Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

У залежнасці ад сферы ўжывання лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання, або cпецыяльную. Такі падзел лексікі асноўваецца на ўліку структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова.

Словы, якія пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і якія выкарыстоўваюць усе носьбіты мовы (самыя разнастайныя сацыяльныя групы насельніцтва: прафесіянальныя калектывы, грамадскія і вытворчыя арганізацыі, прадстаўнікі розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыняў, жыхары адной мясцовасці і г.д.) складаюць агульнаўжывальную лексіку, а словы, якімі карыстаюцца пераважна асобныя групы насельніцтва, словы, абмежаваныя пэўнай тэрыторыяй ці сферай дзейнасці людзей, - гэта лексіка абмежаванага выкарыстання.

Агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро яе лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі, дзеясловы, прыслоўі і службовыя часціны мовы (горад, лес, мова, холад, шчасце; блакітны, вялікі, зімні, лагодны, жнівеньскі; мы, яны; тры, пятнаццаць, шэсцьдзесят; ехаць, любавацца, спачуваць, радавацца; важна, добра, моцна і г.д.).

Да лексікі абмежаванага выкарыстакня напежаць словы спецыяльныя, дыялектныя, жаргонныя. Паколькі дыялектныя і жаргонныя словы знаходзяцца па-за слоўнікам літаратурнай мовы, то разгледзім толькі спецыяльную лексіку.

Да спецыяльнай лексікі адносяцца тэрміны і прафесіяналізмы.

Тэрміны (ад лац. "terтіna" - граніца, мяжа, пагранічны знак) - гэта словы ці словазлучэнні, якія абазначаюць спецыяльнае паняцце са сферы навукі, культуры, вытворчасці і заключаюць у сабе дакладнае лагічнае азначэнне гэтага паняцця. Найчасцей яны ўжываюцца ў навуковай і навучальнай літаратуры. Тэрміны ў адрозненне ад агульнаўжывальных слоў не маюць сінонімаў. Напрыклад: атмасфера, бюджэт, гравюра, дзейнік, імпульс, сертыфікат, сінус, сюжэт, спадчыннасць, менталітэт, эвалюцыя і інш.

Прафесіяналізмы - гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з'явы і да т.п. Напрыклад: "камбуз" - кухня на судне; "шапка" - агульны загаловак для некалькіх газетных нататкаў; "дворнік" - шклоачышчальнік; "цэйтнот" - недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках; "талер" - рухомая металічная пліта ў друкарскай машыне і г.д.

Паводле актыўнасці ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Актыўную лексіку складаюць агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы. Гэтыя словы абслугоўваюць штодзённую моўную дзейнасць людзей ва ўсіх сферах зносін. Такіх слоў у беларускай мове большасць: час, лета, брат, блізка і г.д.

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і г.д. Новыя паняцці, з'явы рэчаіснасці, прадметы, якія ўзнікалі ў пзўны канкрэтны перыяд функцыянавання мовы, патрабавалі новых слоў-назваў. I наадварот, у сувязі са знікненнем нейкіх паняццяў, рэчаў, рэалій выходзілі з ужытку і словы, якія іх абазначалі.

Неалагізмы – словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны: тэрмавізар, венераход, аэраджып, а таксама вядомыя словы з новым значэннем: камерцыйны дырэктар, прыватызацыя, безнаяўныя разлікі і г.д.

Словы, якія ўжо штодзённа не ўжываюцца, адносяцца да ўстарэлай лексікі і падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй”: ураднік, цівун, асаднік, лучына, харунжы.

Архаізмы – устарэлыя словы, якія маюць адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове, паколькі тыя прадметы, з’явы, працэсы, назвамі якіх яны з’яўляюцца, існуюць і ў наш час: іспыты – экзамены, атрамант – чарніла, каліта – сумка.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Выпішыце ў адзін слупок некалькі слоў, якія належаць да агульнаўжывальнай лексікі, у другі - словы спецыяльныя. Абгрунтуйце свой выбар. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Сущность предприятия и формы экономической деятельности.

Предприятие является первичным звеном в народном хозяйстве страны. На предприятии производятся товары, выполняются работы, оказываются услуги; создаются рабочие места, которые обеспечивают занятость трудоспособного населения и потребительский спрос. Предприятие является основным налогоплательщиком, пополняет доходную часть государственного и местного бюджетов. Эффективная работа предприятий – важнейшее условие благосостояние нации и процветания государства.

В социально-рыночной экономике предприятием является самостоятельный субъект хозяйствования, обладающий правами юридического лица, деятельность которого направлена на получение прибыли, осуществляется на свой риск и по свою имущественную ответственность.

Предприятие представляет собой имущественную обособленную хозяйственную единицу, организованную для достижения какой либо цели, т.е. это экономическая единица которая:

  • Самостоятельно принимает решения;

  • Реально использует факторы производства для изготовления и продажи продукции

  • Стремиться к получению дохода и реализации других целей

Практыкаванне 2. Спішыце словы. Адкажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца.

Абзац, акустыка, балада, баланс, брута, бюджэт, вестыбюль, гаўптвахта, гіпатэнуза, гол, док, дэкарацыя, іск, каравул, карэктура, мензурка, наркоз, партэр, рампа, рапіра, скальпель, транзіт, указ, прыбытак, якар, шпрыц.

*Растлумачце значэнне тэрмінаў. Пры неабходнасці звяртайцеся да "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы".

Практыкаванне 3. Пазнаёмцеся з "Русско-белорусским экономическим словарем". Выпішыце дзесяць новых слоў - прафесіяналізмаў. Складзіце з імі сказы.

Практыкаванне 4. Падбярыце да беларускіх словазлучэнняў адпаведныя рускамоўныя.

Административное взыскание; состав преступления; бездействие преступное; взяточничество; вменяемость; делопроизводство; деятельное раскаяние; длящееся преступление; заблуждение; исполнительные надписи; клевета; лишение свободы; мнимая оборона; небрежное хранение огнестрельного оружия; обвиняемый; побег; расхищение; стадии умышленного преступления; телесные повреждения; уклонение от исправительных работ; формы соучастия; хранение; ценные бумаги; явка с повинной.

Для даведак: склад злачынства; нядбайнае захоўванне агнястрэльнай зброі; хабарнiцтва; бяздзейнасць злачынная; выканаўчыя надпісы; паклёп; яўка з пакаяннем; формы саўдзелу; стадыі наўмыснага злачынства; абвінавачаны; дзейнае раскаянне; раскраданне; цялесныя пашкоджанні; уяўная абарона; пазбаўленне волі; уцёк; наяўная свядомасць; хаванне; ухіленне ад папраўчых работ; каштоўныя паперы; працяглае злачынства; адміністрацыйнае спагнанне; увядзенне ў зман.

Практыкаванне 5. Да ўстарэлых слоў першага слупка падбярыце сінонімы з другога слупка, Вызначце іх стылістычную прыналежнасць.

бортнік шчокі

чало чарніла

лемантар пчаляр

штандар лоб

дзіда плечы

дыярыуш піка

ланіты сцяг

рамены дзеннік

атрамант буквар

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст.. Знайдзіце ў ім спецыяльныя словы і тэрміны. У якой галіне навукі яны выкарыстоўваюцца? Складзіце з імі свае сказы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]