Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў.

Пры ўжыванні канчаткаў прыметнікаў у рускай і беларускай мовах існуе шэраг адрозненняў. Так, у белорускай мове ўжываюцца наступныя канчаткі прыметнікаў,якія адрозніваюцца ад адпаведных рускіх:

У адзіночным ліку:

у Н.скл. м. роду - -Ы, -I: зялёны луг, сіні касцюм;

у Н.скл. ніякага роду- -АЕ, -ЯЕ: блакітнае возера, зімняе сонца;

у Р.скл. м. і ніякага роду - -АГА, -ЯГА: жоўтага ліста, знешняга выгляду;

у Т. і М. скл. м. і н. роду канчаткі прыметнікаў супадаюць —ЫМ, -ІМ: вясновым днем, аб вясновым дні, зімнім вечарам, аб зімнім вечары;

у Р., Д., Т. і М. скл. канчаткі прыметнікаў ж. роду супадаюць- -АЙ, -ЯЙ: ля высокай сасны, высокай сасне, пад высокай(аю) сасной, на высокай сасне; да суседняй хаты, суседняй хаце, побач з суседняй(яю) хатай, у суседняй хаце.

Акрамя таго, у Родн. скл. ж. роду адз. л. часта ўжываецца канчатаке -АЕ, -ЯЕ: ля высокае елкі, да суседняе хаты.

У Н. скл. мн. лпрыметнікіе м., ж. і н. маюць канчаткі -ЫЯ, -ІЯ: ружовыя кветкі, даўнія часы.

Практыкаванне 1. Устаўце замест кропак неабходныя канчаткі прыметнікаў.

У царкоўн... інтэр'ерах XVIII ст., як і на працягу папярэдн... двух стагоддзяў, вядуч. роля належала іканастасу. Шырок... распаўсюджанне на Беларусі атрымалі высок... шмат'ярусн... іканастасы. У XVII ст. яны ўпрыгожваліся пышн... барочн... аб'ёмн... пазалотай. Барочн... рысы выяўляюцца ў дэкарацыйн... завяршэнні прароч... рада, кампазіцыях дэісусн... чынаў ў Давыд-Гарадоцк... іканастасе. Сакавіт... гама, простанародн... тыпаж, канкрэтнасць бытав... дэталяў набліжаюць Давыд-Гарадоцк... іканастас да твораў свецкага жывапісу і сведчаць пра развіццё рэалістычн... тэндэнцый у беларуск... іканапісе XVIII ст.

Практыкаванне 2. Перакладзіце на беларускую мову.

Рядом со старым высоким дубом - на старом высоком дубе; осенним днем - об осеннем дне - осенние дни; шуба из рыжей лисы - увидеть рыжую лису - встретиться с рыжей лисой; изучение белорусского языка - в белорусском языке; познакомиться с новым городом - жить в новом городе; картина популярного художника - стать популярным художником - спросить о популярном художнике; выпить холодной воды - пить холодную воду.

Практыкаванне 3. Замест кропак устаўце патрэбныя канчаткі.

А. Светл... вочы, у шэр... зімн... паліто, з бел... снегам, сін... лініі на чорн... фоне, у сін... моры, зялён... бярозу, у крайн... выпадку, з цёмн... граніту, асенн... вятры, сярэдн... росту, у малінав... шапачцы, з каляров... тканіны, ранн... цяпло, з сів... валасамі.

Б. Быць бел... варонай, даць зялён... вуліцу, бачыць усе ў ружов... святле, з чорн... ходу, сярод бел... дня, здавацца сін... панчохай, трымаць у чорн... целе.

Растлумачце сэнс словазлучэнняў у п. Б, складзіце з 2-3 з іх сказы.

§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку.

Да другога скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з чыстай асновай у назоўным склоне адзіночнага ліку і назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о, -ё, -а, -е: клён, ствол, дзень, кісель, нож, дождж, двор, шалаш, спеў, вырай, акно, жыццё, збожжа, поле

Назоўнікі мужчынскага роду другога скланення ў р о д н ы м с к л о н е адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я), -у (-ю).

