Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
258
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать
      1. Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў I iх саюзаў”

1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2007 г. адлiчэннi на ўтрыманне апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў унiтарнымi прадпрыемствамi, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца гэтыя таварыствы i саюзы, праводзяцца ў памеры не больш за 1 працэнт ад агульнага аб’ёму выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (тавараў, работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi, адносяцца на сабекошт i ўключаюцца ў склад затрат на вытворчасць i рэалiзацыю названай прадукцыi (тавараў, работ, паслуг), што ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi.

2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа.

3. Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў вызначыць памер адлiчэнняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага Указа, з улiкам фiнансавага стану унiтарных прадпрыемстваў, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца спажывецкiя таварыствы i iх саюзы. (“Звязда”, 2006)

§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне

У духоўнай спадчыне кожнага народа ёсць выразы, якім суджана самой іх прыродай перажываць стагоддзі і эпохі, захапляць сваёй мудрасцю многія пакаленні. Да такіх выразаў належаць фразеалагізмы.

Ф р а з е а л о г і я (ад грэч. "phrasis"— выраз, моўны зварот і "logos" — вучэнне) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца значэнні фразеалагізмаў", іх структура, адносіны да слова і словазлучэння, іх паходжанне і ўжыванне ў мове. Фразеалогіяй яшчэ называюць і сукупнасць фразеалагізмаў пэўнай мовы.

Словы, з якіх складаецца сказ, спалучаючыся паміж сабой, утвараюць словазлучэнні - сінтаксічныя адзінкі з двух або больш граматычна аб'яднаных знамянальных слоў. Адны словазлучэнні могуць быць свабоднымі, дзе кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і можа свабодна ўступаць у сінтаксічную сувязь з іншымі словамі: сусветны прагрэс, сусветная эканоміка, прагрэс ў вытворчасці і г.д.

Іншыя словазлучэнні несвабодныя, у іх словы аб'яднаны ў адно сэнсавае цэлае, з'яўляюцца сінтаксічна непадзельнымі і ў сказе выступаюць як эквіваленты асобных слоў і словазлучэнкяў. Напрыклад: узяць сябе ў рукі — супакоіцца; звесці са свету - знішчыць, загубіць; без аглядкі - вельмі хутка і г.д.

Фразеалагізмы, як і словы, - істотны састаўны кампанент мовы. Але яны адрозніваюцца ад слоў тым, што ў пераважнай большасці выступаюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў.

Фразеалагізмы як моўныя адзінкі маюць свае прыметы.

Асноўнымі з іх з 'яўляюцца:

- узнаўляльнасць: фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта - гатовыя адзінкі з вядомым, самастойным значэннем, напрыклад: жыць душа ў душу - вельмі добра, дружна, у поўнай згодзе; мазоліць вочы - дакучаць;

- устойлівасць, якая выражаецца ўстойлівасцю яго складу і значэння. Так, фразеалагізм збіцца з ног складаецца з трох абавязковых кампанентаў і за ім замацавана значэнне “стаміцца, змарыцца”;

- шматкампанентнасць, што азначае неабходаасць мець у сваім складзе не менш як два словы,

- сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць. У фразеалагізме словы страчваюць сваё першаснае значэнне і зліваюцца ў цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яго склад.

Напрыклад: у фразеалагізме “акунёў вудзіць”, які мае значэнне "драмаць", словы-кампаненты поўнасцю страцілі, свае першаснае значэнне.

У некаторых фразеалагізмах словы-кампаненты наогул страцілі свае самастойнае значэнне і сталі зусім незразумелымі. Як асобныя лексічныя адзінкі ў мове яны зусім не ўжываюцца: даць дыхту, біць бібікі, збіць з панталыку.

У беларускай мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэннні. Яны гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс:

апусціць рукі (у час працы) - апусціць рукі - "страціць волю, жаданне да дзейнасці";

вуды закідаць (у рэчку) - вуды закідаць- "рабіць намекі на штосьці";

пагрэць рукі (над вогнішчам) - пагрэць рукі (на чым-небудзь) “атрымаць выгаду”.

Пераклад фразелагізмаў з адной мовы на другую ў большасці выпадкаў ажыццяўляецца шляхам падбору аднолькавых або блізкіх сэнсам адпаведнікаў.

Напрыклад : адмыкаць адамкненыя дзверы – ломиться в открытую дверь; абое рабое - два сапога пара, павесіць галаву - повесить голову - to hang ones head, браць да сэрца-принимать близко к сердцу - to take smth to heart.

Фразеалагічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў

У сучаснай беларускай мове шмат запазычанных фразеалагізмаў, што прыйшлі да нас з іншых моў: з рускай - молада – зелена – молодо - зелено, ісці ў ногу з часам - идти в ногу со временем, з вачэй далоў і з сэрца вон- с глаз долой из сердца вон; з нямецкай - мець грунт пад нагамі - festen Boden unter den Füßen haben, ні рыба ні мяса – weder Fisch noch Fleisch, іграць першую скрыпку - die erste Geige spielen, з французкай: раз і назаўседы - une fois pour toutes, мець месца - avoir lieu, з англійскай – прайсці агонь і ваду- to go through fire and water, рукі прэч - hands off.

