Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Дыскусія

Кожнаму з нас часта, а тым больш кіраўнікам нейкіх устаноў, даводзіцца прымаць удзел у абмеркаванні якіх-небудзь пытанняў на палітычныя, навуковыя, грамадскія ці іншыя тэмы, адным словам, быць удзельнікам дыскусіі.

Дыскусія - гэта свабоднае публічнае абмеркаванне якога-небудзь спрэчнага пытання .

Мэта і сэнс спрэчкі – калектыўны пошук ісціны. Думак і меркаванняў можа і павінна быць шмат, і чым больш іх, тым лепш. Форма выказвання павінна адпавядаць нормам моўнага этыкету.

Выказваючы сваё меркаванне, трэба гаварыць спакойна, добразычліва, пераканаўча, лагічна, паслядоўна, абгрунтоўваючы свой пункт погляду. Адстойваць свае погляды трэба аргументавана. " У спрэчцы словы павінны быць мяккія, а аргументы цвердыя. ", - падкрэсліў Д.Вілкінс. Але нельга лічыць сваю думку адзіна правільнай толькі таму, што яна ваша.

Акрамя таго, трэба ўмець слухаць свайго апанента, не перабіваць яго, прызнаць за ім права на існаванне. Трэба паважаць іншую думку, пазіцыю, меркаванне, ідэю, цярпіма адносіцца да сваіх суразмоўцаў і ні ў якім выпадку не пераходзіць на павышаны тон, да агрэсіўных моўных прыемаў.

Практыкаванне 9. Прачытайце выказванне аднаго з замежных псіхолагаў Нормана Коўпленда. Абмяркуйце гэта выказванне, прытрымліваючыся правілаў вядзення дыскусіі.

"Чалавек, які не ўмее звязна і пераканаўча выкладаць свае думкі, ніколі не стане выдатным кіраўніком".

Практыкаванне 10. Скажыце пра што сведчаць мiмiка, жэсты ўдзельнiкаў наступных дыялогаў

A) - Прыйдзецца ўсе разбiраць,- дзелавiта сказаў Марозаў, склаўшы iнструменты.

- Зноў на два днi марокi,- нахмурыўся Саша.- Няўжо нельга знайсцi праблему, не разбiраючы?

B) - Цi cапраўды можна назваць такi метад навуковым? - гледзячы на Крывiцкага, рэзка адзначыў Лабанаў. Маршчыны сярдзiтым фантанчыкам паднялiся ад пераносiцы да крутога iлба.

- Бачыце, - павольна пачаў Крывiцкi, пачэсваючы востры, дрэнна паголены падбародак,- мы прытрымлiваемся такога прымiтыўнага правiла: калi пачаўся пажар, то не трэба праводзiць супрацьпажарныя мерапрыемствы.

С) - Лагута! – крыкнуў Iван Аляксеевiч

- Чаго? - адказаў Лагута з-пад машыны.

- Падыдзi сюды!

Лагута вылез, убачыў амартызатары ў руках Iвана Аляксеевiча і нахмурыўся.

- Гэта адкуль? - Iван Аляксеевiч паказаў на амартызатары.

Лагута зноў паглядзеў на iх, узяў адзiн у рукi, пацiснуў плячыма.

  • Не ведаю ...

  • Як - не ведаеш? - Iван Аляксеевiч кiўнуў на мяне. - Гаворыць, на складзе атрымаў!

  • На складзе ён новыя атрымаў! - Лагута павярнуўся да мяне. - Дзе новыя?

Толькi зараз я зразумеў у чым справа. Гэта адрамантаваныя амартызатары, але старыя... Мне стала няемка... Я збянтэжана ўсмiхнуўся....

  • Выбачай.... Пераблытаў (знакі прыпынку, адкуль тэксты)

Тэлефонная размова

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без тэлефоннай сувязі. Першае патрабаванне культуры тэлефонных зносінаў у службовай сферы - кароткасць, лаканічнасць тэлефоннай размовы. Перш чым патэлефанаваць, трэба добра абдумаць размову, якая мае адбыцца, дакладна ведаць, што вы хочаце паведаміць ці пра што запытацца.

Той, каму патэлефанавалі, павінен праінфармаваць аб установе ці яго падраздзяленні і назваць сябе. У сваю чаргу, той, хто тэлефануе, таксама павінен прадставіцца (назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду), а таксама назваць установу, якую ён прадстаўляе.

Прыватная размова можа весціся ў адвольнай форме, але і ў ёй неабходна звяртаць увагу на тон мовы, яе інтанацыю, бо часта для суразмоўцы абразлівымі бываюць не толькі словы, але і тон, якім гэтыя словы былі вымаўлены. Па тоне, па спосабе выказваць свае думкі, мы мяркуем пра выхаванасць чалавека, а гэта ў сваю чаргу уплывае на канчатковы вынік нашай справы.

Практыкаванне 11. Пракаменціруйце ў плане адпаведнасці (неадпаведнасці) моўнаму этыкету наступныя звароты ў тэлефоннай размове:

  • Алё! Гэта паліклініка? Скажыце, калі ласка, як працуе сення ўчастковы Юрчанка?

  • Прабачце, гэта чыгуначны вакзал? Ці ёсць на сёння білеты на цягнік "Мінск-Масква"?

  • Алё! Гэта ты, Максім? Ты не зможаш дапамагчы мне?

  • Мамачка! Гэта - я. Не хвалюйся, у мяне ўсё добра.

  • Таццяна Іванаўна! Добры дзень! 3 вамі гаворыць адна ваша знаёмая. Не пазналі хто?

Практыкаванне 12. Узнавіце рэплікі дыялогаў. Працягніце дыялог, прытрымліваючыся правіл моўнага этыкету.

a) А. ... .

В. Добра. Прыходзьце ў пятніцу ў 12 гадзін, дырэктар будзе на месце.

А. ...

б) А. На жаль гэты тыдзень будзе заняты.

В. ...?

А. Патэлефануйце дні праз два.

В. ....!

А. Прабачце, калі ласка, але...

в) А. Добры дзень. Можна запрасіць к тэлефону дырэктара курсаў?

B. ....?

А. Я бы хацела запісацца на курсы англійскай мовы.

В.

Практыкаванне 13. Перакладзіце на беларускую мову. Як суадносяцца паняцці ‘слова’ і ‘моўны этыкет’?

Слово - это не только условный знак для выражения мысли, но и художественный образ, вызванный самыми живыми чувствами, которые природа и жизнь выработали в первобытном человеке. Оно находится в тесной связи с народным бытом, мировоззрением, историей, обычаями людей, а язык - это святое наследие, которое переходит из поколения в поколение, от дедов к внукам. Каждое слово было легендой, мифом, оно наполнялось содержанием и поэзией, потому что миф основывался на легенде, а легенда замыкалась в слове. Слово есть творчество всего народа; формы слова совершенствовались многими поколениями и столетиями, пока стали тем, чем они есть сегодня.

Практыкаванне 14. На падставе наступнага тэксту складзіце дыялог, выкарыстоўваючы неабходныя формулы моўнага этыкету.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]