3 канчаткам -а (-я) ўжываюцца назоўнікі, якія абазначаюць:

а) асоб і жывых істот, а таксама часткі цела чалавекa і жывёл: брата, сына, каня, тыгра, носа, рота, зуба, але: твару;

б) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа, мяшка, вугла, дзейніка, перпендыкуляра, косінуса;

в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната;

г) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, назвы мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана ,касмадрома, узгорка, бугра;

д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэўныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня, аўторка, верасня.

спартыўныя гульні, віды спорту, танцы: хакея, валейбола, футбола, тэніcа, біятлона, вальса, факстрота, твіста, рок-н-рола;

адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: вольта, градуса, грама, сантыметра, метра, рубля, дня, тыдня, месяца,

3 канчаткам –у (-ю) ужываюцца:

а) абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ў прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явыпрыроды і інш.: густу, вопыту, гатунку, жалю, болю, сну, шуму, захаду, часу, рамантызму, абвалу, выбуху, грукату, шторму,;

б) рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу,цынку, алюмінію, вадароду, але: аўса, хлеба;

в) зборныя назоўнікі: лесу, саду, пырніку, дубняку, чаю, мурашніку.

г) прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, усходу, захаду, небасхілу, нізу, верху;

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнікам, што ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні складу ні ладу, з першага погляду.

У залежнасці ад лексічнага значэння некаторыя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю): трэцяга лістапада (месяц) і прыйшла пара лістападу (працэс, з'ява), абляцела лісце з ясеня (прадмет) і шафа зроблена з ясеню (матэрыял).

У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю): брату, гораду, гароху, густу, кіслароду, цукру, соку, ветру, дажджу, краю, спакою, клею.

Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду ў в інавальным склоне супадаюць з родным і маюць канчатак -а(-я): брата, чалавека, шчупака, мядзведзя, каня; неадушаўлёныя — з назоўным і маюць вулявы канчатак: інстытут, хлеб, гонар, цукар.

У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак ом: арлом, будаўніком, мараком, ланцугом, не пад націскам ам: лёсам, пасёлкам, саюзам, з асновай на мяккі зычны пад націскам — -ём: вераб'ём, ласём, салаўём, не пад націскам — -ем: болем, краем, аленем.

У м е с н ы м склоне назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак маюць назоўнікі з цвёрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з', с': стол у стале, агарод на агародзе, парог на парозе, луг у лузе, кажух у кажусе. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай пад націскам могуць мець канчатак -у, пры гэтым чаргавання цвёрдых і мяккіх зычных не назіраецца: ход на хаду, лёт на ляту. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак -і: цень у цяні, пень на пні, май у маі, гай у гаі; з асновай на зацвярдзелы -ы: дождж на дажджы, шалаш у шалашы.

Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння ўжываецца або з канчаткам -ы, або з канчаткам -э: На прасторным двары сабралася шмат людзей і На дварэ было ветрана. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з', с': цвік на цвіку, канчатак у канчатку, подзвіг аб подзвігу, доўг у даўгу, сцяг на сцягу, мех у мяху, мох на моху, рух у руху, а таксама назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека: пры мастаку, студэнту, рэктару, госцю, кавалю. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай, што абазначаюць асобу чалавека, часам ужываюцца і з канчаткам -е: пры сыне, аб аграноме, на Міхале.

Назоўнікі н і я к а г а роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х у р о д н ы м склоне маюць канчатак -а: акна, дна, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха; з асновай на мяккі зычны -я: поля, полымя, семя, насення, галля, жыцця.

У давальным склоне назоўнікі ніякага роду маюць адпаведна асновам канчатак -у(-ю): дну, акну, возеру, сонцу, полю, полымю, галлю, жыццю.

Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду, супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: дно, акно, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха, поле,

полымя.

Творнаму склону назоўнікаў ніякага роду, як і назоўнікам мужчынскага роду, уласцівыя канчаткі -ом(-ам), -ём(-ем): дном, акном, сонцам, галлём, полем, полымем.

У м е с н ы м склоне для назоўнікаў ніякага роду ў залежнасці ад асновы, як і для назоўнікаў мужчын-скага роду, характэрныя канчаткі -е, -і, -ы, -у: дно на дне, акно на акне, поле у полі, мора на моры.