Беларуская мова надзвычай багатая на фразеалагізмы. У іх непаўторна, самабытна і арыгінальна адлюстраваны вялікі гістарычны вопыт беларускага народа, яго за стагоддзі накопленыя мудрасць, нацыянальны ўклад жыцця і побыту.

Да фразеалогіі некаторыя вучоныя адносяць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы.

Прыказкі – гэта кароткія выслоўі павучальнага зместу. Напрыклад: Жыць – Радзіме служыць; Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж.

Прымаўкі – вобразныя выслоўі, якія характарызуюць канкрэтныя з’явы рэчаіснасці і вызначаюцца сінтаксічнай незакончанасцю. Напрыклад: Ні к сялу ні к гораду; Ні гневу ні ласкі.

Крылатыя словы і афарызмы – гэта трапныя, яркія выразы або цытаты з твораў вядомых грамадскіх дзеячоў, вучоных, выдатных пісьменнікаў. Напрыклад: Кожны чалавек – гэта цэлы сусвет. (К. Чорны); Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма. (К. Чорны); Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраешь.(К-с)

Фразеалогія - гэта бясцэнны скарб мовы. Умелае карыстанне гэтымі залацінкамі народнай моватворчасці робіць нашу мову і маўленне вобразнымі, каларытнымі, эмацыянальнымі, маляўнічымі, дае магчымасці для стварэння свайго ўласнага моўнага аблічча, свайго адметнага стылю. Авалоданне фразеалагічным багаццем - адзін з дзейсных сродкаў павышэння моўнай культуры кожнага, хто шануе роднае слова

Практыкаванне 1. Прачытайце ўрыўкі з мастацкіх твораў і сказы, знайдзіце фразеалагізмы і растлумачце іх сэнс.

  1. Цяпер жа ў Каржакевіча намер быў адзін: застацца убаку, паказаць, што ен тут нічым не зацікаўлены. Вось чаму, калі пачалі выбіраць дэлегацыю ў саўгас і выставілі яго кандыдатуру, ён адмахнуўся рукамі і нагамі, сказаўшы, што тут усе карты ў рукі беднаце, няхай яна сама для сябе стараецца. Ён нават спрабаваў адгаворваць: ці варта гэта, шмат турботы. Ды яшчэ ці выйдзе што. Але гэтым яшчэ падліў масла ў агонь.

  2. Малады салдат не зводзіць вока - сцеражэ Айчыны родны бераг.

  3. Каму-каму, а Валошку маніць не дай бог, на чыстую ваду ўсе роўна выведзе. Не сення, дык заўтра.

  4. Дзед Талаш ускінуу плячамі, ямчэй паддаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачыма навокал і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні, і раптам знямеў...

  5. Так век жыві і век вучыся,

Не плюй у студню... Гэта так...

Як доктар, сам лепш палячыся

I на ўсе рукі будзь мастак.

6. А хлопцы проста збілісь з тропу

I ў нейкім страсе і ў захопу

На дзядзьку кухара глядзелі,

Як бы яны аслупянелі.

Практыкаванне 2. Устаўце замест кропак прапушчаныя словы-кампаненты. Растлумачце сэнс фразеалагізмаў.

Як гара ... звалілася, адчыніць ... у іншы свет, біцца ... аб лёд, хапаць ... з неба, зубы класці..., у... рог скруцiць, мароз ... па скуры, іскры ... з вачэй, не ... шыты, кляваць ..., белая..., працаваць... рукавы.

Вызначце, якія з гэтых словазлучэнняў могуць быць свабоднымі. Складзіце сказы з імі як з фразеалагізмамі і як са свабоднымі словазлучэннямі.

Практыкаванне 3. Складзіце сказы з наступнымі фразеалагізмамі.

Сем пятніц на тыдні, да трох не гавары, на сёмым небе, і след прастыў, дзе наша не прападзе, за светам, як на далоні, паказаць, дзе ракi зiмуюць, замарыць чарвяка, ад'ядаць сэрца, галавой налажыць, чмурыць галаву каму-н, і брывом не вядзе, мянціць языком, натапырыць вушы, на скрут галавы, скруціць шыю, твар у твар.

блізка

добра працаваць.

нечакана, раптоўна

усе без выключэння

хлусіць, гаварыць абы што

хутка бегчы

Усе як адзін, наверзці сем корабаў, высалапіўшы язык, рукой падаць,аж пяткі блішчаць, як гром з яснага неба, пад бокам, да сёмага поту, у адзін голас, усе без выключэння, зямлі не чуць пад сабой, намалоць глупства, закасаўшы рукавы, як з прывязі сарваўся, як з неба зваліцца, як з-пад зямлі вырас, на ўсю моц, плесці лухту, дурыць галаву, як снег на галаву

Практыкаванне 4. Да слоў левага слупка падбярыце фразеалагізмы з правага слупка. Дзе магчыма, складзіце сінанімічныя рады фразеалагізмаў.

