна. Фирмы знают, что, если они понизят цены, конкуренты сделают то же самое. В итоге у всех уменьшатся доходы. Поэтому вместо ценовой конкуренции фирмы на олигопольном рынке стремятся проводить согласованную ценовую политику. Это может быть либо лидерство в ценах, либо соглашение о ценах. Лидерство в ценах означает такую практику, когда ведущая компания отрасли назначает свои цены, а остальные фирмы следуют за ней.

Соглашения о ценах могут тайнo заключаться двумя или несколькими крупными компаниями для установления фиксированных цен или раздела рынка. Законодательства большинства стран считают такую практику противозаконной.

Практыкаванне 4. Прачытайце эканамічныя тэрміны, раздзяліце іх на групы паводле будовы (аднаслоўныя і шматслоўныя). Дзе гэтыя тэрміны часцей за ўсе выкарыстоўваюцца?

Валютны рахунак, пеня, адлічэнні ад прыбытку, перфаратар, пакрыцце страт, ордэр, дэвальвацыя, доўгатэрміновыя эканамічныя нарматывы, затраты на вытворчасць, разліковы прыбытак, рознічныя цэны, сертыфікат, пазыка, гандаль, экспарт, экстрэмум, эмісія.

Практыкаванне 5. Прачытайце эканамічныя тэрміны на беларускай і рускай мовах. Якія іх граматычныя асаблівасці?

Зваротлівасць капиталу – оборачиваемость капитала, аптовы гандаль - оптовая торговля, поўны сабекошт - полная себестоимость, прыбытак - прыбыль, разліковы прыбытак - расчетная прибыль, рамонтная гаспадарка - ремонтное хозяйство, рацыяналізатарская прапанова - рационализаторское предложение, сыравіна - сырье

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст. Знайдзіце фінансава-эканамічныя тэрміны.

Закон аб адукацыі істотна зменены. Устанаўлена сума агульнага фінансавання галіны ў памеры 10 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. Пераход да гэтай сумы будзе ажыццяўляцца паэтапна з 2002 да 2006 года, Такім чынам, закладзена база для нармальнага фінансавання галіны. Паэтапна будзе павялічвацца і заработная плата педагогаў, якая будзе закладзена ў бюджэце асобным артыкулам. Сярэднямесячная заработная плата педагагічных работнікаў павінна быць не ніжэйшая за тую, што атрымліваюць у прамысловасці, а прафесарска-выкладчыцкага складу - не менш як у 1,5 раза вышэй за гэты ўзровень. Пашыраны ўмовы забеспячэння правоў грамадзян на адукацыю, знята абмежаванне на атрыманне толькі адной адукацыі за кошт срод-каў бюджэту. Прадугледжана таксама крэдытаванне студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове, і ўстаноўлена забарона на скарачэнне бюджэтных месцаў у ВНУ за кошт паве-лічэння месцаў платных. Выпускнікам устаноў адукацыі незалежна ад формаў уласнасці будуць выдавацца дыпломы адзінага узору («Звязда», 2002, № 1).

Практыкаванне 7. Прачытайце тэкст, устаўляючы замест кропак:

А. патрэбныя фінансавыя тэрміны.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу, індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі на ўсе тавары і паслугі павялічыўся ў лістападзе 2001 года, у параўнанні з лістападам 2000 года, на 45,5 .... Больш як на 118 % «падаражэла» водазабеспячэнне, на 91,5 % - ... жыллёва-камунальнай гаспадаркі. ... на харчовыя ... павялічыўся на 44,8 %, мяса і птушка сталі даражэйшыя на 41 працэнт, малако і малочныя ... - амаль на 67 % («Звязда», 2002, №2)

Для даведак: прадукты, паслугі, індэкс спажывецкіх цэн, працэнт, тавары.

Б. словазлучэнні, якія датычацца фінансава-эканамічнай дзейнасці.

