Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Як Іван Ігнатавіч пайшоў у магазін.

Іван Ігнатавіч ішоў па вуліцы і нёс вялікую торбу, з якой высоўваліся лапкі курыцы. Тут ён сустрэў Пятра Пятровіча. Петр Пятровіч спытаў, з якой гэта пары Іван Ігнатавіч пачаў хадзіць па магазінах. Іван Ігнатавіч адказаў, што, па-першае, Алена Якаўлеўна сказала, што больш ніколі ў жыцці яна не падніме сумку, якая важыць больш за пяць кілаграмаў, а па-другое, гэтым жанчынам нічога нельга даручыць. Калі яны прыходзяць у гаспадарчы аддзел, то самае большае, што яны бачаць – гэта бульбачыстка. Іншыя неабходныя ў гаспадарстве рэчы – стамескі, долаты, шрубцынгі – для іх папросту не існуюць. Петр Пятровіч адказаў, што яшчэ менш даверу ён адчувае да магазінаў, бо, каб набыць неабходнае для рамонту – алейныя фарбы для падлогі, пэндзлі, мел, шпалеры, бусцілат, - яму трэба было аб’ездзіць увесь горад. Да іх падышоў трэці спадар і сказаў, што калі ім патрэбныя фінская эмаль ці італьянскі ўнітаз, то ён можа з легкасцю забясечыць іх гэтымі рэчамі. Цвікі, шрубы і адверткі ў яго таксама ёсць, і ўсе гэта лепшых замежных фірмаў і па цэнах ніжэй за існуючыя. Іван Ігнатавіч і Петр Пятровіч узрадаваліся, селі на тралейбус і паехалі да незнаемага грамадзяніна. ( )

Раздзел 6 правапіс

§19. Правапіс галосных е, ё, я

Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: снег снягі, лёд лядок, нясмела, нядобры, бязмежны, бясконца, землямер, бранябойны.

Ненаціскное е не пераходзіць у я:

а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;

б) у словах неславянскага паходжання, у тым ліку і ва ўласных назвах пасля г, к, х, а таксама ва ўсіх утварэннях ад гэтых слоў: калектыў, легенда, медаль, сезон, перон; Германія, Аргенціна, Туркестан, Херсон; калектыўны, легендарны, метровы, Герасімаў.

У дауно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, ялейны, янот, ярмолка, яурэй, яфрэйтар.

Пачатковае я ва уласных назвах (імёнах, прозвішчах), а таксама каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску: Яўтух — Яўтуха, Ярмак —Ярмака, Якуб — Якубовіч, Яраш — Ярашэвіч, свята — святкаваць; завязь, месяц, лямантаваць, сувязь, пояс, памяць, пяцігодка, цягнік, цяжкаваты, тысяча, мяккаваты, выгляд, дзевяць, дзесяць, чэлядзь, Прыпяць, цягавіты, яснавокі, ясянёвы, ядавіты, языкаты, яравізацыя, ястрабок, Яраслаўль.

Практыкаванне 1. Уставщь прапушчаныя літары і растлумачыць іх напісанне.

С...л...нін, с.ляне, П...трусь, ц...гнеш, св...ткаванне, дз...журны, Г...ракл, се...лка, св...тлаваты, м...тал, г...н...рал, верас...нь, с...местр, ве...ць, б...звы...зна, н...выразна, сл...ды, пал...вод, вас.мнаццаты, ан...кдот, н...здольны, сп...ваць, б...злессе, ве...лка, дроб...зь, тэл...граф, сц...на, с.кунда, высв...тліць, в...ранда, бран...нос...ц, сво...асаблівы, ал...горыя, б...тон, Ал...ксандровіч, ...вангелле, Св...тлана, дз...сятка, л...сны, б...зводдзе, н...кепскі дз...сятні, н...в...сёлы, б...зладдзе, н...добразычлівы, св...тло, м...тодыка, м...тафара, г...рой, вын...ньчыць.

Практыкаванне 2. Пры спісванні ўтавіць замест кропак прапушчаныя літары.

1. Жыў л...снік са сваей л...снічыхай каля завадзі ціхай. 2. Доўгі след пал...вых кал..ін выв...ў нас да родных м...сцін, да м...сцін, дзе з маленства я рос, да с...броў дубоў, да с...бровак б...роз. 3. Ц...жкавата было падаваць на развітанне руку і сказаць нейкае па-жаданне. 4. Крыху адвык ад в...лікіх гарадоў, людскіх патокау, нават ад ц...гніковага стукату і лязгання. 5. Праз л...сы, праз узгоркі да нас дал...цеў н..чакана голас дыктара. 6.Праз некалькі хвілін мы пайшлі ў той дз...вяты вагон. 7. Н...б...спека падсц...рагала Карпаўну на кожным кроку. 8. 3 с...керай пал...шук пайшоў у лес, як і раней хадзіў ён н...аднойчы.10. Прыйшлося мне, у сваю чаргу, быць адказным дз...журным на кухні.11. А недзе далека у цёплым тумане зазыўна гудуць ц...гнікі. 12. Перад тым двое сутак м...ла м...целіца. Усе сц...жынкі, усе дарогі занесла снегам, нам...ло на адкрытых м...сцінах в...лікія гурбы. I такой дарогі мне дзес...ць міль.

Практыкаванне 3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

а) м...тровы; і) н...бесы;

б) в...роўка; к) б...нзін;

г) прыв...зь; л) гіп...рбала;

д) кол...р; м) с...ржант;

е) мес...ц; н) к...фір;

ж) з...лены; о) н...навісць;

з) тыс...ча; п) вал...р’янка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]