Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Сустрэча, прывітанне

У беларускай мове мовазнаўцы налічваюць больш за 200 адзінак формул вітання, якія абслугоўваюць пачатковы момант зносінаў людзей і цесна звязаныя з паняццем "сустрэча".

Практыкаванне 2. Прачытайце словы і звароты ветлівасці, якія ўжываюцца ў беларускай мове пры сустрэчы і прывітанні і вызначце, каму і ў якой сітуацыі яны могуць быць сказаны. Складзіце вусна 2-3 сказы (на выбар)

Добры дзень! Дзень добры! Добрага дня! Добрай раніцы! Добры вечар! Вечар добры! Добры дзень (вечар) вам! Добры дзень (вечар) добрым людзям! Добры дзень у хату! Здаровы былi! Здароў! Прывітанне! Вітаю вас! Каго я бачу! Бацюхны мае! Хто ж гэта! Маё шанаванне! Гонар маю! Чэсць!

Дапоўніце слоўнік словамі і выразамі, якімі карыстаюцца жыхары вашых родных мясцін пры сустрэчы і вітанні адзін аднаго.

*Практыкаванне 3. Заўважана, што ў вёсках вітаюцца нават незнаёмыя людзі. Растлумачце сэнс гэтага звычаю.

Сітуацыя развітання

У народзе кажуць, як развітаешся, так потым і прывітаешся. I маюць рацыю тыя, хто так кажа.

Сітуацыя развітання - гэта апошняя, заключная стадыя зносінаў, таму яе можна разглядаць як вынік папярэдняй размовы і праекцыю ў будучыню, як планаванне і прадчуванне наступных сустрэч. У беларускім моўным этыкеце сітуацыя развітання - адна з самых экспрэсіўных. Ёй характэрны цеплыня, спагадлівасць, шчырасць, што дае надзею на добрыя адносіны суразмоўцаў у далейшым. Выбар моўных формул у сітуацыях развітання залежыць, безумоўна, ад удзельнікаў і абставін.

Практыкаванне 4. Прачытайце словазлучэнні, якія адлюстроўваюць сітуацыю развітання. Вызначце універсальныя і сітуатыўныя формулы. Складзіце некалькі сказаў.

Да пабачэння! Да сустрэчы!

Да ранiцы! Да вечара!

Да новага спаткання!

Дазвольце з вамi развiтацца!

Бывай! Мы яшчэ сустрэнемся!

Заставайцеся здаровы (здаравенькі)!

Шчаслiва вам!

Пабачымся! Пакуль!

Будзьце благаславёны на дабрыню!

Мiр вам! Жывіце з мірам!

Засцеражы вас Бог!

Асобную групу развітанняў складаюць формулы, адрасаваныя тым, хто ад'язджае, бо шлях, дарога сімвалізавалі раней пераход ад "свайго" свету у свет "чужы", часам небяспечны, варожы. Таму на дарогу выказвалі такія пажаданні:

Шчасці Божа ў дарозе!

3 Богам!

Шчаслівай дарогі!

Шчасліва вярнуцца!

У добры час!

Час добры на дарогу!

Хай цябе мінае ліха ў дарозе!

Гладкай вам дарожанькі!

Ручнічком дарожанька! і інш

Пажаданні, падзяка, пачуцці

Практыкаванне 5. Прачытайце словы і словазлучэнні, якімі выказваюць розныя пажаданні. Акрэсліце сітуацыю іх ужывання.

Усяго добрага (найлепшага)! Хай вам шчасціць! Хай будзе ўсе добра! Хай лес вам не здрадзіць! Дабранач! Добрай ночы! Дай Бог вам легкі сон да свету! Смачна есці! Смачнога! Сыць вам, людзі!

  • Хлеб ды соль! — растлумачце сэнс гэтага выразу.

Практыкаванне 6. Дапоўніце словазлучэнні да сказаў.

Сардэчна дзякую вам(табе) за ... Шчыра ўдзячны ... Калі ласка ... Я вам вельмi абавязаны… Дзякую вам за …

Як бачым, у беларускім маўленчым этыкеце існуе мноства разнастайных формул, якія адлюстроўваюць адносіны людзей у самых розных абставінах, што таксама сведчыць аб моўным багацці беларускай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]