Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§28. Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку слова, якое стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: Надвечар у першы дзень Аляксей ужо быў у баі. (I. М.) Туравец, які сачыў за полем, убачыў навод далек постаці. (I. М.);

б) у пачатку ўласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, за Уралам;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі [у] утварае самастойны склад: натарыус, кансіліум, аул, шлагбаум, акварыум

У (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, у сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, кроў, настаўнік;

б) пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі [у] не ўтварае самастойнага склада: аўкцыён, аўдыторыя, паўза, лаўрэат;

в) пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова

заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач,паўднёва-ўсходні; калгас «Перамога» ўзнагародзілі ордэнам.

У вершаванай мове для захавання рытму іншы раз пішацца ў замест у і наадварот: І так мілы хлопцу сталі родныя палеткі, лес, што кінуў ў сіняй далі, ўзгоркі, межы, кветкі... (К-с) Цяжка дзеўчыне, ой, цяжка у чужым палоне. (Т.)

Практыкаванне1. Устаўце прапушчаныя літары ў - у. Растлумачце правапіс.

На ... краіне, натары...с, ванька-...станька, ва ... ніверсітэт, пазднева-....сходні, па...за, праменні ...льтрафіялетавыя, рады...с, рака ...шача, стра...с, прэзіды...м.

1. Шлагба...м быў спушчаны. 2. Усю ягоную маемасць прадавалі з а..кцыена. 3. Гучнае і радаснае “...ра” страсянула паветра. 4. Край ...весь Міхед абмераў пешу ...поперак і ...доўж. 5. Галіна ....ладзіміраўна заціснула рот далонямі, каб не закрычаць, не завыць па-бабску ад свайго ...довінага гора. 6. Падышоў я да ветрыка, зірнуў-конь цемна-шэры, ...яблыках, але, відаць, біты-перабіты, худы-худы. 7. Пасля ...ніверсітэта я працаваў ... рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”

§29. Правапіс разам і праз злучок. Н а з о ў н і к

Разам пішуцца

  • назоўнікі, у якіх асновы звязаны пры дапамозе злучальных галосных: краявід, землякоп.

  • назоўнікі з першай часткай аўта-, вела-, мота-, кіна-, радые-,аэра-: фотавітрына, кінатэатр.

  • частка паў- з агульным назоўнікам: паўсшытка, паўгода.

Праз злучок пішуцца

  • назоўнікі, утвораныя з двух самастойных слоў без злучальных галосных: школа-інтэрнат, прэмер-міністр.

  • назоўнікі з першай часткай віцэ-, обер-, унтэр, экс-, лейб-, штаб-: віцэ-прэзідэнт, унтэр-афіцэр.

  • уласныя назвы з часткай паў-: паў-Беларусі, паў-Віцебска.

П р ы м е т н і к

Разам пішуцца

  • прыметнікі, утвораныя ад спалучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы: чарнавокі, круглатвары, іншамоўны.

  • прыметнікі ў склад якіх уваходзіць прыслоўе: вечназялены, малапрыкметны, добразычлівы.

  • прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, салігорскі.

Праз злучок пішуцца

  • прыметнікі , утвораныя з двух і больш прыметнікаў: руска-беларускі, гаркавата-салены, празрыста-блакітны.

  • прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок : буда-кашалеўскі, давыд-гарадоцкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]