Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§20. Правапіс галосных о, э

Галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на месцы о, э пішацца а: горы гара, рэкі рака. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло ненаціскное [о] пераходзіць у [ы]: гром грыміць, глотка глытаць. Ненаціскное [о] захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-гo-го, а таксама ў канцы іншамоўных слоў пасля "галоснай: Антоніо, Ватэрло.

Ненаціскное [э] захоўваецца:

а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;

б) у словах асэнсаваць, пераасэнсаванне і іншых утварэннях ад слова сэнс;

в) у пачатку інпгамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя;

г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, таксама цвёрдых [д], [т]: джэнтльмен, жэтон, рэвізія, шніцэль, чэмпіён, дэлегат, тэлефон.

У даўно запазычаных словах [э] перайшло ў [а], а ў некалькіх словах — у [ы]: характар, літаратура, адрас, бухгалтар, майстар; брызент, дрызіна, канцылярыя, рысора, цырымонія.

Практыкаванне 1. Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс о, э або ы.

Ветеран, водолаз, демонстрировать, депеша, депутат, дремота, дровосек, Женева, зарево, литературный, поцеловать, рецензия, решето, секретный, церемониться, черемуха, телецентр, Щедрин, характеристика, дефект, лотерея, сердечный, кровавый, цена, майонез, шерстяной, театр.

Практыкаванне 2. Спісаць і ўставіць замест кропак прапушчаныя літары.

1. Калгас меў свой паравы млын, ц...гельню, лесапілку, ...лектрастанцыю. (Крап.) 2. Аднойчы група д...легатаў наведала дзяржаўны т...атр. (Сам.) 3. Глянуў я ў карц...р — таксама нікога, дыхала стынню з ц...менту падлога. (Бр.) 4. Аднойчы з В...лгаграда да нас прыехаў інж...нер - удасканальваць новую д...таль. (ЛіМ) 5. Даша зрабіла ...легантны р...веранс Сасноўскаму і ўзяла Максіма пад руку. (Шам.) 6. Працавалі мы ў розных установах: жонка ў школе, я ў спажывецкай кааперацыі, фактычна с...кратаром-юрысконсультам,— вёў усе пр...т...нзійна-арбітражныя справы. (У. Д.) 7. Максіма трохі збянтэжыла прац...дура знаёмства Галіны Уладзіміраўны з Шугачовымі. (Шам.) 8. Па дарозе сустрэлі двух хлопчыкаў, якія ехалі на фурманцы ў кузню, везлі нейкую д...таль ад жняяркі для р...монту. (У. Д.) 9. Тут, у шпіталі, часам «земляком» называем разанец — астраханца, ад...сіт — растаўчаніна, ч...лябінец —хабараўца. (Шам.) 10. 3 прабоіны тэнд...ра вырываўся з шыпеннем струменьчык пары. (Лыньк.) 11. Госці ў часе антракту, пакуль р...жысёр рыхтаваў «камедыю», пакуль расстаўлялася д...карацыя на сцэне, пачалі падмацоўвацца. (Бяд.)

§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак

Галосныя [ы],[і] пасля зычных у націскным і ненаціскным становішчы заўседы вымаўляюцца выразна: журавіны, крывічы, білеты, дыплом.

Караневы [і] пасля прыставак на галосны, калі не ўтварае самастойнага склада, вымаўляецца як [й], гэта перадаецца і на пісьме: ісці – выйсці, імя – займеннік. Калі караневы [і] утварае склад, то вымаўляецца як [йі], пасля прыставак на галосны тады пішацца і: за[йі]скрыцца – заіскрыцца, за[йі]нець – заінець. Пасля прыставак на зычны ненаціскны караневы і прыстаўны [і] вымаўляюцца як [ы] і на пісьме абазначаюцца адпаведнай літарай: ісці – абысці, падысці; іграць – падыграць, абыграць.

Прыстаўны [і] пасля прыставак на галосны літара і звычайна не пішацца: памкнуцца, заржавець, замшэць, хоць і напісанне заімчаць, заімшэлы, заірдзецца нарматыўнае.

Літара і заўседы пішацца (хоць вымаўляецца [ы]) пасля прыставак між-, звыш-, дэз-, суб-, крнтр-, пан-: міжінстытуцкі, дэзінфекцыя, субінспектар, панісламізм, контрігра.

Літара і пішацца таксама ў складаных словах, першая частка якіх заканчваецца на зычны, а другая пачынаецца з і: палітінфармацыя, спортінвентар, бортінжынер.

.

Практыкаванне 1. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба прапушчаныя літары.

Ня…начай, непры..мальны, пад…дзеш, пры…дзе, с…сціся, раз…граць, аб…сці, без…менны, за…скрыцца, без…ніцыятыўны, за…сці, пры…мальнасць, пад…ду, пера…маць, пры…шоў, за…кнуцца, аб…ду, дэз…нфарміраваць, аб…лгаць, вы…шаў, пра…гравальнік, аб…мшэлы, дэз…нфекцыя, за…граць

Практыкаванне 2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ы:

а) за…мацца; е) за…кацца; л) спад…лба;

б) с…граць; ж) аб…сціся; м) с…сціся;

в) за…скрыцц з) пера…шлі дарогу; н) за…кнуцца;

г) вы…граць; і) пера…манне; о) па…менна;

д) раз…ходзіцца. к) спад…споду. п) суб…нспектар.

Практыкаванне 3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца і:

а) з…льну; е) контр…дэя;

б) …мкнуцца; ж) уз…шло;

в) аб…ржавелы; з) пера…маць;

г) дождж …мжыць; і) паліт…нфармацыя;

д) нітка …рвецца; к) аб…граць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]