Апошнія гады сістэма аховы здароўя працуе ва ўмовах пастаяннага .... Напрыклад, у 2001 годзе бюджэт складаў усяго 70 тысяч рублёў на аднаго чалавека. На 2002 год у ... закладзена лічба 110 тысяч рублёў на чалавека.

... неабходна дапаўняць дадатковымі крыніцамі ад ... . Іх ... можа дасягаць 30 % ад ... . На сёняшні дзень да 20 % медыцынскага бюджэту мы выдаткоўваем на паслугі, не звязаныя з лячэбным працэсам, у той час як нам ... на абнаўленне абсталявання, укараненне новых тэхналогій і набыццё лекаў.

Медыцынскія установы вельмі ўзважана падыходзяць да ... медыцынскіх паслуг. Калі ... не толькі ..., але і ..., то многія медыцынскія паслугі могуць аказацца для большасці беларусаў проста недаступнымі. Ёсць і альтэрнатыўны спосаб атрымання медыцынскай дапамогі - ... («Звязда», 2002, № 1).

Для даведак: дэфіцыт фінансавых сродкаў, нарматыў фінансавання, бюджэтнае фінансаванне, платныя паслугі, удзельная вага, агульны аб'ём фінансавання, не хапаць сродкаў, вызначэнне кошту, закладваць у кошт, рэальныя выдаткі, патэнцыяльны прыбытак, добраахвотнае страхаванне.

Практыкаванне 8. Якія з наступных эканамічных тэрмінаў суадносяцца з прыведзенымі ніжэй азначэннямі:

Валютная сістэма, адзіны народнагаспадарчы комплекс, дзяржаўны доўг, вытворчыя адносіны, канкурэнцыя, банкаўскі капітал, гандлёвы баланс, абсалютная зямельная рэнта, закон перамены працы, біметалізм,

  1. адасобленая форма прыбавачнай вартасці, якую ва ўмовах капіталізму прысвойвае ўласнік зямлі, здадзенай на пэўны тэрмін арандатару;

  2. сукупнасць эканамічных сувязей, якія аб'ядноўваюць грамадскі працэс вытворчасці ў адзінае цэлае;

  3. частка грамадскага капіталу, занятая ў сферы абарачэння грошай;

  4. грашовая сістэма, усеагульным эквівалентам якой выступаюць заканадаўча зацверджаныя два высакародныя металы - золата і срэбра;

  5. сукупнасць форм арганізацыі валютных адносін у межах краіны і на міжнародным узроўні;

  6. эканамічная форма развіцця прадукцыйных сіл таго ці іншага грамадства;

  7. суадносіны паміж увозам і вывазам тавараў пэўнай краіны ў грашовым выражэнні за азначаны перыяд;

  8. сума запазычанасці дзяржавы па непагашаных пазыках і нявыплачаных працэнтах па іх;

  9. выражае тэндэнцыю адпаведнасці паміж сродкамі вытворчасці, тэхнікай і занятымі у вытворчасці людзьмі;

  10. барацьба паміж прыватнымі таваравытворцамі за най-больш выгадныя ўмовы вытворчасці і продажу тавараў.

Практыкаванне 9. Складзіце сказы, ужываючы словы ў патрэбнай форме.

1. вэксаль, сродак, функцыя, узнікнуць, як, грошы, плацеж. 2. з’яўляцца, спажыванне, сувязны, вытворчасць, гандаль, паміж, і, звяно. 3. кожны, спецыфічны, грамадскі, фармацыя, выступаць, яна, праца, форма. 4. выступаць, эквівалент, у, грошы, усеагульны, якасць. 5. развіцце, рост, абумоўлівацца, дабрабыт, вытворчасць. 6. доўг, абясцэненне, папяровы, рост, дзяржаўны, грошы, садзейнічаць. 7. або, знішчыць, абмежаваць, маярат, баць, заканадаўства, дзяржаўны.

  • Раздзел 5

Моўны этыкет кіраўніка

§18. Паняцце і прыклады моўнага этыкет.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў.

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

С. Грахоўскі

Неад'емнай часткай моўнай культуры чалавека з'яўляецца моўны этыкет.