Практыкаванне 5. Знайдзіце фразеалагізмы ў сказах з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Растлумачце, чаму вы лічыце іх фразеалагізмамі.

1. Паслухаць вас, усе вы хваты! А чуць да дзела — душа ў пяты. 2. А вось папробуй на цікавасць, стрымай службовую рухавасць, служы, спусціўшы рукавы, і выкінь службу з галавы,— такія ў лесе выйдуць справы — пажар, парубкі і патравы — не адкараскацца ад ліха. 3. А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, бо там парадак вельмі строгі, там падпілуюць табе рогі, калі парушыш дысцыпліну. 4. Апроч таго, тут абжыліся, на ногі трохі падняліся. 5. А авадні, як рой пчаліны, сляпіцай лезуць да скаціны. 6.То часам смехам, а то ў злосці перамывалі панам косці, рашалі розныя пытанні наконт сяброўскага спаткання... 7 ...Хто шнур зжуе няроўным плехам — Антось яго ўжо дойме смехам, задзене проста за жывое, хоць сэрца ў дзядзькі і не злое. Затое ж дзядзька хват і дока, набіў на косах сваё вока, і калі выбера ён коску — не пара іншаму падоску...

Практыкаванне 6. Растлумачце сэнс наступных выразаў, знайдзіце адпаведныя выразы ў рускай мове. Звярніце ўвагу на рад і лік назоўнікаў.

Як з гусі вада; надзьмуцца як мыш на крупы; наступіць на балючы мазоль; адваротны бок медаля; насіцца як кот з селядцом.

Практыкаванне 7. Выпішыце спачатку прыказкі, а потым — крылатыя выслоўі. Назавіце аўтараў крылатых выразаў.

1. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. 2. Гуслям, княжа, не пішуць законаў. 3. Мой родны кут, як ты мне мілы. 4. На галаве строй, а ў хаце з лапатай стой. 5. Не тое багацце, што далі, а тое, што рукамі набылі. 6. Забілі зайца не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. 7.І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго». 8. Няўмелыя рукі і плоту не загародзяць. 9. I тчэ, забыўшыся, рука замест персідскага ўзору цвяток радзімы васілька.

Практыкаванне 8. Знайдзіце ў тэксце прыказкі і фразеалагізмы. Апішыце сітуацыю, у якой яны могуць ужывацца.

Лявоніха і Сымоніха – гэта дзве блізкія суседкі, дзве вясковыя ягадкі. Жывуць яны побач, пасярод вескі, хата супроць хаты...

Размова іх на першы погляд здаецца самай простай і бязвіннай, як дзіцячая гутарка. Але каб зразумець глыбокі сэнс яе, патрэбен добры тлумач, іначай чалавек не пачуе аніякага праўдзівага смаку, анічагусенькі не зразумее.

- Дзень добры, Сымоніха! – кажа Лявоніха.

Гэта значыць: галавой уніз, паскудніца!

- Добры дзень, Лявоніха! – кажа Сымоніха.

Гэта значыь: згінь ты, прападзі, падла старая!

- А даўненька мы не бачыліся, суседачка!

Гэта значыць: дай бог, каб цябе, паганіцу, ужо болей аніхто ніколі не бачыў.

- А во, іду даведацца, як ты маешся, міленькая.

Гэта значыць: чаму так доўга ліха цябе яшчэ не забрала, шэльма?

Пры гэтым суседкі дробнымі і пэўнымі крокамі падыходзяць адна да адной, не спыняючы гутаркі. Нібы войска на войска наступае.

- Эт, - кажа Лявоніха цукровым голасам, - жыву-гадуюся, як гарох той пры дарозе, кратаюся як-колечкі. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка?

Гэта значыць: трасца табе ў бок, ліха тваей матары. Прыйшла ты, сарока, выведаць, што ў хаце маей робіцца – скулле даведаешся, не дачакаешся, анічагусенькі не скажу!

- Эт, - кажа Сымоніха мядовым галаском, - добра не чуваць і ад ліха не ціха. Ой, бедная мая галовачка! Ой, жыцце мае палын-травіцаю зарасло! Прыяцельніцы можна трохі пажаліцца ды паскардзіцца.

Гэта значыць: каб ты не дажыла, аніяк не дачакалася, пакуль я буду табе хваліцца, нячыстая душа, сваім багаццем. Працую і жыву. Бог і рубельчык і тым, і сім не абміне – я не такая крывуля, як ты!.. А ў нядзелю ідуць разам на кірмаш, як ні ў чым не бывала, і сяброўства ў іх яшчэ болей павялічваецца 9999999999

  • Раздзел 4

Тэрміналагічная лексіка

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]