Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
424
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

- Асобна:

1) пераскочыў (з)разгону; 6) (у)трох пакоях;

2) жылі (па)блізку; 7) (як)раз сусрэліся;

3) (у)вачавідкі цямнела; 8) (па)чалавечы шчыра;

4) заданне (на)лета; 9) глянуў (у)бок вакзала;

5) сказаў (на)хаду; 10) зрабіць (як)след.

Практыкаванне 4. Як пішуцца словы ў наступных сказах (разам, праз злучок, асобна)?

1. Існуюць смаўжы, дарослыя асобіны якіх маюць афарбоўку ад (светла)жоўтай да (цёмна)карычневай і зялёнай. 2. Прадугледжана наступная паслядоўнасць ступеняў пазнання тэарэтычных асноў хіміі: (стэхія)метрыя, (тэрма)хімія, (эрга)хімія, (хрона)хімія, пачаткі вучэння аб будове рэчыва. 3. (Гетэра)трофы - грыбы, жывёлы, пераважная колькасць (мікра)арганізмаў - жывуць за кошт (аўта)трофаў, але маюць патрэбу ў такіх неарганічных злу-чэннях, як (кісла)род і вада. 4. Для падрыхтоўкі (высока)кваліфікаваных хімікаў патрэбны вучэбныя дапаможнікі па (фізіка)хімічных метадах даследавання. 5. (Шмат)гадовая дынаміка часам заключаецца у (вельмі)рэзкім змяненні колькасці папуляцыі розных відаў, што ўтвараюць (эка)сістэму. 6. Узаемасувязь масы і энергіі адлюстроўвае фундаментальны закон захавання (масы)энергіі. 7. Прызнанне хваль дэ Бройля дае магчымасць перайсці да больш строгай (квантава)механічнай, ці хвалевай, мадэлі. 8. У адрозненні ад неадчувальных пры хімічных рэакцыях змен (масы)рэчыва энергетычныя эфекты рэакцый мяняюцца ў шырокіх межах. 9. (Жукі), (жужалі)пырскуны водзяцца на Каўказе ў межах аднаго - двух хрыбтоў.

  • Раздзел 7 дакумент

§30. Апісанне і ўзоры дакументаў.

Паняцце дакумента. У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах, пастановах, дагаворах і іншых дакумeнтах. Значэнне заканадаўчых актаў, дакументаў асабліва ўзрастае на цяперашнім этапе, калі наша краіна становіцца прававой дзяржавай.

Што такое дакумент? Існуе шмат азначэнняў. Прыводзім адно з іх: «Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян». (А. А. Каўрус. Дакумент па-беларуску.)

Гэта традыцыйная дэфініцыя, правільная ў сваёй сутнасці, не ўлічвае ўсей разнастайнасці сучасных сродкаў захавання, перадачы і выкарыстання інфармацыі. Дакумент можа быць атрыманы пры дапамозе пісьма, малюнка, графікі, фатаграфіі, гуказапісу. Таму ён вызначаецца ДАСТам як «матэрыяльны аб'ект з інфармацыяй, замацаванай створаным чалавекам спосабам для яе перадачы ў часе і прасторы».(А. А. Каўрус. Дакумент па-беларуску.)

Дзейнасць установы фіксуецца ў розных відах дакументаў. Іх можна падзяліць на групы:

1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.).

2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі).

  1. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы).

  2. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г. д.

Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя, стандартныя і тыпавыя. Агульнымі з'яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта — даручэнні на атрыманне таварна - грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад. Для тыпавых дакументаў, апрача формы, органы кіравання вызначаюць і прыкладны змест.

Адны дакументы — службовыя лісты, акты, анкеты, аўтабіяграфіі, лісткі ўліку кадраў, заявы, даведкі, дагаворы, дакладныя запіскі, загады і інш.— з'яўляюцца дакументамі справаводства. Другія — прыймовыя квіткі нарыхтоўчых арганізацый, таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і пад. знаходзяць сваё адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў. Ёсць таксама спецыяльная дакументацыя па планаванні вытворчасці, па агранаміі, заатэхніцы ды іншых відах дзейнасці прадпрыемства, гаспадаркі, установы.

Для афармлення гаспадарчых аперацый, якія ажыццяўляюцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях, выкарыстоўваюцца розныя па форме і змесце дакументы.

Распарадчыя дакументы змяшчаюць распараджэнне, заданне кіраўніка прадпрыемства ці іншых асоб на ажыццяўленне пэўных гаспадарчых аперацый. Да ліку распарадчых дакументаў адносяцца: загады, распараджэнні і пад. Распарадчыя дакументы не пацвярджаюць фактаў ажыццяўлення гаспадарчых аперацый і таму не з'яўляюцца падставай для іх адлюстравання ў бухгалтарскім уліку. У апошнім рэгіструюцца толькі тыя гаспадарчыя аперацыі, сапраўднае выкананне якіх паказана ў апраўдальных дакументах.

Апраўдальныя (выканаўчыя) дакументы афармляюць ужо здзейсненыя аперацыі, таму яны служаць бухгалтэрыі падставай для ўліку ажыццёўленых аперацый. Апраўдальнымі дакументамі з'яўляюцца матэрыяльныя прыходныя ордэры, акты прыняцця - здачы, квіткі, на кладныя і інш.

Дакументы ўліковага афармлення складаюцца работнікамі бухгалтэрый, каб на падставе распарадчых апраўдальных дакументаў падрыхтаваць далейшыя ўліковыя запісы, палегчыць і паскорыць іх. Да іх належаць накапляльныя (дапаможныя) ведамасці для групавання аднародных гаспадарчых аперацый, ведамасці размеркавання агульнацэхавых і агульназаводскіх выдаткаў, ведамасці налічэння амартызацыі, разлікі, даведкі і інш.

Камбінаваныя дакументы спалучаюць у сабе прыкметы распарадчых, апраўдальных і дакументаў бухгалтарскага афармлення. Яны змяшчаюць і распараджэнне на выкананне канкрэтнай гаспадарчай аперацыі і афармляюць ужо выкананую аперацыю. Напрыклад, расходны (выдатковы) касавы ордэр, з'яўляючыся распараджэннем касіру на выдачу грошай з касы, служыць распарадчым дакументам.

Да ліку камбінаваных дакументаў належаць: авансавая справаздача, патрабаванне на водпуск матэрыялаў са склада, прыходныя і выдатковыя касавыя ордэры і інш.

Паводле спосабу аддюстравання аперацый дакументы бываюць асноўныя (першасныя) і зводныя. Асноўныя дакументы непасрэдна афармляюць гаспадарчыя апе-рацыі і з'яўляюцца першым сведчаннем іх ажыццяўлення. Да іх належаць: чэк на атрыманне грошай з банка, патрабаванне на водпуск матэрыялаў са склада, плацежнае патрабаванне і інш. Зводным называецца дакумент, які абагульняе дадзеныя асноўных дакументаў, напрыклад, разлікова-плацежная ведамасць, таварныя, касавыя справаздачы.

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў — рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д.). Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае ято фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоўлівасцца прызначэннем дакументаў. Напрыклад, акт, загад, пратакол маюць неаднолькавы набор рэквізітаў. Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам.

Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку — стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзiцда месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам.

Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Бланк ліста і агульны бланк адрозніваюцца дзвюма парамі рэквізітаў. Гэта — адрас установы-аўтара (індэкс, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона, нумар рахунку ў банку) у бланку для ліста і від дакумента (або месца для гэтага рэквізіта) у агульным бланку — першая пара; спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента ў бланку для ліста і месца складання дакумента ў агульным бланку — другая пара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]