Моўны этыкет - гэта правілы моўных паводзінаў, якія рэалізуюцца. ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых грамадствам сітуацыях "ветлівага" кантакту з суразмоўцам.

Наша мова, нашы словы аказваюць вялікае ўздзеянне на паводзіны чалавека, на тых, хто побач з намі. Словам можна садзейнічаць стварэнню здаровай маральнай атмасферы ў тым ці іншым, калектыве, але можна і парушыць яе. Гэту думку выказаў у свой час вялікі рускі пісьменнік Л. М.Талстой: " Слова – справа вялікая. Вялікая таму, што словам можна злучыць людзей, словам можна і раз’яднаць іх, слова можа служыць каханню, і слова можа служыць нянавісці".

Асновай моўнага этыкету з'яўляецца добразычлівасць. Культура зносін (а мова яе выражае) - залог добрага настрою, узаемаразумення. людзей. Дэманстрацыя павагі да людзей, выказаная пэўнымі словамі, пэўным тонам — гэта перш за ўсё праяўленне павагі да сябе, фарміраванне гэтай павагі. У манеры гаварыць, выказваць свае думкі, ва ўменні знайсці ў той ці іншай сітуацыі патрэбныя словы, адпаведную інтанацыю праяўляецца агульная культура чалавека, яго адукаванасць, выхаванасць, моўны этыкет. Адным словам, "маўленне - гэта не толькі голас чалавека, словы і іх спалучэнне. Гэта перш-наперш сам чалавек, увесь яго ўнутраны духоўны свет, этыка і культура". (В.Протчанка)

Моўны этыкет мае сваю нацыянальную спецыфіку, у якой адлюстроўваюцца не толькі асаблівасці той ці іншай мовы, але і непаўторнасць ладу жыцця, звычаі і традыцыі самога народа, яго багаты жыццёвы вопыт.

Існуе шэраг стэрэатыпных выразаў, прынятых у кожным грамадстве для таго, каб павітацца, развітацца, папрасіць прабачэння або выказаць падзяку іг.д.

Веданне рэплік моўнага этыкету, уменне карыстацца імі ў розных жыццёвых сітуацыях і ў залежнасці ад удзельнікаў зносінаў фарміруюць члена грамадства, яго культуру. Чым больш дасканалая будзе наша мова, тым лепш і лягчэй нам будзе спраўляцца з патрэбамі моўных зносінаў у любой сферы грамадскай і працоўнай дзейнасці.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Сфармулюйце азначэнне “моўны этыкет кіраўніка”. Якія правілы прафесійных зносінаў у калектыве можна вызначыць?

Самы высокi сацыяльны статус (а значыць, i эфект ад ужытага слова) — у кiраўнiка, выкладчыка i журналiста. Iх прамая задача — ствараць маральна-псiхалагiчны камфорт унутры асобнага грамадзянiна. Словам трэба ўзвышаць людзей, выпрамляць iх душы, натхняць i ачалавечваць, выхоўваць пачуццё гонару за сябе i сваю краiну. Кiраўнiкі рознага тыпу павiнны быць эталонам, узорам для iншых, зараджаць уласным станоўчым прыкладам. Калi ж акцэнт робiцца на недахопах, слабасцях, чалавека публiчна крытыкуюць, яго розум забруджваецца негатыўнай iнфармацыяй. Такi чалавек не здольны выпраменьваць станоўчую энергетыку, а значыць, i не можа пазiтыўна ўплываць на iншых. Сярод усiх сацыяльных патрэб для нас самая важная — патрэба ў прызнаннi за добра выкананую справу. I пра гэта заўсёды трэба памятаць, асаблiва людзям вышэйазначаных прафесiй. Сёння найбольш папулярнай з’яўляецца часцiца «не»: усюды гавораць, як i што НЕЛЬГА рабiць. Наспеў час пазбаўляцца ад такога падыходу i тлумачыць як ТРЭБА жыць, працаваць i г.д. (“Звязда 2006, №10)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]