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, пастаўце пададзеныя ў дужках словы ў родным склоне адзіночнага ліку.

1. Прыхінуўшыся плечуком да сцяны, я стаяў ля самага (ганак) сянец і думаў. (Б. С.) 2. Варакса выцер руку, зачэрпнуў чысцейшага (снег), зноў прыклаў да брыва, да губ і (нос), зноў адкінуў. Ш. М). 3 Вузенькая дарожка да самага (ганак) была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. (П. М.) 4. Яны завярнулі ў завулачак, праціснуліся ў нейкі куток і падышлі да высокага (плот). (Я. М.) 5. Двое мужчын капалі бакавы равок ад (канал). 6. Бацька не чакаў такога (паварот). (Я. М.) 7. Адпусці тормаз — і з чорнага (дыск) пальецца музыка. (У. П.)

Практыкаванне 2. Запішыце прыведзеныя ніжэй словы ў родным склоне адзіночнага ліку, растлумачце правапіс канчаткаў.

Твар, лоб, хмызняк, вецер, білет, класіцызм, узгорак, сшытак, дзень, грам, тыдзень, палец, горад, калектыў, тэлевізар, архіпелаг, каэфіцыент, здымак, саюз, бераг, алюміній, чай, гнеў, вулей, глей, торф, даход, праспект, кубак, саўгас, флот, скарб, гушчар, конь, азот, хлеб, смутак, тэрмін, ураган, кангрэс, грамадзянін, генерал, выказнік, сук, Апанас, Гомель, Віцебск.

Практыкаванне 3. Дапішыце патрэбныя канчаткі назоўнікаў у М. скл., адз. л.

Паклапацщца аб сняданк..., хочацца пабыць у лес..., на бера... рэчкі, надвор'е не як у верасн..., а як у лістапад..., пахмурна на двар..., патануць у даждж.,., барабаніць па дах..., сумаваць па водар... грыбоў, грыбы растуць у мох..., бабіна лета бывае ў кастрычнік..., хораша прагуляцца па га... у чэрвен... ці ліпен.,., бярэцца на вясну ў красавік, аб вясеннім ліўн..., успомніць аб Новым год.,., аб лютым мароз..., школьныя канікулы ў студзен..., на лыжах па сне.., успамін аб зімовым галалед... і віхур..., пасвятлела ў пако... і ў двар... дома, сонечна і цепла на двар... .

Практыкаванне 4. Запішыце словазлучэнні, ужывая назоўнікі ў дужках у патрэбным склоне с адпаведным канчаткам

.

Ляцець над (хвойнік, Свіслач); адпачываць на (Неман, Сож, поўдзень, узлесак); гуляць у (двор); гаварыць па (тэлефон); выйсці з (лес, дом); разам з (абаронца); успомніць аб (старшыня); расказваць аб (дзядзька); падысці да (мастак, гурт, хмызняк).

Практыкаванне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Знайдзіце ў тэксце назоўнікі 2 скланення, растлумачце правапіс канчаткаў.

ВАЛЮТНАЯ СИСТЕМА - совокупность денежно-кредитных отношений, сложившихся на основе интернационализации хозяйственно жизни и развития мирового рынка, закрепленная в договорных и государственно-правовых нормах. Различают мировую, международные, региональные (например, Европейская валютная система) и национальные В.с.

Мировая В. с. основывается на ряде основных компонентов: определенном наборе международных платежных средств, режиме и условиях обмена и конвертируемости валют, механизме, регламентации и унификации форм международных расчетов, сети банковских учреждений и финансовых институтов и др.

С ХIХ в. мировая В. с. основывалась на принципе "золотого стандарта", при котором курс и стоимость валют определялись количественным содержанием золота и устанавливались в законодательном порядке, и валютные ведомства (государственные банки) были обязаны обменивать бумажные деньги на соответствующее количество золота (в слитках и монетах).

Золотой стандарт был системой твердых валютных курсов, но начал быстро разрушаться с 1913 г. Единственной валютой, которая обменивалась на золото до 1917 г., был доллар США.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]